https://bel.sputnik.by/20230531/smetrychny-adkaz-deputaty-prynyal-zmeny--zakon-ab-sm-1076152561.html
Сіметрычны адказ: дэпутаты прынялі змены ў закон аб СМІ
Сіметрычны адказ: дэпутаты прынялі змены ў закон аб СМІ
Sputnik Беларусь
Прыняцце дапаўненняў у закон дае магчымасць прымаць сіметрычныя меры ў адносінах да недружалюбных замежных сродкаў масавай інфармацыі. 31.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-31T15:07+0300
2023-05-31T15:07+0300
2023-05-31T15:07+0300
смі
закон
у беларусі
беларусь
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102549/87/1025498797_0:192:4928:2964_1920x0_80_0_0_066cd0e402e353936c8c25956521a214.jpg
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні змяненні і дапаўненні ў закон "Аб СМІ".У першым чытанні ён быў прыняты ў пачатку 2023 года.Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацадносінах і СМІ Лілія Ананіч, прыняцце гэтага закона ў Беларусі дасць магчымасць прымаць сіметрычныя меры ў дачыненні да недружалюбных замежных СМІ.Рашэнне аб забароне дзейнасці замежнага СМІ, інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі Беларусі будзе прымаць Мінінфарм.Як вынікае з праекта закона, падставай для прыняцця такога рашэння будзе з’яўляцца апавяшчэнне МЗС, якое пацвярджае ўжыванне недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускіх СМІ.Паводле слоў Ананіч, праектам закона пашыраны пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, агрэгатара навін.Таксама, паводле яе слоў, удакладнены патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю на TV і радыё. Законапраектам карэкціруецца парадак дзейнасці замежных СМІ на тэрыторыі краіны.Ананіч таксама праінфармавала, што ў ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні ў тэкст праекта Закона ўнесены праўкі ўдакладняючага і тэхнічнага характару.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102549/87/1025498797_387:0:4760:3280_1920x0_80_0_0_a293c2e63a360fc39e4e476bde205b5e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смі, закон, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства
смі, закон, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства
Сіметрычны адказ: дэпутаты прынялі змены ў закон аб СМІ
Прыняцце дапаўненняў у закон дае магчымасць прымаць сіметрычныя меры ў адносінах да недружалюбных замежных сродкаў масавай інфармацыі.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні змяненні і дапаўненні ў закон "Аб СМІ".
У першым чытанні ён быў прыняты ў пачатку 2023 года.
Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацадносінах і СМІ Лілія Ананіч, прыняцце гэтага закона ў Беларусі дасць магчымасць прымаць сіметрычныя меры ў дачыненні да недружалюбных замежных СМІ.
Рашэнне аб забароне дзейнасці замежнага СМІ, інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі Беларусі будзе прымаць Мінінфарм.
Як вынікае з праекта закона, падставай для прыняцця такога рашэння будзе з’яўляцца апавяшчэнне МЗС, якое пацвярджае ўжыванне недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускіх СМІ.
Паводле слоў Ананіч, праектам закона пашыраны пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, агрэгатара навін.
Таксама, паводле яе слоў, удакладнены патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю на TV і радыё. Законапраектам карэкціруецца парадак дзейнасці замежных СМІ на тэрыторыі краіны.
Ананіч таксама праінфармавала, што ў ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні ў тэкст праекта Закона ўнесены праўкі ўдакладняючага і тэхнічнага характару.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Месца заходніх СМІ ў Афрыцы
займаюць Sputnik і RT