https://bel.sputnik.by/20230524/belarus-gatova-pradastavts-plyatsoku-dlya-peragavora-pa-ukrane--valfovch-1075891044.html
Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для перагавораў па Украіне – Вальфовіч
Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для перагавораў па Украіне – Вальфовіч
Sputnik Беларусь
Некалькі раундаў перагавораў паміж прадстаўнікамі ўкраінскага і расійскага бакоў у мінулым годзе прайшлі на беларускай тэрыторыі. 24.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-24T15:19+0300
2023-05-24T15:19+0300
2023-05-24T15:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
у свеце
расія
украіна
беларусь
аляксандр вальфовіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1d/1074958749_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_2b8244b0a43abfb852bd929d040740bf.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Беларусь гатова, як і раней, прадаставіць сваю пляцоўку для правядзення перагавораў па сітуацыі на Украіне, аб гэтым заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.Паводле яго слоў, Мінск зробіць для мірнага ўрэгулявання ўсё магчымае.Вальфовіч таксама нагадаў, што тры раунды перагавораў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны ў мінулым годзе прайшлі на беларускай тэрыторыі."Мы гатовы аднавіць гэту практыку і забяспечыць для гэтага ўсё неабходнае", – сказаў ён на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў па бяспецы.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што Расія была гатова заключыць дамову аб урэгуляванні канфлікту на Украіне."На стол паклалі праект дамовы. Калі б Расія зараз яго чытала, яна б звар'яцела. Ён абсалютна быў невыгодны Расіі. Але Расія пагадзілася", – распавёў Лукашэнка.Паводле яго слоў, пасля таго, як Расія пагадзілася на мірныя перамовы, дагавор стаў нікому не патрэбны.Спецаперацыя і перамовыРасія з 24 лютага 2022 года праводзіць ваенную спецаперацыю. Яе мэта, як адзначаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, – поўнае вызваленне Данбаса ад украінскіх вайскоўцаў і стварэнне такіх умоў, якія будуць гарантаваць бяспеку і для самой Расіі.Перамовы па мірным урэгуляванні канфлікту паміж расійскім і ўкраінскім бокам пачаліся практычна адразу пасля пачатку спецаперацыі.Дэлегацыі дзвюх краін двойчы сустракаліся на тэрыторыі Беларусі, а пасля перайшлі ў зносіны па відэа-канферэнц-сувязі. У канцы сакавіка бакі зноў правялі раунд вочных перамоваў у Стамбуле, дзе былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці.У маі расійскі бок канстатаваў, што Кіеў ініцыяваў "замарожванне перамоваў". З таго часу ўмовы для аднаўлення кантактаў практычна не праглядаюцца. Масква з гэтай нагоды заявіла, што Кіеў спыніў перамовы з Расіяй па ўказцы зверху.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1d/1074958749_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_045d7b5910cc67681b49d04bbe024d84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, расія, украіна, беларусь, аляксандр вальфовіч
у свеце, расія, украіна, беларусь, аляксандр вальфовіч
Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для перагавораў па Украіне – Вальфовіч
Некалькі раундаў перагавораў паміж прадстаўнікамі ўкраінскага і расійскага бакоў у мінулым годзе прайшлі на беларускай тэрыторыі.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Беларусь гатова, як і раней, прадаставіць сваю пляцоўку для правядзення перагавораў па сітуацыі на Украіне, аб гэтым заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, Мінск зробіць для мірнага ўрэгулявання ўсё магчымае.
Вальфовіч таксама нагадаў, што тры раунды перагавораў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны ў мінулым годзе прайшлі на беларускай тэрыторыі.
"Мы гатовы аднавіць гэту практыку і забяспечыць для гэтага ўсё неабходнае", – сказаў ён на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў па бяспецы.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што Расія была гатова заключыць дамову аб урэгуляванні канфлікту на Украіне.
"На стол паклалі праект дамовы. Калі б Расія зараз яго чытала, яна б звар'яцела. Ён абсалютна быў невыгодны Расіі. Але Расія пагадзілася", – распавёў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пасля таго, як Расія пагадзілася на мірныя перамовы, дагавор стаў нікому не патрэбны.
Расія з 24 лютага 2022 года праводзіць ваенную спецаперацыю. Яе мэта, як адзначаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, – поўнае вызваленне Данбаса ад украінскіх вайскоўцаў і стварэнне такіх умоў, якія будуць гарантаваць бяспеку і для самой Расіі.
Перамовы па мірным урэгуляванні канфлікту паміж расійскім і ўкраінскім бокам пачаліся практычна адразу пасля пачатку спецаперацыі.
Дэлегацыі дзвюх краін двойчы сустракаліся на тэрыторыі Беларусі, а пасля перайшлі ў зносіны па відэа-канферэнц-сувязі. У канцы сакавіка бакі зноў правялі раунд вочных перамоваў у Стамбуле, дзе былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці.
У маі расійскі бок канстатаваў, што Кіеў ініцыяваў "замарожванне перамоваў". З таго часу ўмовы для аднаўлення кантактаў практычна не праглядаюцца. Масква з гэтай нагоды заявіла, што Кіеў спыніў перамовы з Расіяй па ўказцы зверху.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" МЗС Расіі: за
спробай тэракта супраць Крамля стаіць кіеўскі рэжым