https://bel.sputnik.by/20230602/mnadukatsy-adkazala-na-garachyya-pytann-pa-vynkakh-skandalnaga-tse-1076229207.html
Мінадукацыі адказала на "гарачыя пытанні" па выніках скандальнага ЦЭ
Мінадукацыі адказала на "гарачыя пытанні" па выніках скандальнага ЦЭ
Sputnik Беларусь
Пасля здачы першага ЦЭ па мовах абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі, яны запатрабавалі ад РІКВ пераліку балаў. 02.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-02T12:15+0300
2023-06-02T12:15+0300
2023-06-02T12:15+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
цэ
цэнтралізаваны экзамен
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104224/45/1042244522_0:285:3076:2015_1920x0_80_0_0_0dd1713096715c6eb52fcf6538b9972f.jpg
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі дало адказы на самыя распаўсюджаныя і "гарачыя" пытанні па выніках ЦЭ, якія паступілі ў ведамства ад беларусаў падчас прыёму грамадзян, на чат-бот, а таксама праз інтэрнэт.Растлумачэнні апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале профільнага ведамства.Так, у міністэрстве растлумачылі, што методыка пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца ў Беларусі з 2019 года і адпаведным загадам ведамства прынята рашэнне выкарыстоўваць яе і для разліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену.Вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ, які быў праведзены 28 студзеня, таксама былі разлічаны па гэтай методыцы.Што да разыходжанняў паміж шкалой пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023, то яны, як растлумачылі ў міністэрстве, абумоўлены базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену.У сувязі з гэтым вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання па падрыхтоўцы да ЦТ могуць не поўнасцю адпавядаць вынікам ЦЭ, дадалі ў прэс-службе Мінабра.Разам з тым, у міністэрстве паведамілі, што праца міжведамаснай камісіі, якая займаецца гэтымі пытаннямі, працягваецца.Скандал на ЦЭ: што адбылосяНагадаем, абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі за першы цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах і запатрабавалі пераліку балаў ад РІКВ.Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.Мінадукацыі стварыла спецыяльную групу, куды ўвайшлі матэматыкі, інфарматыкі і спецыялісты па апрацоўцы вынікаў. Цяпер яны займаюцца комплекснай праверкай карэктнасці разлікаў балаў за першы ЦЭ.Як запэўніў міністр адукацыі Андрэй Іванец, у выпадку выяўлення памылак міністэрствам адукацыі будуць прыняты ўсе неабходныя меры па іх устараненні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104224/45/1042244522_231:0:2960:2047_1920x0_80_0_0_fdc1764b355693b2feddcd1a2744d24f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, цэ, цэнтралізаваны экзамен, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , рікв
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, цэ, цэнтралізаваны экзамен, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , рікв
Мінадукацыі адказала на "гарачыя пытанні" па выніках скандальнага ЦЭ
Пасля здачы першага ЦЭ па мовах абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі, яны запатрабавалі ад РІКВ пераліку балаў.
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі дало адказы на самыя распаўсюджаныя і "гарачыя" пытанні па выніках ЦЭ, якія паступілі ў ведамства ад беларусаў падчас прыёму грамадзян, на чат-бот, а таксама праз інтэрнэт.
Растлумачэнні апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале профільнага ведамства.
Так, у міністэрстве растлумачылі, што методыка пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца ў Беларусі з 2019 года і адпаведным загадам ведамства прынята рашэнне выкарыстоўваць яе і для разліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену.
Вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ, які быў праведзены 28 студзеня, таксама былі разлічаны па гэтай методыцы.
"У сувязі тым, што з 2019 года не ўносіліся ніякія змены ў методыку пераводу першасных балаў у тэставыя, інфармаванне грамадскасці не праводзілася. Вынікі ЦЭ ад 14 мая 2023 года (па мовах на выбар – беларуская або руская - Sputnik) таксама выкананы па гэтай методыцы", - гаворыцца ў паведамленні.
Што да разыходжанняў паміж шкалой пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023, то яны, як растлумачылі ў міністэрстве, абумоўлены базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену.
У сувязі з гэтым вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання па падрыхтоўцы да ЦТ могуць не поўнасцю адпавядаць вынікам ЦЭ, дадалі ў прэс-службе Мінабра.
Разам з тым, у міністэрстве паведамілі, што праца міжведамаснай камісіі, якая займаецца гэтымі пытаннямі, працягваецца.
Скандал на ЦЭ: што адбылося
Нагадаем, абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі за першы цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах і запатрабавалі пераліку балаў ад РІКВ.
Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.
Мінадукацыі стварыла спецыяльную групу, куды ўвайшлі матэматыкі, інфарматыкі і спецыялісты па апрацоўцы вынікаў. Цяпер яны займаюцца комплекснай праверкай карэктнасці разлікаў балаў за першы ЦЭ.
Як запэўніў міністр адукацыі Андрэй Іванец, у выпадку выяўлення памылак міністэрствам адукацыі будуць прыняты ўсе неабходныя меры па іх устараненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Амаль 900 стобальнікаў: Мінадукацыі
апублікавала вынікі першага ЦЭ