"Каб спыніць на свеце войны…": дзіцячыя творы беларускіх паэтаў

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкДзеці на 1 верасня ў адной са школ, архіўнае фота
Дзеці на 1 верасня ў адной са школ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2023
Падпісацца
У Міжнародны дзень нявінных дзяцей – ахвяр агрэсіі Sputnik прапануе паглядзець на свет вачамі малышоў і пачытаць ім самыя цёплыя вершы на роднай мове.
Штогод 4 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца незвычайны дзень, прысвечаны дзецям-ахвярам агрэсіі. Гэты дзень рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН крыху больш за 40 гадоў таму быў прымеркаваны да сумнай даты налёту ізраільскай авіяцыі на шэраг населеных пунктаў Лівана, падчас якога загінула вялікая колькасць мірных жыхароў, сярод якіх былі і дзеці. Але ж, на жаль, гэта не адзінкавы выпадак, калі нявінныя дзеці станавіліся ахвярамі з-за ваенных канфліктаў, аб чым сведаць і званы Хатыні, і Алея анёлаў у Данецку.
Да таго ж варта помніць, што агрэсія ў адносінах да дзяцей – гэта не толькі вайна, гэта яшчэ і шматлікія злачынствы, і так званы хатні гвалт, і жорсткае маральна-псіхічнае ўздзеянне, падчас якіх страчваецца дзяцінства і можа згубіцца жыццё.
Спадзяёмся, што вершы ў сённяшняй рубрыцы дапамогуць гэтаму свету стаць больш мірным і міласэрным. Таму Sputnik прапануе вашай увазе падборку твораў для дзяцей вядомых беларускіх паэтаў, дзе вы знойдзеце простыя, пацешныя вершыкі і нават творы, што навяваюць роздум, якія нават самыя маленькія дзеці з задавальненнем будуць слухаць і вучыць.
Прывіваць любоў да паэзіі і міру лепш за ўсё з самага ранняга ўзросту.
© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкКаб спыніць на свеце войны, / Стаў бы кожны дзень спакойны...
Фотовыставка Посмотри в глаза Донбассу - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Каб спыніць на свеце войны, / Стаў бы кожны дзень спакойны...

* * *

Так на свеце ўжо вядзецца,
Што дзяцінства нам даецца,
У жыцці даецца раз –
Гэта самы светлы час.

Каб спыніць на свеце войны,
Стаў бы кожны дзень спакойны.
Гэта лепшая з надзей,
I дарослых, і дзяцей.

Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!

Анатоль Грачанікаў
© Sputnik / Светлана ЯценюкНа сястрычак хочуць глянуць / Дзеці ўсе наперабой...
В Бресте открылся первый детский сад, встроенный в жилой дом - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
На сястрычак хочуць глянуць / Дзеці ўсе наперабой...

Ай! Не буду! Не хачу!

Ёсць у Ланы тры сястрычкі:
АЙ,
НЕ БУДУ,
НЕ ХАЧУ,
За сястрычкамі благімі
Кожнай раніцай сачу
Будзяць Лану:
– Уставай!
А сястрычка цягне:
– АЙ!
– Ланачка, памый пасуду.
А сястрычка зноў:
– НЕ БУДУ!
Узяла сястрычак Лана
У дзіцячы сад з сабой.
На сястрычак хочуць глянуць
Дзеці ўсе наперабой.
Цацкі лепшыя свае
Кожны пагуляць дае.
Просяць:
– Ляльку палюляй.
Ды бурчыць сястрычка:
– АЙ!
– Прынясі вады вярблюду.
А сястрычка ім:
– НЕ БУДУ!
– Мішкам дай па калачу.
А сястрычка:
– НЕ ХАЧУ!
І сказалі дзеці Лане:
– Хто дружыць з такімі стане?
Хай капрызныя сястрычкі
Кепскія забудуць звычкі
І тады ідуць у сад,
А пакуль –
вядзі назад!

Рыгор Барадулін
© Sputnik / Виктор ТолочкоЯ вучу яе смяяцца, / Маляваць і размаўляць...
Лялька-перавёртыш - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Я вучу яе смяяцца, / Маляваць і размаўляць...

Мая лялька

Ляльцы хочацца катлеткі –
Я катлетку ёй даю.
I зімою, і улетку
Чаем я яе паю.

Чышчу ляльцы чаравікі,
Мыю белы фартушок,
Бант завязваю вялікі,
Што як жоўты матылёк.

Я вучу яе смяяцца,
Маляваць і размаўляць,
З мамай раніцай вітацца,
З кошкай Муркай сябраваць.

Еўдакія Лось
© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкХодзяць / Кураняты – / Круглыя, / Як мячыкі, / Быццам адуванчыкі...
Птенцы курицы после инкубации - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Ходзяць / Кураняты – / Круглыя, / Як мячыкі, / Быццам адуванчыкі...

Кураняты

За хатай,
Ля каты
Ходзяць
Кураняты –

Круглыя,
Як мячыкі,
Быццам адуванчыкі.

Мяккія,
Бялявыя,
Жвавыя,
Рухавыя.

Вецер дзьме,
Гайсае,
Іх не атрасае.

На падворку матчыным
Цвіркочуць адуванчыкі.

Алег Лойка
© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанк– Мяў, – сказаў варкоцiк, – / Не балiць жывоцiк. / У мяне душа баліць – / Як цяпер на свеце жыць?..
Котенок в осеннем парке - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
– Мяў, – сказаў варкоцiк, – / Не балiць жывоцiк. / У мяне душа баліць – / Як цяпер на свеце жыць?..

Коця і Каця

Плача коця на кухнi,
Ад слёз вочкi папухлi.

– Што з табою, мой каток,
Забалеў мо жываток?

– Мяў, – сказаў варкоцiк, –
Не балiць жывоцiк.

У мяне душа баліць –
Як цяпер на свеце жыць?

Як мне жыць у хаце,
Калі хлусіць Каця:

Смятану злізала –
На мяне сказала.

Васіль Вітка
© Sputnik / Виктор ТолочкоПа надворку певень ходзіць, / За сабою куры водзіць / І крычыць: – Сюды! сюды!..
Возможно, некоторым обитателям Лапоровичей придется вести себя потише - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Па надворку певень ходзіць, / За сабою куры водзіць / І крычыць: – Сюды! сюды!..

Храбры певень

Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
І крычыць: – Сюды! сюды!
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою –
Як адна бягуць туды.

А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае:
– Хто такі там? Хто такі?..
Вось на ток ён зачасаўся.
– Кыш! – адтуль хтось адазваўся.
– А які там чорт? Які?

Певень жытам кур частуе,
Гаспадара бы й не чуе,
Кліча кур: – Сюды! сюды!
Гаспадар мятлу хапае.
Гвалт наш певень падымае:
– Хто куды! Ой, хто куды!

Якуб Колас
© SputnikГамоніць поле каласамі, / Шапоча ў кветках сенажаць...
Сегодня на месте непроходимых болот колосятся хлеба - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Гамоніць поле каласамі, / Шапоча ў кветках сенажаць...

Замалёўка

Спявае лета над барамі,
Сасёнкі струнамі звіняць,
Гамоніць поле каласамі,
Шапоча ў кветках сенажаць.

Шумяць вятры ў гаях напеўна.
Адна рачулка ў чаратах
Бурчыць, варочаецца гнеўна,
Бы мулка спаць на камянях.

А можа, з навіны ў ахвоту,
Пакуль міне плацінаў строй,
Так напрацуецца да поту,
Што пара раніцой над ёй.

Пятрусь Броўка
© Sputnik / Олег Макаров / Перайсці ў медыябанкКаб у нас была сястра, / Мы б яе любілі. / – Я купіў бы ёй свісток! / – Я адвозіў бы ў садок!..
Девочка ест мороженое в вильнюсском кафе, 1967 год - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Каб у нас была сястра, / Мы б яе любілі. / – Я купіў бы ёй свісток! / – Я адвозіў бы ў садок!..

Мы з братам

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.
– Я купіў бы ёй свісток!
– Я адвозіў бы ў садок!
– Я аддаў бы шакалад!
– Шакалад? – здзівіўся брат. –
Ты дасі… Цукеркаед…
– А ты б даў веласіпед?
Не на жарты –
вой-вой-вой! –
Паміж намі ўсчаўся бой.
Брат – герой, і я – герой,
Брат гарой, і я гарой!
– Што за бойка,
што за драма? –
Супыніў нас голас мамы.
Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

Алесь Пісьмянкоў
© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкШто ўпала / Іскрынкай / З блакіту, / Палеткаў краса – / Васілёк...
Цветут васильки - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Што ўпала / Іскрынкай / З блакіту, / Палеткаў краса – / Васілёк...

Васілёк

Стаіць,
Выглядаючы з жыта,
Як зорачка-знічка
Здалёк,
Што ўпала
Іскрынкай
З блакіту,
Палеткаў краса –
Васілёк.

Калі расцвітае
Цуд гэты,
На полі
Яшчэ гарачэй,
Буяе,
Квітнеецца лета
I фарбы прыроды –
Ярчэй.

Стаіць,
Паглядае з пагорка,
Як зорка
Аднекуль здалёк,
Часцінка
Любімай старонкі,
Часцінка зямлі –
Васілёк.

Авяр’ян Дзеружынскі
© Sputnik / Мария АмелинаТым хто любіць мяне / І хто першы засне...
Отец с ребенком - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2022
Тым хто любіць мяне / І хто першы засне...

Ехаў казачнік Бай

– Ехаў казачнік Бай
Цераз сёлы і гай.
Баіць ці не?
– Бай!

– Ён пытаўся ў мяне:
– Што даць дзецям у сне?
– Баіць ці не?
– Бай!

– Я прасіў: дзецям дай
Казку-песеньку, Бай!
Баіць ці не?
– Бай!

– А найлепшую з іх
Дам для самых малых.
Баіць ці не?
– Бай!

Тым хто любіць мяне
І хто першы засне.
– Баіць ці не?
– Не!

Максім Танк
Фестываль-свята побытавых танцаў Танцуем па-даўнейшаму - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2024
"Старэйшы брат як другi бацька": беларускія прыказкі пра дзяцей
Стужка навiн
0