https://bel.sputnik.by/20230530/lukashenka-raskrytykava-sstemu-padlku-bala-na-tse-1076105005.html
Лукашэнка раскрытыкаваў сістэму падліку балаў на ЦЭ
Лукашэнка раскрытыкаваў сістэму падліку балаў на ЦЭ
Sputnik Беларусь
Бацькі абітурыентаў эмацыянальна адрэагавалі на вынікі цэнтралізаванага экзамену, апублікаваныя напярэдадні міністэрствам адукацыі. 30.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-30T13:03+0300
2023-05-30T13:03+0300
2023-05-30T13:14+0300
абітурыент – 2023
аляксандр лукашэнка
абітурыенты
грамадства
адукацыя
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075703775_0:0:2400:1350_1920x0_80_0_0_599833986cbb47a87716fa5c9b359f15.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каментуючы ў аўторак скандал вакол цэнтралізаванага экзамену.Нагадаем, 29 мая выпускнікі школ даведаліся пра вынікі ЦЭ па беларускай і рускай мовах. Аднак многім вучням і іх бацькам атрыманыя балы і ў цэлым сістэма падліку падаліся дзіўнымі. Пасля гэтага здарыўся сапраўдны скандал.Ён адзначыў, што раней такога не было – была простая і зразумелая сістэма падліку."Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп’ютары. Каму гэта трэба? Па-мойму, мы паступалі: ведаеш – тройка, вельмі добра ведаеш – чацвёрка, вельмі-вельмі добра – выдатна. А тут нейкія балы на камп’ютары вылічвалі", - падкрэсліў Лукашэнка.Вярнуцца і разабраццаНа думку беларускага лідара, трэба рабіць звычайную сістэму падліку. І паабяцаў вярнуцца да гэтага пытання на будучым тыдні."Сем’і кантралююць паступленне сваіх дзяцей, і гэта зразумела. Але яны не разумеюць, чаго мы хочам ад гэтых дзяцей", - канстатаваў ён, каменціруючы абурэнне бацькоў абітурыентаў.З усімі пытаннямі па гэтай тэме Лукашэнка запатрабаваў разабрацца.У чым сутнасць праблемы вакол ЦЭУ панядзелак, 29 мая, Мінадукацыі апублікавала вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), які прайшоў 14 мая па беларускай і рускай мовах, яго здавалі больш за 53 тысячы выпускнікоў школ.Максімум балаў – 100 – атрымалі амаль 900 вучняў. Некаторыя 11-класнікі сцвярджалі, што яны атрымалі дзіўныя балы: у кагосьці было 400 (са 100 магчымых), а ў кагосьці 1.Пазней РІКВ, які займаўся падлікам балаў, заявіў: вынікі, дзе больш за 100 балаў, – фэйкавыя.Распаўсюджваць у сетцы іх пачалі адразу пасля апублікавання афіцыйных вынікаў першага ЦЭ. Што да пераліку балаў, то яго не будзе.Бацькі абітурыентаў, тым не менш, паспрабавалі самі высветліць, якім чынам праводзіўся падлік балаў на ЦЭ, і абрынулі шквал пытанняў на РІКВ.Тым часам, у Мінадукацыі нагадалі, што адзнакі, атрыманыя на ЦЭ, не падлягаюць перагляду, гэта прадугледжана правіламі атэстацыі, прынятымі ў 2022 годзе ў сувязі з увядзеннем цэнтралізаванага экзамену.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/12/1075703775_318:0:2118:1350_1920x0_80_0_0_e736ad97315784d1fa1815825dd26536.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, аляксандр лукашэнка, абітурыенты, грамадства, адукацыя, у беларусі, беларусь, навіны
абітурыент – 2023, аляксандр лукашэнка, абітурыенты, грамадства, адукацыя, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка раскрытыкаваў сістэму падліку балаў на ЦЭ
13:03 30.05.2023 (абноўлена: 13:14 30.05.2023) Бацькі абітурыентаў эмацыянальна адрэагавалі на вынікі цэнтралізаванага экзамену, апублікаваныя напярэдадні міністэрствам адукацыі.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каментуючы ў аўторак скандал вакол цэнтралізаванага экзамену.
Нагадаем, 29 мая выпускнікі школ даведаліся пра вынікі ЦЭ па беларускай і рускай мовах. Аднак многім вучням і іх бацькам атрыманыя балы і ў цэлым сістэма падліку падаліся дзіўнымі. Пасля гэтага здарыўся сапраўдны скандал.
"Цэлую бучу ўзнялі пасля адзінага цэнтралізаванага экзамену. Розуму не хапіла зрабіць проста і зразумела, каб падлічыць гэтыя балы", - сказаў прэзідэнт, яго цытуе БелТА.
Ён адзначыў, што раней такога не было – была простая і зразумелая сістэма падліку.
"Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп’ютары. Каму гэта трэба? Па-мойму, мы паступалі: ведаеш – тройка, вельмі добра ведаеш – чацвёрка, вельмі-вельмі добра – выдатна. А тут нейкія балы на камп’ютары вылічвалі", - падкрэсліў Лукашэнка.
На думку беларускага лідара, трэба рабіць звычайную сістэму падліку. І паабяцаў вярнуцца да гэтага пытання на будучым тыдні.
"Сем’і кантралююць паступленне сваіх дзяцей, і гэта зразумела. Але яны не разумеюць, чаго мы хочам ад гэтых дзяцей", - канстатаваў ён, каменціруючы абурэнне бацькоў абітурыентаў.
"І, самае галоўнае, пішуць мне, што цяперашні экзамен "паказаў сваю ідэнтычнасць" з мінулымі двума гадамі, калі яны ў школе здавалі экзамены. Дык навошта мы гэтую катавасію тады ўчынілі?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.
З усімі пытаннямі па гэтай тэме Лукашэнка запатрабаваў разабрацца.
У чым сутнасць праблемы вакол ЦЭ
У панядзелак, 29 мая, Мінадукацыі апублікавала вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), які прайшоў 14 мая па беларускай і рускай мовах, яго здавалі больш за 53 тысячы выпускнікоў школ.
Максімум балаў – 100 – атрымалі амаль 900 вучняў. Некаторыя 11-класнікі сцвярджалі, што яны атрымалі дзіўныя балы: у кагосьці было 400 (са 100 магчымых), а ў кагосьці 1.
Пазней РІКВ, які займаўся падлікам балаў, заявіў: вынікі, дзе больш за 100 балаў, – фэйкавыя.
Распаўсюджваць у сетцы іх пачалі адразу пасля апублікавання афіцыйных вынікаў першага ЦЭ. Што да пераліку балаў, то яго не будзе.
Бацькі абітурыентаў, тым не менш, паспрабавалі самі высветліць, якім чынам праводзіўся падлік балаў на ЦЭ, і абрынулі шквал пытанняў на РІКВ.
Тым часам, у Мінадукацыі нагадалі, што адзнакі, атрыманыя на ЦЭ, не падлягаюць перагляду, гэта прадугледжана правіламі атэстацыі, прынятымі ў 2022 годзе ў сувязі з увядзеннем цэнтралізаванага экзамену.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Амаль 900 стобальнікаў: Мінадукацыі апублікавала
вынікі першага ЦЭ