https://bel.sputnik.by/20230609/putsn-raskaza-kal--belarus-budze-razmeshchana-yadzernaya-zbroya-1076463705.html
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
Sputnik Беларусь
Расійская тактычная ядзерная зброя размяшчаецца на беларускай тэрыторыі для таго, каб забяспечыць пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы. 09.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-09T14:44+0300
2023-06-09T14:44+0300
2023-06-09T15:10+0300
саюзная дзяржава
беларусь
расія
ядзерная зброя ў беларусі
палітыка
уладзімір пуцін
ядзерная зброя
саюзная дзяржава
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_0:126:2642:1612_1920x0_80_0_0_0130341f88e25823e53170f69586f0ba.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам распавёў, калі пачнецца размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) у Беларусі.Сёння прэзідэнты Беларусі і Расіі праводзяць нефармальную сустрэчу ў рэзідэнцыі "Бочаров ручей". Расійскі лідар запэўніў свайго беларускага калегу ў тым, што ў пытаннях гарантавання бяспекі сітуацыя стабільная.Паводле яго слоў, што датычыцца найбольш адчувальных пытанняў, аб якіх раней дамаўляліся з беларускім лідарам, усё ідзе як намечана.Размяшчэнне ТЯЗ у БеларусіРаней стала вядома, што расійская тактычная ядзерная зброя будзе размешчана ў рэспубліцы па просьбе беларускіх улад. Гэта мера павінна гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы на заходніх межах.Беларускія лётчыкі і зенітчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК "Искандер-М".Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая бягучага года падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_163:0:2480:1738_1920x0_80_0_0_7bb06534bd7d2671675e203d78218018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, палітыка, уладзімір пуцін, ядзерная зброя, саюзная дзяржава, бяспека, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, палітыка, уладзімір пуцін, ядзерная зброя, саюзная дзяржава, бяспека, навіны
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
14:44 09.06.2023 (абноўлена: 15:10 09.06.2023) Расійская тактычная ядзерная зброя размяшчаецца на беларускай тэрыторыі для таго, каб забяспечыць пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам распавёў, калі пачнецца размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) у Беларусі.
Сёння прэзідэнты Беларусі і Расіі праводзяць нефармальную сустрэчу ў рэзідэнцыі "Бочаров ручей". Расійскі лідар запэўніў свайго беларускага калегу ў тым, што ў пытаннях гарантавання бяспекі сітуацыя стабільная.
Паводле яго слоў, што датычыцца найбольш адчувальных пытанняў, аб якіх раней дамаўляліся з беларускім лідарам, усё ідзе як намечана.
"7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў. Адразу ж пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі
Раней стала вядома, што расійская тактычная ядзерная зброя будзе размешчана ў рэспубліцы па просьбе беларускіх улад. Гэта мера павінна гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы на заходніх межах.
Беларускія лётчыкі і зенітчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК "Искандер-М".
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая бягучага года падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Ядзерныя пагрозы НАТА вымушаюць Расію і Беларусь прымаць меры – Шайгу