Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Некалькі ўкраінскіх беспілотнікаў трапілі ў жылыя дамы ў Маскве

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкБеспілотнікі трапілі ў жылыя дамы ў Маскве
Беспілотнікі трапілі ў жылыя дамы ў Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2023
Падпісацца
Беспілотнікі пашкодзілі фасады і шкленне шматпавярховак, паводле звестак улад расійскай сталіцы, сур’ёзна ніхто не пацярпеў.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Беспілотнікі трапілі ў два жылыя дамы ў Маскве, пра гэта паведамляе агенцтва РІА Навіны.
Інцыдэнты адбыліся на Прафсаюзнай вуліцы і на вуліцы Атласава ў Новай Маскве. Адзначаецца, што пацярпелых у выніку здарэння няма.
Адзін БПЛА патрапіў у верхнія паверхі жылога дома №98 па вуліцы Прафсаюзнай. Разбураны фасад і шкленне дома. У прэфектуры Паўднёва-Заходняй акругі Масквы паведамілі аб эвакуацыі трох пад’ездаў гэтага дома. Удакладняецца, што пасля заканчэння працы спецслужбаў жыхары змогуць вярнуцца ў свае кватэры.
Таксама разбураны фасады і шкленне верхніх паверхаў 24-павярховага жылога дома на вуліцы Атласава.
Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін у сваім Telegram-канале паведаміў, што на дадзены момант у выніку атакі БПЛА ў Маскве ніхто сур’ёзна не пацярпеў. Паводле яго слоў, усе экстраныя службы горада знаходзяцца на месцах здарэнняў, абставіны здарэння высвятляюцца.
"У мэтах бяспекі на час працы экстраных службаў праведзены мерапрыемствы па эвакуацыі жыхароў некалькіх пад’ездаў у двух дамах, якія пацярпелі ад траплення БПЛА", - растлумачыў ён.
Па словах мэра, па медыцынскую дапамогу звярнуліся два чалавекі, шпіталізацыя ім не спатрэбілася.
Таксама аб тым, што на падлёце да расійскай сталіцы збіты некалькі беспілотнікаў, паведаміў і губернатар вобласці Андрэй Вераб’ёў.
"Сёння раніцай жыхары некаторых раёнаў Маскоўскай вобласці маглі чуць гукі выбухаў – гэта працуе наша СПА. На падлёце да Масквы былі збіты некалькі беспілотнікаў", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.

Кіеўскі рэжым атакуе

У прэс-службе Мінабароны РФ паведамілі, што ў аўторак сталіцу Расіі атакавалі 8 украінскіх беспілотнікаў.
"У атацы было задзейнічана восем беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу. Усе беспілотнікі праціўніка знішчаны", - канстатавалі ў абаронным ведамстве.
Ваенныя расказалі, што тры беспілотнікі ўдалося падавіць з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Па гэтай прычыне БПЛА страцілі кіравальнасць, збіліся з намечанага курсу і цэлей.
"Яшчэ пяць беспілотных лятальных апаратаў збіты зенітным ракетна-гарматным комплексам "Панцирь-С" у Падмаскоўі", - раскрылі падрабязнасці ў Мінабароны.
У ведамстве назвалі тое, што адбылося, тэрарыстычным нападзеннем.
Нагадаем, што ў пачатку мая была спроба з дапамогай беспілотнікаў нанесці ўдар па крамлёўскай рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У Крамлі расцанілі гэтае нападзенне як спланаваны тэракт і замах на кіраўніка дзяржавы. Там таксама паведамілі, што за тэрактам стаялі ўкраінскія спецслужбы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Дрон УСУ атакаваў нафтабазу ў Бранскай вобласці
Расія будзе адказваць справай на атаку дронаў
СПА Расіі за суткі збіла 31 беспілотнік УСУ – Мінабароны
Стужка навiн
0