https://bel.sputnik.by/20230521/byazvz-u-belarus-na-ii-guln-kran-snd-uvodztstsa-z-1-lpenya-1075585729.html
"Бязвіз" у Беларусь на II Гульні краін СНД уводзіцца з 1 ліпеня
"Бязвіз" у Беларусь на II Гульні краін СНД уводзіцца з 1 ліпеня
Sputnik Беларусь
Падставай для "бязвізу" будзе з’яўляцца ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спісак акрэдытаванай сістэмы Гульняў. 21.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-21T12:54+0300
2023-05-21T12:54+0300
2023-08-04T10:32+0300
спорт
ii гульні краін снд
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
турызм
бязвіз
бязвізавы рэжым
дпк беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101325/01/1013250128_0:407:2918:2048_1920x0_80_0_0_cd890513239c26c04be0875e957e9c00.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на II Гульні краін СНД уводзіцца з 1 ліпеня па 31 жніўня, паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт рэспублікі.Гэтыя міжнародныя спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах краіны па 20 відах спорту. У адпаведнасці з указам прэзідэнта "Аб падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Гульняў краін СНД 2023 года" будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым для іншаземцаў.Падставай для "бязвізу" будзе з’яўляцца ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спісак акрэдытаванай сістэмы Гульняў.Другія ГульніУ Гульнях пацвердзілі ўдзел дзевяць краін СНД, але на іх могуць прыехаць і спартсмены з дзяржаў, якія не ўваходзяць у дадзеную міжнародную структуру.Як адзначыў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, Гульні маюць адкрыты фармат, аб сваім удзеле заявілі таксама ААЭ, КНР, Куба і Егіпет.Паводле яго слоў, гэтыя спаборніцтвы дапамогуць прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Беларусі.II Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўня, у планах аргкамітэта задзейнічаць 11 гарадоў рэспублікі. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў 20 відах спорту.Па інфармацыі НАК Беларусі, у Гульнях чакаецца ўдзел каля трох тысяч атлетаў. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму плануецца правесці 5 і 13 жніўня.Першыя Гульні краін СНД адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 узнагарод.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101325/01/1013250128_33:0:2764:2048_1920x0_80_0_0_d953a0ff21ae425b8bc9b0bb356c604b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, ii гульні краін снд, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , турызм, бязвіз, бязвізавы рэжым, дпк беларусі, ii гульні краін снд
спорт, ii гульні краін снд, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , турызм, бязвіз, бязвізавы рэжым, дпк беларусі, ii гульні краін снд
"Бязвіз" у Беларусь на II Гульні краін СНД уводзіцца з 1 ліпеня
12:54 21.05.2023 (абноўлена: 10:32 04.08.2023) Падставай для "бязвізу" будзе з’яўляцца ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спісак акрэдытаванай сістэмы Гульняў.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на II Гульні краін СНД уводзіцца з 1 ліпеня па 31 жніўня, паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт рэспублікі.
Гэтыя міжнародныя спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах краіны па 20 відах спорту. У адпаведнасці з указам прэзідэнта "Аб падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Гульняў краін СНД 2023 года" будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым для іншаземцаў.
"Бязвізавы парадак уезду, а таксама вызваленне ад рэгістрацыі ўстаноўлены для ўдзельнікаў Гульняў і задзейнічанага персаналу з 1 ліпеня па 31 жніўня", - паведамілі Sputnik у аўторак у ДПК.
Падставай для "бязвізу" будзе з’яўляцца ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спісак акрэдытаванай сістэмы Гульняў.
У Гульнях пацвердзілі ўдзел дзевяць краін СНД, але на іх могуць прыехаць і спартсмены з дзяржаў, якія не ўваходзяць у дадзеную міжнародную структуру.
Як адзначыў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, Гульні маюць адкрыты фармат, аб сваім удзеле заявілі таксама ААЭ, КНР, Куба і Егіпет.
Паводле яго слоў, гэтыя спаборніцтвы дапамогуць прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Беларусі.
II Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўня, у планах аргкамітэта задзейнічаць 11 гарадоў рэспублікі. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў 20 відах спорту.
Па інфармацыі НАК Беларусі, у Гульнях чакаецца ўдзел каля трох тысяч атлетаў. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму плануецца правесці 5 і 13 жніўня.
Першыя Гульні краін СНД адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 узнагарод.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У ДПК распавялі, у каго з краін-суседзяў
больш папулярны беларускі бязвіз