https://bel.sputnik.by/20230607/khatka-z-kabasy--karovy-madel-shto-pakazal-na-belagra-2023--vdea-1076366708.html
Хатка з каўбасы і каровы-мадэлі: што паказалі на "Белагра-2023" – відэа
Хатка з каўбасы і каровы-мадэлі: што паказалі на "Белагра-2023" – відэа
Sputnik Беларусь
Галоўная аграрная выстава краіны "Белагра-2023" адкрылася ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Глядзіце на відэа Sputnik, якія... 07.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-07T11:14+0300
2023-06-07T11:14+0300
2023-06-07T11:14+0300
відэа
выстава
белагра
відэа
беларусь
у беларусі
эканоміка
сельская гаспадарка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/07/1076361756_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_584df3ddc8730333f6ec4a4e2905ec72.jpg
На выставе традыцыйна прадстаўлены дасягненні аграрнага сектара – ад трактароў і іншай сельгастэхнікі да жывёл самых розных масцей і парод і разнастайных пачастункаў, на якія хапіла фантазіі вытворцаў. І ўсё гэта – пад фальклорную музыку, якая нязменна суправаджае мерапрыемствы аграрнай тэматыкі.Ажыятаж публікі, як заўсёды, выклікалі павільёны з дэгустацыяй, тут не толькі было што пакаштаваць – і розныя віды каўбас, і кашу, і юшку, і шашлык, і шмат чаго яшчэ; але і было на што паглядзець – спецыяльна для выставы ствараліся слоеныя пірагі з сала і мясныя тарты накшталт "Ленінградскага", будаваліся казачныя хаткі з каўбасы, выпякаліся з цеста млыны, замкі і нават трактары з камбайнамі.Дарэчы, камбайны і іншую тэхніку можна ўбачыць і ў арыгінальным маштабе. Спецыяльна для "Белагра" ў сёлетняй экспазіцыі сабралі рарытэты савецкіх часоў, з якіх пачыналася апрацоўка палёў у рэспубліцы, побач з імі – тэхніка, якая працуе на палях зараз, і перадавыя кітайскія дроны, якія ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць для арашэння палёў у Беларусі.Асобная частка павільёнаў "Белагра" адведзена жывёлам. Тут ёсць і каровы, і свінні, і авечкі, і трусы, і коні, і быкі. Пароды – ад мясцовых і звыклых да самых экзатычных, якія разводзяць у эксперыментальных гаспадарках.Сёння гледачам абяцаны конкурс на лепшую племянную карову малочнай пароды. За тытул самай эфектнай бурай Беларусі будуць змагацца 24 прэтэндэнткі, іх адбіралі з розных гаспадарак і нават вучылі хадзіць па подыуме.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/07/1076361756_159:0:2890:2048_1920x0_80_0_0_8c75e10dd78fa7824eeeca655ba8d743.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, белагра, відэа, видео, беларусь, у беларусі, эканоміка, сельская гаспадарка
выстава, белагра, відэа, видео, беларусь, у беларусі, эканоміка, сельская гаспадарка
Хатка з каўбасы і каровы-мадэлі: што паказалі на "Белагра-2023" – відэа
Эксклюзіў
Галоўная аграрная выстава краіны "Белагра-2023" адкрылася ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Глядзіце на відэа Sputnik, якія эксклюзіўныя экспанаты прадставілі сельгаспрадпрыемствы рэспублікі – ад тэхнікі да мясных шэдэўраў.
На выставе традыцыйна прадстаўлены дасягненні аграрнага сектара – ад трактароў і іншай сельгастэхнікі да жывёл самых розных масцей і парод і разнастайных пачастункаў, на якія хапіла фантазіі вытворцаў. І ўсё гэта – пад фальклорную музыку, якая нязменна суправаджае мерапрыемствы аграрнай тэматыкі.
Ажыятаж публікі, як заўсёды, выклікалі павільёны з дэгустацыяй, тут не толькі было што пакаштаваць – і розныя віды каўбас, і кашу, і юшку, і шашлык, і шмат чаго яшчэ; але і было на што паглядзець – спецыяльна для выставы ствараліся слоеныя пірагі з сала і мясныя тарты накшталт "Ленінградскага", будаваліся казачныя хаткі з каўбасы, выпякаліся з цеста млыны, замкі і нават трактары з камбайнамі.
Дарэчы, камбайны і іншую тэхніку можна ўбачыць і ў арыгінальным маштабе. Спецыяльна для "Белагра" ў сёлетняй экспазіцыі сабралі рарытэты савецкіх часоў, з якіх пачыналася апрацоўка палёў у рэспубліцы, побач з імі – тэхніка, якая працуе на палях зараз, і перадавыя кітайскія дроны, якія ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць для арашэння палёў у Беларусі.
Асобная частка павільёнаў "Белагра" адведзена жывёлам. Тут ёсць і каровы, і свінні, і авечкі, і трусы, і коні, і быкі. Пароды – ад мясцовых і звыклых да самых экзатычных, якія разводзяць у эксперыментальных гаспадарках.
Сёння гледачам абяцаны конкурс на лепшую племянную карову малочнай пароды. За тытул самай эфектнай бурай Беларусі будуць змагацца 24 прэтэндэнткі, іх адбіралі з розных гаспадарак і нават вучылі хадзіць па подыуме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Каўбасны дом і каровы на подыуме:
"Белагра-2023" адкрылася пад Мінскам
Аграсектар Беларусі
штодня зарабляе $23 млн – віцэ-прэм’ер
Пасол РФ: супрацоўніцтва ў хімічнай галіне
садзейнічае развіццю аграсектара