Пачынаем хвалявацца: кіраўнік Мінсельгасхарча аб уплыве надвор’я на ўраджай

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкРапсавае поле
Рапсавае поле - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2023
Падпісацца
Па словах міністра, некаторыя землі давядзецца перасяваць, бо з-за спякоты і адсутнасці ападкаў пасевы падгараюць.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Усе тэхналагічныя мерапрыемствы, якія трэба было зрабіць на палях, аграрыі зрабілі своечасова і ў тэрмін, заявіў кіраўнік беларускага Мінсельгасхарча Ігар Брыло.
"Пасеялі ўсе своечасова, але спякота крыху выбівае з каляіны. І мы пачынаем крыху перажываць", - сказаў ён у эфіры тэлеканала АНТ.
Паводле слоў міністра, цяпер у краіне актыўна ўбіраюцца травы, каб нарыхтаваць паўнацэнныя кармы. Брыло таксама паведаміў, што некаторыя землі давядзецца засяваць яшчэ раз.
"Вялікую колькасць зямлі будзем перасяваць – гэта трэба зрабіць, таму што падгараюць пасевы. Будзем убіраць, будзем карміць, будзем чакаць дажджу, каб атрымаць другі ўкос траў", - дадаў ён.
Брыло адзначае, што нюанс па надвор’і ўсё ж ёсць.
"Усе бачаць, колькі часу няма ў нас дажджу. Але тым не менш, думаю, з гэтай сітуацыі выйдзем годна", - выказаў меркаванне кіраўнік профільнага ведамства.

Але экспарт расце

Міністр таксама паведаміў, што разам з тым Беларусі ўдаецца ў гэтым годзе павялічваць экспартныя пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Расію і Кітай. Паводле яго слоў, краіна забяспечана прадуктамі харчавання звыш таго, што спажывае, таму амаль 60% ад усяго малака, мяса, збожжа, што вырабляецца, прадаецца на экспарт. У асноўным экспарт гэтай прадукцыі павялічваецца ў Расію і Кітай.
"У нас атрымаўся за чатыры месяцы амаль 115% рост па экспарце да ўзроўню мінулага года. Па асобных пазіцыях мы павялічваем экспарт у натуральным выражэнні, у грашовым", - праінфармаваў Брыло.
Міністр таксама лічыць, што ў цяперашніх умовах, калі "на рынку становіцца цесна", трэба шукаць новыя магчымасці і новыя рынкі збыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Аграсектар Беларусі штодня зарабляе $23 млн – віцэ-прэм’ер
Галоўчанка: у міжсезонне беларусы павінны атрымліваць агародніну па прымальных цэнах
Стабфонды справіліся з забеспячэннем агароднінай насельніцтва – Мінсельгасхарч
Стужка навiн
0