https://bel.sputnik.by/20230518/valfovch-belarus-budze-prynyata--shas-u-getym-godze-1075707454.html
Вальфовіч: Беларусь будзе прынята ў ШАС у гэтым годзе
Вальфовіч: Беларусь будзе прынята ў ШАС у гэтым годзе
Sputnik Беларусь
Уступленне ў ШАС умацуе і саму арганізацыю, і імідж рэспублікі, адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі. 18.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-18T13:12+0300
2023-05-18T13:12+0300
2023-05-18T13:12+0300
шас
аляксандр вальфовіч
адкб
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063656478_0:67:3015:1763_1920x0_80_0_0_b37c975d49696c6a4c74978c83def60f.jpg
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Беларусь будзе прынята ў ШАС у 2023 годзе, заявіў журналістам у чацвер дзяржсакратар Савета бяспекі краіны Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт Sputnik."У гэтым годзе, прэзідэнтам пастаўлена такая задача", - заявіў ён журналістам адказваючы на пытанне Sputnik аб тым, калі Беларусь стане паўнапраўным членам ШАС.Напярэдадні кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам паведаміў аб тым, што Расія прымае ўсе неабходныя меры для больш хуткага завяршэння Беларуссю працэдур, неабходных для ўступлення ў ШАС.Істотны прагрэсЯк раней паведамляў Sputnik, пытанне аб уступленні Беларусі ў ШАС у якасці паўнавартаснага члена абмяркоўвалася і на саміце арганізацыі ў Індыі ў пачатку мая. Індыя заявіла аб істотным прагрэсе ў гэтым пытанні. Дэлі зараз старшынствуе ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з’яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статус назіральніка.У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе была пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063656478_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_2fe6e8b5955206a3b8b60623ffac9646.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, аляксандр вальфовіч, адкб, палітыка, бяспека, навіны
шас, аляксандр вальфовіч, адкб, палітыка, бяспека, навіны
Вальфовіч: Беларусь будзе прынята ў ШАС у гэтым годзе
Уступленне ў ШАС умацуе і саму арганізацыю, і імідж рэспублікі, адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Беларусь будзе прынята ў ШАС у 2023 годзе, заявіў журналістам у чацвер дзяржсакратар Савета бяспекі краіны Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У гэтым годзе, прэзідэнтам пастаўлена такая задача", - заявіў ён журналістам адказваючы на пытанне Sputnik аб тым, калі Беларусь стане паўнапраўным членам ШАС.
"Мы павінны рэалізаваць гэту задачу, іншага шляху няма. Гэта ўмацуе і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, і імідж Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Напярэдадні кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам паведаміў аб тым, што Расія прымае ўсе неабходныя меры для больш хуткага завяршэння Беларуссю працэдур, неабходных для ўступлення ў ШАС.
Як раней паведамляў Sputnik, пытанне аб уступленні Беларусі ў ШАС у якасці паўнавартаснага члена абмяркоўвалася і на саміце арганізацыі ў Індыі ў пачатку мая. Індыя заявіла аб істотным прагрэсе ў гэтым пытанні. Дэлі зараз старшынствуе ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з’яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статус назіральніка.
У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе была пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.
Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.
ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Расія робіць крокі для больш хуткага
прыняцця Беларусі ў ШАС – Лаўроў