Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Рызыкі тэрактаў на фоне СВА істотна выраслі – Патрушаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыкарыстанне беспілотнікаў дэсантным падраздзяленнем сіл спецыяльных аперацый Беларусі
Выкарыстанне беспілотнікаў дэсантным падраздзяленнем сіл спецыяльных аперацый Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2023
Падпісацца
Для дэстабілізацыі абстаноўкі выкарыстоўваюцца атакі на крытычна важныя і патэнцыяльна небяспечныя аб’екты, у тым ліку – з выкарыстаннем беспілотнікаў.
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Спецыяльная ваенная аперацыя (СВА) суправаджаецца спробамі кіеўскага рэжыму абвастрыць і дэстабілізаваць абстаноўку на тэрыторыі Расіі – асабліва ў прыгранічных раёнах, пра гэта заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў.
Па гэтай прычыне сур’ёзна выраслі рызыкі тэрактаў у людных месцах і на крытычна важных аб’ектах, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў.
"Асноўнымі мэтамі ўкраінскіх дыверсантаў з’яўляюцца дэзарганізацыя дзейнасці органаў улады і мясцовага самакіравання, запалохванне насельніцтва, вывядзенне са строю інфраструктуры, якая ў тым ліку выкарыстоўваецца для забеспячэння СВА", - сказаў сакратар Савета бяспекі.
Патрушаў адзначыў, што істотна павялічылася інтэнсіўнасць учынення тэрактаў. Адзначаюцца і выпадкі пранікнення ў прыгранічныя рэгіёны ўкраінскіх дыверсійных груп. У гэтых умовах трэба асаблівую ўвагу ўдзяляць забеспячэнню бяспекі насельніцтва, для чаго неабходна сістэматызаваць сілы па супрацьдыверсійнай і антытэрарыстычнай рабоце.
Паводле яго слоў, дадатковыя пагрозы выкліканы і нарошчваннем сіл НАТА каля меж Расіі, больш за ўсё ўразлівыя прыгранічныя тэрыторыі Калінінградскай, Пскоўскай абласцей, Рэспублікі Карэлія.
Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі рэгулярна паведамляе аб затрыманнях грамадзян, якія займаюцца шпіянажам або рыхтуюць тэракты.
У прыватнасці, 10 мая быў прадухілены тэракт у дачыненні да начальніка аддзела паліцыі сяла Кірылаўка ў Запарожскай вобласці. А 7 мая ФСБ у Іванаўскай вобласці прадухіліла атаку ўкраінскіх дронаў на ваенны аэрадром "Паўночны". Мэтай для нападзення былі самалёты А-50, якія выкарыстоўваюцца для далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Дрон УСУ атакаваў нафтабазу ў Бранскай вобласці
ФСБ прадухіліла тэракт супраць аднаго з кіраўнікоў Запарожскай АЭС
МЗС Расіі: за спробай тэракта супраць Крамля стаіць кіеўскі рэжым
Стужка навiн
0