https://bel.sputnik.by/20230530/galochanka-raskaza-ab-khodze-vykanannya-dzyarzhpragram-1076112608.html
Галоўчанка расказаў аб ходзе выканання дзяржпраграм
Галоўчанка расказаў аб ходзе выканання дзяржпраграм
Sputnik Беларусь
Урад раней зацвердзіў 29 дзяржаўных праграм у розных сферах, якія плануецца рэалізаваць да 2025 года. 30.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-30T16:33+0300
2023-05-30T16:33+0300
2023-05-30T16:33+0300
раман галоўчанка
савет міністраў рб
праграма
фінансаванне
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074684187_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_71f5f2b55cc287af540281b62b382d31.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Як у Беларусі выконваюцца дзяржаўныя праграмы, зацверджаныя ў пачатку пяцігодкі, расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў аўторак, перадае карэспандэнт Sputnik.Галоўчанка нагадаў, што ў бягучай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржпраграм, якія падлягаюць ацэнцы. Усяго на іх будзе выдаткавана 255 млрд беларускіх рублёў. З іх трэць – гэта бюджэтныя сродкі.Галоўчанка адзначыў, што ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм праводзіцца ў адпаведнасці са зразумелай методыкай. Створана спецыяльная міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі."Згодна з выніковай справаздачай, 48% дзяржпраграм аднесены да высокаэфектыўных і эфектыўных. У астатніх 52% эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя. У цэлым вынік нядрэнны, калі глядзець рэтраспектыву", - рэзюміраваў кіраўнік урада Беларусі.Раней намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч расказала, што ў рамках выканання гэтых дзяржпраграм у Беларусі пабудавалі 24 дзіцячыя садкі, 12 школ, 73 аб’екты аховы здароўя, 6 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў.У тым ліку, у рамках дзяржаўных праграм адрамантавана больш за 5 тысяч кіламетраў аўтадарог і ўзведзена каля 9 мільёнаў квадратных метраў жылля.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/14/1074684187_52:0:1189:853_1920x0_80_0_0_b021c8a5d7c6134d15cdc3daf53ee312.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, савет міністраў рб, праграма, фінансаванне, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
раман галоўчанка, савет міністраў рб, праграма, фінансаванне, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Галоўчанка расказаў аб ходзе выканання дзяржпраграм
Урад раней зацвердзіў 29 дзяржаўных праграм у розных сферах, якія плануецца рэалізаваць да 2025 года.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Як у Беларусі выконваюцца дзяржаўныя праграмы, зацверджаныя ў пачатку пяцігодкі, расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў аўторак, перадае карэспандэнт Sputnik.
Галоўчанка нагадаў, што ў бягучай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржпраграм, якія падлягаюць ацэнцы. Усяго на іх будзе выдаткавана 255 млрд беларускіх рублёў. З іх трэць – гэта бюджэтныя сродкі.
"Пэўны вынік ужо ёсць. Напрыклад, у рамках выканання гэтых праграм пабудавана 8,6 млн квадратных метраў жылля, уведзена ў эксплуатацыю больш як 50 устаноў адукацыі і аховы здароўя. Зніжана энергаёмістасць ВУП на 5,1% да ўзроўню 2021 года", - падкрэсліў прэм’ер.
Галоўчанка адзначыў, што ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм праводзіцца ў адпаведнасці са зразумелай методыкай. Створана спецыяльная міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі.
"Згодна з выніковай справаздачай, 48% дзяржпраграм аднесены да высокаэфектыўных і эфектыўных. У астатніх 52% эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя. У цэлым вынік нядрэнны, калі глядзець рэтраспектыву", - рэзюміраваў кіраўнік урада Беларусі.
Раней намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч расказала, што ў рамках выканання гэтых дзяржпраграм у Беларусі пабудавалі 24 дзіцячыя садкі, 12 школ, 73 аб’екты аховы здароўя, 6 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў.
У тым ліку, у рамках дзяржаўных праграм адрамантавана больш за 5 тысяч кіламетраў аўтадарог і ўзведзена каля 9 мільёнаў квадратных метраў жылля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Каля
250 млрд рублёў патрацілі за 2 гады на 29 дзяржпраграм у Беларусі
Экспарт за першы квартал склаў 11,7 мільярда долараў – прэм'ер Беларусі