https://bel.sputnik.by/20230530/lyasnyya-pazhary-za-aposhnya-sutk-tushyl-amal-va-skh-ablastsyakh-belarus-1076090727.html
Лясныя пажары за апошнія суткі тушылі амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Лясныя пажары за апошнія суткі тушылі амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Sputnik Беларусь
З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў беларускіх лясах адбылося ўжо больш за 190 узгаранняў, агульнай плошчай амаль 150 гектараў. 30.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-30T09:39+0300
2023-05-30T09:39+0300
2023-05-30T09:39+0300
лес
забарона
прырода
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101595/42/1015954235_0:306:2762:1860_1920x0_80_0_0_35537ca0d6af9a360550d515a0c05d7e.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавана 10 лясных пажараў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства лясной гаспадаркі.У ведамстве ўдакладнілі, што чатыры лясныя пажары здарыліся ў Брэсцкай вобласці, па два – у Гомельскай і Мінскай абласцях, і па адным выпадку ўзгарання ў лясных масівах Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.Гэта значыць, толькі ў Віцебскай вобласці за мінулыя суткі Дзяржлесахове не прыйшлося змагацца з агнём.У прыватнасці, двойчы тушыць агонь прыйшлося ў Пінскім лясгасе, па адным выпадку зафіксавана ў Баранавіцкім, Целяханскім, Рагачоўскім, Калінкавіцкім, Лідскім, Старобінскім, Слуцкім і Касцюковіцкім лясгасах.Па стане на раніцу 30 мая, у лясным фондзе Мінлясгаса з пачатку пажаранебяспечнага сезона адбылося ўжо 193 выпадкі лясных пажараў. Агульная плошча ўзгаранняў склала амаль 150 гектараў.Нагадаем, што чырвоны ўзровень небяспекі ўведзены з 30 мая па 1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, а 31 мая і 1 чэрвеня месцамі і па Мінскай вобласці. Звязана гэта з надзвычайнай пажарнай небяспекай (5 клас).Забароны і абмежаванніНагадаем, што з аўторка, 23 мая, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў былі ўведзены ва ўсіх раёнах Беларусі. Абмежаванне ўпершыню ў гэтым годзе ўвялі нават у Браслаўскім раёне, які доўгі час заставаўся адзіным дазволеным для наведвання.Згодна з інтэрактыўнай картай ляснога ведамства, наведванне лясоў да гэтага часу цалкам абмежавана ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, а ў Гомельскай – пад забаронай.У Мінскай вобласці, як і раней, толькі ў адным раёне – Слуцкім – наведванне лясоў абмежавана, усе астатнія раёны афарбаваны на карце чырвоным колерам, а значыць хадзіць туды строга забаронена.У Магілёўскай таксама пакуль што без змен: наведванне лясоў абмежавана ў Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах, у астатніх дзейнічае забарона.У Брэсцкай вобласці колькасць раёнаў, у якіх забаронена хадзіць у лес, павялічылася. Так, да Драгічынскага раёна яшчэ дадаліся Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі і Ляхавіцкі. У астатніх раёнах Брэстчыны наведванне лясоў толькі абмежавана.У Віцебскай вобласці акрамя Браслаўскага раёна абмежаванні дзейнічаюць таксама ў Пастаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім.Наведванне лясоў у астатніх рэгіёнах пад строгай забаронай. Нагадаем, калі ўводзіцца забарона на наведванне лясоў, гэта азначае, што лясы нельга наведваць катэгарычна – у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і іншага, таксама ў гэтым выпадку забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем транспарту лесагаспадарчай установы, а таксама органаў, якія ажыццяўляюць кантроль.Пры ўвядзенні абмежаванняў у лес хадзіць можна: прагуляцца, збіраць грыбы, ягады. Ніякіх санкцый у гэтых выпадках не прымяняецца. А вось ездзіць, распальваць агонь катэгарычна забаронена. Таксама нельга ў гэты час у лесе праводзіць масавыя мерапрыемствы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101595/42/1015954235_31:0:2762:2048_1920x0_80_0_0_64cac5b195cdda905f9174ac5ebe8951.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, забарона, прырода, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
лес, забарона, прырода, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
Лясныя пажары за апошнія суткі тушылі амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў беларускіх лясах адбылося ўжо больш за 190 узгаранняў, агульнай плошчай амаль 150 гектараў.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавана 10 лясных пажараў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства лясной гаспадаркі.
У ведамстве ўдакладнілі, што чатыры лясныя пажары здарыліся ў Брэсцкай вобласці, па два – у Гомельскай і Мінскай абласцях, і па адным выпадку ўзгарання ў лясных масівах Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Гэта значыць, толькі ў Віцебскай вобласці за мінулыя суткі Дзяржлесахове не прыйшлося змагацца з агнём.
У прыватнасці, двойчы тушыць агонь прыйшлося ў Пінскім лясгасе, па адным выпадку зафіксавана ў Баранавіцкім, Целяханскім, Рагачоўскім, Калінкавіцкім, Лідскім, Старобінскім, Слуцкім і Касцюковіцкім лясгасах.
Па стане на раніцу 30 мая, у лясным фондзе Мінлясгаса з пачатку пажаранебяспечнага сезона адбылося ўжо 193 выпадкі лясных пажараў. Агульная плошча ўзгаранняў склала амаль 150 гектараў.
Нагадаем, што чырвоны ўзровень небяспекі ўведзены з 30 мая па 1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, а 31 мая і 1 чэрвеня месцамі і па Мінскай вобласці. Звязана гэта з надзвычайнай пажарнай небяспекай (5 клас).
Нагадаем, што з аўторка, 23 мая, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў былі ўведзены ва ўсіх раёнах Беларусі. Абмежаванне ўпершыню ў гэтым годзе ўвялі нават у Браслаўскім раёне, які доўгі час заставаўся адзіным дазволеным для наведвання.
Згодна з інтэрактыўнай картай ляснога ведамства, наведванне лясоў да гэтага часу цалкам абмежавана ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, а ў Гомельскай – пад забаронай.
У Мінскай вобласці, як і раней, толькі ў адным раёне – Слуцкім – наведванне лясоў абмежавана, усе астатнія раёны афарбаваны на карце чырвоным колерам, а значыць хадзіць туды строга забаронена.
У Магілёўскай таксама пакуль што без змен: наведванне лясоў абмежавана ў Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах, у астатніх дзейнічае забарона.
У Брэсцкай вобласці колькасць раёнаў, у якіх забаронена хадзіць у лес, павялічылася. Так, да Драгічынскага раёна яшчэ дадаліся Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі і Ляхавіцкі. У астатніх раёнах Брэстчыны наведванне лясоў толькі абмежавана.
У Віцебскай вобласці акрамя Браслаўскага раёна абмежаванні дзейнічаюць таксама ў Пастаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім.
Наведванне лясоў у астатніх рэгіёнах пад строгай забаронай. Нагадаем, калі ўводзіцца забарона на наведванне лясоў, гэта азначае, што лясы нельга наведваць катэгарычна – у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і іншага, таксама ў гэтым выпадку забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем транспарту лесагаспадарчай установы, а таксама органаў, якія ажыццяўляюць кантроль.
Пры ўвядзенні абмежаванняў у лес хадзіць можна: прагуляцца, збіраць грыбы, ягады. Ніякіх санкцый у гэтых выпадках не прымяняецца. А вось ездзіць, распальваць агонь катэгарычна забаронена. Таксама нельга ў гэты час у лесе праводзіць масавыя мерапрыемствы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Суперкамп'ютэр спрагназіраваў
час гібелі чалавецтва