https://bel.sputnik.by/20230609/putsn-prapanava-stvaryts-marku-sdelano-v-sng-1076477500.html
Пуцін прапанаваў стварыць марку "Сделано в СНГ"
Пуцін прапанаваў стварыць марку "Сделано в СНГ"
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар лічыць, што неабходна больш энергічна нарошчваць прамысловую кааперацыю краін Садружнасці. 09.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-09T18:22+0300
2023-06-09T18:22+0300
2023-06-09T18:22+0300
уладзімір пуцін
эканоміка
еаэс
снд
навіны
сочы
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_0:70:3000:1758_1920x0_80_0_0_693c4c1ac4b60f236228d78ab9255e94.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Расія адкрыта да супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў ЕАЭС і краін СНД у Сочы ў пятніцу.Прэзідэнт РФ лічыць, што трэба стварыць агульную сістэму, якая аб’яднала б нацыянальныя платформы электронных дзяржпаслуг і электронных урадаў. Таксама ён заклікаў больш энергічна працаваць у прамысловай кааперацыі і ствараць новыя сумесныя вытворчасці.Паводле яго слоў, важна, каб агульны брэнд стаў вядомы і папулярны ў спажыўцоў ва ўсіх краінах Садружнасці.Падобны агульны брэнд хацелі зрабіць у Еўрапейскім саюзе. Маркіроўку Made in EU прапанавалі яшчэ каля 20 гадоў таму, але тады краінам-удзельніцам Саюза так і не ўдалося дамовіцца, Еўракамісія не зацвердзіла гэтае рашэнне.У той жа час у Еўрасаюза ёсць агульная маркіроўка CE (Conformité Européenne – Еўрапейская адпаведнасць), якая паказвае, што тавар адпавядае стандартам, прынятым ва ўсім аб’яднанні. Такая ж практыка ёсць і ў ЕАЭС – гэта тры лацінскія літары EAC, якія расшыфроўваюцца як Eurasian Conformity (Еўразійская адпаведнасць).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
сочы
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_329:0:2992:1997_1920x0_80_0_0_d154da1bd0a2d400ffd0fcb0f3961fca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, эканоміка, еаэс, снд, навіны , сочы, расія
уладзімір пуцін, эканоміка, еаэс, снд, навіны , сочы, расія
Пуцін прапанаваў стварыць марку "Сделано в СНГ"
Расійскі лідар лічыць, што неабходна больш энергічна нарошчваць прамысловую кааперацыю краін Садружнасці.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Расія адкрыта да супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў ЕАЭС і краін СНД у Сочы ў пятніцу.
Прэзідэнт РФ лічыць, што трэба стварыць агульную сістэму, якая аб’яднала б нацыянальныя платформы электронных дзяржпаслуг і электронных урадаў. Таксама ён заклікаў больш энергічна працаваць у прамысловай кааперацыі і ствараць новыя сумесныя вытворчасці.
"Нічога супраць ніхто не мае, калі гэта будзе пад агульнай маркай "Сделано в СНГ". Усё роўна – галоўнае, каб ва ўсіх нашых краінах развівалася эфектыўнае ўзаемадзеянне", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, важна, каб агульны брэнд стаў вядомы і папулярны ў спажыўцоў ва ўсіх краінах Садружнасці.
Падобны агульны брэнд хацелі зрабіць у Еўрапейскім саюзе. Маркіроўку Made in EU прапанавалі яшчэ каля 20 гадоў таму, але тады краінам-удзельніцам Саюза так і не ўдалося дамовіцца, Еўракамісія не зацвердзіла гэтае рашэнне.
У той жа час у Еўрасаюза ёсць агульная маркіроўка CE (Conformité Européenne – Еўрапейская адпаведнасць), якая паказвае, што тавар адпавядае стандартам, прынятым ва ўсім аб’яднанні. Такая ж практыка ёсць і ў ЕАЭС – гэта тры лацінскія літары EAC, якія расшыфроўваюцца як Eurasian Conformity (Еўразійская адпаведнасць).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"