https://bel.sputnik.by/20230518/panatse-ad-ukranskaga-kryzsu-nyama--spetspradstank-knr-1075687972.html
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР
Sputnik Беларусь
Кітайскі дыпламат наведаў Украіну, пасля чаго плануе здзейсніць візіты ў Польшчу, Францыю, Германію і Расію, каб абмеркаваць пытанні палітычнага ўрэгулявання... 18.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-18T09:03+0300
2023-05-18T09:03+0300
2023-05-18T09:03+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
данбас
кітай
захад
кіеў
кнр
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075687324_0:205:3002:1894_1920x0_80_0_0_dfab1b030967b9a7b63e4a107c3cd020.jpg
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Усе бакі канфлікту ва Украіне павінны ствараць умовы для мірных перагавораў, заявіў спецпрадстаўнік Кітая па справах Еўразіі Лі Хуэй падчас сустрэчы з украінскімі ўладамі.Дыпламат 16-17 мая наведаў Украіну, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і чыноўнікамі з шэрага міністэрстваў. МЗС Кітая паведаміла, што бакі абмяняліся меркаваннямі па пытанні палітычнага ўрэгулявання украінскага крызісу.Вядома, што дыпламат выказаў украінскаму боку пазіцыю КНР адносна ўрэгулявання канфлікту. Паводле яго слоў, Кітай гатоў садзейнічаць міжнароднай супольнасці ў фарміраванні "найбольшай агульнай роўніцы" для вырашэння ўкраінскага крызісу на аснове раней выкладзенага плана.Пасля візіту ў Кіеў спецпрадстаўнік КНР адправіцца ў Польшчу, пасля чаго наведае Францыю, Германію і Расію. На сустрэчы з уладамі і дыпламатамі будуць абмеркаваны пытанні ўрэгулявання ваенных дзеянняў ва Украіне.Нагадаем, што Лі Хуэй раней шмат гадоў працаваў на розных пасадах у пасольстве КНР спачатку ў СССР, а потым у Расіі. З 2009 па 2019 гады ён узначальваў кітайскую дыпмісію ў Маскве.У красавіку 2023 года ён быў прызначаны кіраўніком дэлегацыі Кітая па ўрэгуляванні расійска-украінскага канфлікту.Мірны план КітаяНагадаем, у лютым гэтага года Пекін прапанаваў свой мірны план па вырашэнні канфлікту ва Украіне. У ім змяшчаецца 12 пунктаў, у якія ўваходзіць: спыненне агню і баявых дзеянняў, забеспячэнне ўсімі бакамі экспарту прадуктаў харчавання ў рамках збожжавага калідора, больш хуткае аднаўленне дыялогу паміж Расіяй і Украінай, абарона мірнага насельніцтва і палонных і гэтак далей.Як адзначаў раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, многія пункты кітайскага плана могуць быць узяты за аснову ўрэгулявання, калі да гэтага будуць гатовы на Захадзе і ў Кіеве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
украіна
данбас
кітай
кіеў
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075687324_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_612132b05fcb3a0198f47d3b4f2bad3f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, украіна, данбас, кітай, захад, кіеў, кнр, палітыка, бяспека, у свеце, навіны
спецаперацыя, украіна, данбас, кітай, захад, кіеў, кнр, палітыка, бяспека, у свеце, навіны
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР
Кітайскі дыпламат наведаў Украіну, пасля чаго плануе здзейсніць візіты ў Польшчу, Францыю, Германію і Расію, каб абмеркаваць пытанні палітычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Усе бакі канфлікту ва Украіне павінны ствараць умовы для мірных перагавораў, заявіў спецпрадстаўнік Кітая па справах Еўразіі Лі Хуэй падчас сустрэчы з украінскімі ўладамі.
Дыпламат 16-17 мая наведаў Украіну, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і чыноўнікамі з шэрага міністэрстваў. МЗС Кітая паведаміла, што бакі абмяняліся меркаваннямі па пытанні палітычнага ўрэгулявання украінскага крызісу.
"Панацэі для вырашэння ўкраінскага крызісу не існуе, усе бакі павінны назапашваць узаемны давер і ствараць умовы для мірных перагавораў", - цытуе Лі Хуэя прэс-служба кітайскага знешнепалітычнага ведамства.
Вядома, што дыпламат выказаў украінскаму боку пазіцыю КНР адносна ўрэгулявання канфлікту. Паводле яго слоў, Кітай гатоў садзейнічаць міжнароднай супольнасці ў фарміраванні "найбольшай агульнай роўніцы" для вырашэння ўкраінскага крызісу на аснове раней выкладзенага плана.
Пасля візіту ў Кіеў спецпрадстаўнік КНР адправіцца ў Польшчу, пасля чаго наведае Францыю, Германію і Расію. На сустрэчы з уладамі і дыпламатамі будуць абмеркаваны пытанні ўрэгулявання ваенных дзеянняў ва Украіне.
Нагадаем, што Лі Хуэй раней шмат гадоў працаваў на розных пасадах у пасольстве КНР спачатку ў СССР, а потым у Расіі. З 2009 па 2019 гады ён узначальваў кітайскую дыпмісію ў Маскве.
У красавіку 2023 года ён быў прызначаны кіраўніком дэлегацыі Кітая па ўрэгуляванні расійска-украінскага канфлікту.
Нагадаем, у лютым гэтага года Пекін прапанаваў свой мірны план па вырашэнні канфлікту ва Украіне. У ім змяшчаецца 12 пунктаў, у якія ўваходзіць: спыненне агню і баявых дзеянняў, забеспячэнне ўсімі бакамі экспарту прадуктаў харчавання ў рамках збожжавага калідора, больш хуткае аднаўленне дыялогу паміж Расіяй і Украінай, абарона мірнага насельніцтва і палонных і гэтак далей.
Як адзначаў раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, многія пункты кітайскага плана могуць быць узяты за аснову ўрэгулявання, калі да гэтага будуць гатовы на Захадзе і ў Кіеве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"