https://bel.sputnik.by/20230522/pershy-elektrobus-dlya-aeraporta-u-rf-budze-belaruskay-vytvorchasts-1075833116.html
Першы электробус для аэрапортаў у РФ будзе беларускай вытворчасці
Першы электробус для аэрапортаў у РФ будзе беларускай вытворчасці
Sputnik Беларусь
Аэрапорт "Пулкава" (Санкт-Пецярбург) прыме ў доследную эксплуатацыю новую мадэль, якая сабрана холдынгам "БЕЛАВТОМАЗ". 22.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-22T21:41+0300
2023-05-22T21:41+0300
2023-05-22T21:41+0300
расія
беларусь
інтэграцыя
маз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/16/1075822743_0:120:1281:840_1920x0_80_0_0_452ddcad2ff19c6c77ec2f9bdface4ef.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Тэхніка МАЗ была прадстаўлена на IV Міжнародным транспартным фестывалі "SPbTransportFest 2023", паведамілі ў холдынгу "БЕЛАВТАМАЗ".На гэтай выставе таксама паказалі новы электробус МАЗ-271Е01. Гэта машына пероннага тыпу, гэта значыць прызначана для падвозу пасажыраў у аэрапортах. Новы беларускі ўзор ужо вырашана прыняць у доследную эксплуатацыю ў пецярбургскім аэрапорце "Пулкава". Бакі падпісалі пагадненне аб гэтым. Пры гэтым беларуская мадэль стане першым перонным электробусам ва ўсёй Расіі.Раней "БЕЛАВТОМАЗ" прапаноўваў іншы электробус і нават перадаваў адзін з узораў "на спробу" ў Санкт-Пецярбург, але ў лістападзе 2022 года першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў паведаміў, што ад вытворчасці той мадэлі прыйшлося адмовіцца.Прычынай сталі санкцыі, з-за якіх вытворца не можа больш атрымліваць некаторыя камплектуючыя. Таму холдынг вырашыў распрацаваць новы "антысанкцыйны" ўзор. На МАЗ-271Е01 паставілі цягавы электрарухавік з каробкай перадач EV105 магутнасцю 180 кВт.Чаму ПулкаваБеларусь зацікаўлена ў выхадзе на рынак Санкт-Пецярбурга, таму што там праходзіць рэформа гарадскога транспарту. Паўночная сталіца абнаўляе парк тэхнікі. Прыкладна чацвёртая частка новай тэхнікі – аўтобусы МАЗ. Акрамя таго, горад на Няве мае патрэбу і ў іншых відах тэхнікі. У тым ліку гэта камунальныя спэцмашыны.Беларускі бок таксама зацікаўлены ў закупках вырабаў прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга. У прыватнасці, гэта камплектуючыя для вытворчасці транспарта, напрыклад, рухавікі. Сальда ўзаемнага тавараабароту, паводле даных на восень 2022 года, складалася на карысць Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/16/1075822743_0:0:1279:959_1920x0_80_0_0_3adadc7e53152283ece07aa636e21422.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, беларусь, інтэграцыя, маз
расія, беларусь, інтэграцыя, маз
Першы электробус для аэрапортаў у РФ будзе беларускай вытворчасці
Аэрапорт "Пулкава" (Санкт-Пецярбург) прыме ў доследную эксплуатацыю новую мадэль, якая сабрана холдынгам "БЕЛАВТОМАЗ".
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Тэхніка МАЗ была прадстаўлена на IV Міжнародным транспартным фестывалі "SPbTransportFest 2023", паведамілі ў холдынгу "БЕЛАВТАМАЗ".
На гэтай выставе таксама паказалі новы электробус МАЗ-271Е01. Гэта машына пероннага тыпу, гэта значыць прызначана для падвозу пасажыраў у аэрапортах. Новы беларускі ўзор ужо вырашана прыняць у доследную эксплуатацыю ў пецярбургскім аэрапорце "Пулкава". Бакі падпісалі пагадненне аб гэтым. Пры гэтым беларуская мадэль стане першым перонным электробусам ва ўсёй Расіі.
Раней "БЕЛАВТОМАЗ" прапаноўваў іншы электробус і нават перадаваў адзін з узораў "на спробу" ў Санкт-Пецярбург, але ў лістападзе 2022 года першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў паведаміў, што ад вытворчасці той мадэлі прыйшлося адмовіцца.
Прычынай сталі санкцыі, з-за якіх вытворца не можа больш атрымліваць некаторыя камплектуючыя. Таму холдынг вырашыў распрацаваць новы "антысанкцыйны" ўзор. На МАЗ-271Е01 паставілі цягавы электрарухавік з каробкай перадач EV105 магутнасцю 180 кВт.
Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на рынак Санкт-Пецярбурга, таму што там праходзіць рэформа гарадскога транспарту. Паўночная сталіца абнаўляе парк тэхнікі. Прыкладна чацвёртая частка новай тэхнікі – аўтобусы МАЗ. Акрамя таго, горад на Няве мае патрэбу і ў іншых відах тэхнікі. У тым ліку гэта камунальныя спэцмашыны.
Беларускі бок таксама зацікаўлены ў закупках вырабаў прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга. У прыватнасці, гэта камплектуючыя для вытворчасці транспарта, напрыклад, рухавікі. Сальда ўзаемнага тавараабароту, паводле даных на восень 2022 года, складалася на карысць Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" РФ абдумвае стварэнне ў Беларусі пляцовак для
рамонту сваіх самалётаўДзяржкамваенпрам
падпісаў на MILEX кантракты на рэкордную суму – Пантус