Гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі стаў Вадзім Гігін
11:57 06.06.2023 (абноўлена: 12:01 06.06.2023)
© Photo : Telegram / Министерство культуры Республики БеларусьВадзім Гігін на прадстаўленні калектыву Нацыянальнай бібліятэкі
Падпісацца
Новага кіраўніка калектыву Нацбібліятэкі прадставіў міністр культуры, адзначыўшы, што ў "дыяменце ведаў" працуюць лепшыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы ў бібліятэчнай сферы.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў палітычны эксперт, старшыня Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
© Photo : Telegram / Министерство культуры Республики БеларусьВадзім Гігін на прадстаўленні калектыву Нацыянальнай бібліятэкі
Вадзім Гігін на прадстаўленні калектыву Нацыянальнай бібліятэкі
Ганаровая і адказная пасада
Прадстаўляючы Вадзіма Гігіна, міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі – "галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка краіны і сістэмаўтваральнае звяно адзінай бібліятэчнай прасторы Беларусі, сімвал беларускай дзяржавы".
"У Нацыянальнай бібліятэцы працуюць лепшыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы ў бібліятэчнай сферы", - падкрэсліў міністр.
Міністр адзначыў, што ўзначальваць Нацыянальную бібліятэку – ганарова і адначасова вельмі адказна.
Маркевіч падзякаваў папярэдняму кіраўніку Нацыянальнай бібліятэкі Аксане Кніжнікавай, адзначыўшы яе вялікі асабісты ўклад у дзейнасць установы.
Перад Гігіным пастаўлены шэраг задач, у ліку якіх – кадравая бяспека, фарміраванне прафесійнай каманды, умацаванне матэрыяльнай базы ўстановы, перагляд структуры і штатнай колькасці бібліятэкі з улікам задач.
Што вядома пра Вадзіма Гігіна
Вадзім Гігін скончыў БДУ з адзнакай па спецыяльнасці "Гісторыя", кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Мае больш за 20-гадовы вопыт выкладання і навуковай працы.
Працаваў галоўным рэдактарам часопіса "Беларуская думка", дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. З’яўляецца членам калегій Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, уваходзіць у склад прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук, экспертнага савета па філасофіі, паліталогіі і сацыялогіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі.
З "Ленінкі" ў "алмаз"
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) была заснавана ў 1922 годзе, у самым пачатку ў фондах было ўсяго 60 тысяч экзэмпляраў, а запісаны ў бібліятэку былі крыху больш за 1 тысячу чалавек. Практычна адразу ёй была прысвоена назва імя Леніна і многія дзесяцігоддзі яна неафіцыйна называлася "Ленінка".
Фонды бібліятэкі хутка раслі, і да пачатку 1941 года ў іх ужо было 2 мільёны тамоў. Некалькі дзесяцігоддзяў "Ленінка" размяшчалася ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, дзе зараз знаходзіцца Савет рэспублікі. А новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, унікальны "алмаз", быў адчынены 16 чэрвеня 2006 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Кнігі беларускіх аўтараў перакладуць на башкірскую мову
"Няхай застануцца нашы вершы": прэзентаваны зборнік "ПоэZия русского лета"
"Книгу памяти и скорби" аб загінулых у Першую сусветную прэзентавалі ў Мінску