https://bel.sputnik.by/20230519/galochanka-belaes--vazhneyshy-praekt-dzesyatsgoddzya-1075757832.html
Галоўчанка: БелАЭС – важнейшы праект дзесяцігоддзя
Галоўчанка: БелАЭС – важнейшы праект дзесяцігоддзя
Узровень магутнасці рэактарнай устаноўкі на другім энергаблоку Астравецкай АЭС сёння павысілі да 50%. 19.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-19T11:51+0300
2023-05-19T11:51+0300
2023-05-19T12:17+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
атамная энергетыка
у беларусі
беларусь
навіны
раман галоўчанка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
АСТРАВЕЦ, 19 мая – Sputnik. У Беларусі прыняты неабходныя рашэнні для стымулявання спажывання электраэнергіі, сказаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пляцоўцы БелАЭС, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у рэспубліцы развіваюцца ўсе віды генерацыі электраэнергіі. На дадзеным этапе ў краіне захоўваюць традыцыйную генерацыю і развіваюць атамную энергетыку.Кіраўнік урада нагадаў, што, калі Беларусь толькі рыхтавалася да рэалізацыі атамнага праекта на Захадзе, "раздаваліся крыкі ў наш адрас"."Цяпер мы бачым, якое гэта было выверанае і прадуманае рашэнне. Нашы крытыкі цяпер сутаргава дастаюць з пыльных шаф праекты атамных станцый", - падкрэсліў ён.Галоўчанка лічыць, што для Беларусі гэта важнейшы праект дзесяцігоддзя.Сёння адбылася працэдура павышэння магутнасці другога энергаблока БелАЭС да 50%.Пасля чаго кіраўнік урада нагадаў, што ўлады загадзя прынялі ўсе рашэнні для стымулявання электраспажывання. Найперш гэта рабілася ў інтарэсах грамадзян. Для гэтага ўводзіліся адпаведныя тарыфы на энергазабеспячэнне, на водападагрэў, на цеплазабеспячэнне. Гэта ўсё прызначалася для таго, каб электразабеспячэнне дома было не даражэйшае за традыцыйнае."Гэта яшчэ і пытанне дыверсіфікацыі крыніц атрымання энергіі. Мы не адмаўляемся ад прыроднага газу", - запэўніў ён.Галоўчанка канстатаваў, што выхад БелАЭС на поўную магутнасць дазволіць зэканоміць ад 4 да 5 мільярдаў кубаметраў газу і генерыраваць 18-19 млрд кВт гадзін у год з дапамогай атамнай энергетыкі."Гэта добрая дапамога для беларускай энергасістэмы", - упэўнены прэм’ер-міністр.На яго думку, развіццё атамнай энергетыкі – гэта не проста пытанне аб генерацыі электрычнасці. Гэта цэлы блок тэхналогій і сумежных галін, якія падцягне за сабой атамная электрастанцыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, атамная энергетыка, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка
белаэс у астраўцы, атамная энергетыка, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка
Галоўчанка: БелАЭС – важнейшы праект дзесяцігоддзя
11:51 19.05.2023 (абноўлена: 12:17 19.05.2023) Узровень магутнасці рэактарнай устаноўкі на другім энергаблоку Астравецкай АЭС сёння павысілі да 50%.
АСТРАВЕЦ, 19 мая – Sputnik. У Беларусі прыняты неабходныя рашэнні для стымулявання спажывання электраэнергіі, сказаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пляцоўцы БелАЭС, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы развіваюцца ўсе віды генерацыі электраэнергіі. На дадзеным этапе ў краіне захоўваюць традыцыйную генерацыю і развіваюць атамную энергетыку.
Кіраўнік урада нагадаў, што, калі Беларусь толькі рыхтавалася да рэалізацыі атамнага праекта на Захадзе, "раздаваліся крыкі ў наш адрас".
"Цяпер мы бачым, якое гэта было выверанае і прадуманае рашэнне. Нашы крытыкі цяпер сутаргава дастаюць з пыльных шаф праекты атамных станцый", - падкрэсліў ён.
Галоўчанка лічыць, што для Беларусі гэта важнейшы праект дзесяцігоддзя.
Сёння адбылася працэдура павышэння магутнасці другога энергаблока БелАЭС да 50%.
"Фактычна мы ўжо знаходзімся на фінішнай прамой. Сёння мы абмяркоўвалі графік астатніх мерапрыемстваў па вываду другога энергаблока станцыі на прамысловую эксплуатацыю і прыёмку для планавай работы", - удакладніў ён.
Пасля чаго кіраўнік урада нагадаў, што ўлады загадзя прынялі ўсе рашэнні для стымулявання электраспажывання. Найперш гэта рабілася ў інтарэсах грамадзян. Для гэтага ўводзіліся адпаведныя тарыфы на энергазабеспячэнне, на водападагрэў, на цеплазабеспячэнне. Гэта ўсё прызначалася для таго, каб электразабеспячэнне дома было не даражэйшае за традыцыйнае.
"Гэта яшчэ і пытанне дыверсіфікацыі крыніц атрымання энергіі. Мы не адмаўляемся ад прыроднага газу", - запэўніў ён.
Галоўчанка канстатаваў, што выхад БелАЭС на поўную магутнасць дазволіць зэканоміць ад 4 да 5 мільярдаў кубаметраў газу і генерыраваць 18-19 млрд кВт гадзін у год з дапамогай атамнай энергетыкі.
"Гэта добрая дапамога для беларускай энергасістэмы", - упэўнены прэм’ер-міністр.
На яго думку, развіццё атамнай энергетыкі – гэта не проста пытанне аб генерацыі электрычнасці. Гэта цэлы блок тэхналогій і сумежных галін, якія падцягне за сабой атамная электрастанцыя.
"З уводам станцыі ў эксплуатацыю работа не заканчваецца. У Расатаме вядуцца работы па мадэрнізацыі, паляпшэнні параметраў як рэактараў бягучага тыпу, так і іншыя напрацоўкі, якія маюць цікавасць для беларускага боку. Наперадзе яшчэ вялікая і насычаная работа", - рэзюміраваў Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Ядзернае паліва з БелАЭС будзе
перапрацоўвацца ў РасііЭлектраэнергію БелАЭС
змогуць пастаўляць у Расію з наступнага года