https://bel.sputnik.by/20230607/pradkazalna-zakharava-ab-reaktsy-zakhadu-na-stuatsyyu-vakol-kakhoskay-ges-1076365411.html
Прадказальна: Захарава аб рэакцыі Захаду на сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС
Прадказальна: Захарава аб рэакцыі Захаду на сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС
Sputnik Беларусь
Частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана ў выніку абстрэлаў, у расійскім МЗС мяркуюць, што інцыдэнт павінен стаць прадметам міжнароднага... 07.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-07T10:26+0300
2023-06-07T10:26+0300
2023-06-07T10:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
марыя захарава
расія
украіна
станцыя
электраэнергія
кахоўская гэс
тэрарызм
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/06/1074074946_0:0:2915:1640_1920x0_80_0_0_3574cbf9cc18866bf862520fa0200f91.jpg
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Рэакцыя краін калектыўнага Захаду на інцыдэнт з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй цалкам прадказальная, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.На думку дыпламата, абвінавачанне Масквы ў тэракце на ГЭС стала часткай інфармацыйна-псіхалагічнай вайны, разгорнутай Захадам супраць Расіі. Мэтай кампаніі з’яўляецца павелічэнне фінансавання Кіева.Як адзначае Захарава, Захад будзе выдаваць фэйкі па электрастанцыі, каб адвесьці ад сябе падазрэнні. Прэс-сакратар расійскага МЗС удакладніла, што сітуацыя з Кахоўскай ГЭС павінна стаць часткай міжнароднага расследавання.Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў аб тым, Масква ўскладае адказнасць за трагедыю вакол разбурэння станцыі на Кіеў і "заходніх апекуноў", якія нашпігоўваюць яго зброяй.Паводле яго слоў, дыверсія Кіева мела дзве мэты: прыцягнуць максімальную ўвагу для перагрупоўкі падраздзяленняў УСУ, а таксама прычыніць максімальную гуманітарную шкоду насельніцтву раёнаў, якія прылягаюць да ГЭС.Ён таксама выказаў надзею, што ААН пры расследаванні падрыву на Кахоўскай АЭС не паўторыць памылак, як гэта адбылося ў некаторых іншых выпадках, у прыватнасці, з падрывам газаправодаў "Паўночны паток".Што здарылася з ГЭСВерхняя частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана з-за абстрэлаў у ноч на 6 чэрвеня. Сама дамба вадасховішча не пацярпела.Удар па ГЭС, як мяркуецца, наносіўся ўкраінскімі войскамі з РСЗА "Ольха".Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, што гаворка ідзе аб наўмыснай дыверсіі Кіева, спланаванай і ажыццёўленай па загадзе кіеўскага рэжыму. Ён адзначыў, што абстрэл ГЭС, верагодна, звязаны з няўдалым "контрнаступленнем" УСУ.Кахоўская ГЭС – шостая (ніжняя і апошняя) ступень каскада дняпроўскіх гідраэлектрастанцый, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1955-56 гадах. ГЭС знаходзіцца на адлегласці пяці кіламетраў ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці.Гідраэлектрастанцыя забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для харчавання электраэнергіяй, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў, а таксама навігацыю ад Херсона да Запарожжа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/06/1074074946_113:0:2842:2047_1920x0_80_0_0_a1a867037af08e59b8c5f8ad4d0d91ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыя захарава, расія, украіна, станцыя, электраэнергія, кахоўская гэс, тэрарызм, тэракт, мзс рф, палітыка, здарэнні, бяспека, захад
спецаперацыя, марыя захарава, расія, украіна, станцыя, электраэнергія, кахоўская гэс, тэрарызм, тэракт, мзс рф, палітыка, здарэнні, бяспека, захад
Прадказальна: Захарава аб рэакцыі Захаду на сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС
Частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана ў выніку абстрэлаў, у расійскім МЗС мяркуюць, што інцыдэнт павінен стаць прадметам міжнароднага расследавання.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Рэакцыя краін калектыўнага Захаду на інцыдэнт з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй цалкам прадказальная, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Рэакцыя Захаду на 100% прадказальная ва ўсіх падобных сітуацыях. Гэта бясконцае жаданне абвінаваціць Расію ва ўсім, што адбываецца, незалежна ад таго, адбываецца гэта на самай справе ці гэта з’яўляецца плёнам уяўлення", - сказала яна ў эфіры радыё Sputnik.
На думку дыпламата, абвінавачанне Масквы ў тэракце на ГЭС стала часткай інфармацыйна-псіхалагічнай вайны, разгорнутай Захадам супраць Расіі. Мэтай кампаніі з’яўляецца павелічэнне фінансавання Кіева.
Як адзначае Захарава, Захад будзе выдаваць фэйкі па электрастанцыі, каб адвесьці ад сябе падазрэнні. Прэс-сакратар расійскага МЗС удакладніла, што сітуацыя з Кахоўскай ГЭС павінна стаць часткай міжнароднага расследавання.
Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў аб тым, Масква ўскладае адказнасць за трагедыю вакол разбурэння станцыі на Кіеў і "заходніх апекуноў", якія нашпігоўваюць яго зброяй.
Паводле яго слоў, дыверсія Кіева мела дзве мэты: прыцягнуць максімальную ўвагу для перагрупоўкі падраздзяленняў УСУ, а таксама прычыніць максімальную гуманітарную шкоду насельніцтву раёнаў, якія прылягаюць да ГЭС.
Ён таксама выказаў надзею, што ААН пры расследаванні падрыву на Кахоўскай АЭС не паўторыць памылак, як гэта адбылося ў некаторых іншых выпадках, у прыватнасці, з падрывам газаправодаў "Паўночны паток".
Верхняя частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана з-за абстрэлаў у ноч на 6 чэрвеня. Сама дамба вадасховішча не пацярпела.
Удар па ГЭС, як мяркуецца, наносіўся ўкраінскімі войскамі з РСЗА "Ольха".
Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, што гаворка ідзе аб наўмыснай дыверсіі Кіева, спланаванай і ажыццёўленай па загадзе кіеўскага рэжыму. Ён адзначыў, што абстрэл ГЭС, верагодна, звязаны з няўдалым "контрнаступленнем" УСУ.
Кахоўская ГЭС – шостая (ніжняя і апошняя) ступень каскада дняпроўскіх гідраэлектрастанцый, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1955-56 гадах. ГЭС знаходзіцца на адлегласці пяці кіламетраў ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці.
Гідраэлектрастанцыя забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для харчавання электраэнергіяй, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў, а таксама навігацыю ад Херсона да Запарожжа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Абстрэл УСУ Кахоўскай ГЭС – галоўнае да гэтага часу
У Крамлі назвалі разбурэнне Кахоўскай ГЭС
наўмыснай дыверсіяй Кіева