Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны РФ: украінскія фарміраванні ў Белгарадскай вобласці разгромленыя

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкРабота мобильной группы быстрого реагирования в зоне СВО
Работа мобильной группы быстрого реагирования в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2023
Падпісацца
Знішчана больш за 70 украінскіх тэрарыстаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны і пяць пікапаў.
МІНСК, 23 мая – Sputnik. Падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Белгарадскай вобласці ўкраінскія нацыяналістычныя фармаванні былі заблакаваныя і разгромленыя, паведаміла Мінабароны Расіі ў аўторак.
Нагадаем, у панядзелак губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у сваім Telegram-канале паведаміў, што на тэрыторыю Грайваронскай гарадской акругі зайшла дыверсійна-разведвальная група ВСУ. Акрамя таго, былі зафіксаваныя неаднаразовыя абстрэлы з украінскага боку некалькіх сёлаў у Грайваронскай гарадской акрузе, некалькі чалавек пацярпелі.
Аб спробе прарыву ў Белгародскую вобласць украінскіх дыверсантаў паведамілі прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.
Прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў звязаў прарыў дыверсійнай групы з жаданнем Кіева адцягнуць увагу ад Арцёмаўска (Бахмута), "мінімізаваць палітычны эфект" ад страты Украінай гэтага горада.
Увечары ў панядзелак у вобласці быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
"Кіеўскі рэжым, пацярпеўшы паражэнне ў горадзе Арцёмаўск, перайшоў да рэалізацыі тэрарыстычных акцый супраць мірнага насельніцтва", – адзначаецца ў паведамленні расійскага абароннага ведамства.
Там паведамілі, што падраздзяленне ўкраінскага нацыяналістычнага фарміравання ўварвалася на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі пасля інтэнсіўных артылерыйскіх абстрэлаў міжнароднага пункта пропуску "Козінка", а таксама шэрага іншых грамадзянскіх аб'ектаў Грайваронскага раёна Белгарадскай вобласці.
Падчас контртэрарыстычнай аперацыі нацыяналістычныя фармаванні былі заблакаваныя і разгромленыя.
"Рэшткі нацыяналістаў адкінутыя на тэрыторыю Украіны, дзе па іх працягвалася нанясенне агнявога паражэння да поўнай ліквідацыі", – паведамілі ў Мінабароны.
Там таксама дадалі, што падчас КТО знішчана больш за 70 украінскіх тэрарыстаў, чатыры баявыя браняваныя машыны і пяць пікапаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Дрон УСУ атакаваў нафтабазу ў Бранскай вобласці
ФСБ прадухіліла тэракт супраць аднаго з кіраўнікоў Запарожскай АЭС
МЗС Расіі: за спробай тэракта супраць Крамля стаіць кіеўскі рэжым
Стужка навiн
0