https://bel.sputnik.by/20230612/prymats-dakumenty--pershyya-klasy-pachynayuts-shkoly--belarus-1076525372.html
Прымаць дакументы ў першыя класы пачынаюць школы ў Беларусі
Прымаць дакументы ў першыя класы пачынаюць школы ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Спачатку дакументы прымуць у тых дзяцей, якія па месцы рэгістрацыі адносяцца да ўстановы адукацыі. 12.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-12T10:22+0300
2023-06-12T10:22+0300
2023-06-12T10:22+0300
адукацыя
школы
школьнікі
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102897/68/1028976838_0:132:3188:1925_1920x0_80_0_0_c7927f176c954dbe64029400d687d97f.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. У панядзелак, 12 чэрвеня, у Беларусі стартуе прыём школамі дакументаў у першыя класы, паведамляе Sputnik.Школы будуць прымаць дакументы будучых першакласнікаў, якія па месцы рэгістрацыі адносяцца да гэтай установы адукацыі, аж да 15 жніўня.Калі ж пасля асноўнага набору застануцца вольныя месцы, то з 16 па 28 жніўня будзе магчымасць падаць дакументы ў школу і ў тых дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне гэтай установы адукацыі, гэта значыць не па месцы рэгістрацыі будучага школьніка.Будучаму школьніку на момант пачатку навучальнага года ўжо павінна споўніцца шэсць гадоў, інакш у прыёме дакументаў і залічэнні ў першы клас могуць адмовіць. Хаця шанс трапіць у школу ў пяцігодкі ўсё ж ёсць – для гэтага бацькі павінны напісаць заяву і мець адпаведнае рашэнне педагагічнага савета. Для гэтага ёсць яшчэ адна ўмова – шэсць гадоў дзіцяці павінна споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.Што да дзяцей старэйшых за шэсць гадоў, то іх па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў змогуць без праблем залічыць у першакласнікі.Якія дакументы трэба прадставіць у школуДля запісу дзіцяці ў першы клас бацькам неабходна падаць у школу заяву на імя дырэктара, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб яго здароўі, заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).Залічваць "першаклашак" у школу будуць да 31 жніўня.У першы клас па "жывой" чарзеУ некаторых мікрараёнах не складае ніякай цяжкасці запісаць дзіця ў першы клас, нават калі дакументы пададзены не ў першы дзень пачатку іх прыёму. Месцаў усім хапае, але так бывае не заўсёды і не ўсюды.Так, напрыклад, каля школы ў мікрараёне Мінска Новай Баравой, што хутка расце, бацькі ўжо суткі стаяць у чарзе, каб падаць дакументы на будучы навучальны год. Фарміравацца чарга пачала з суботы 10 чэрвеня.Па словах бацькоў, колькасць месцаў у школе абмежавана: у першы клас возьмуць 150 дзяцей, з якіх сфарміруюць 5 класаў па 30 чалавек, а ў прадоўжанку – 84 дзіцяці.Па стане на 15:00 нядзелі, 11 чэрвеня, у спіску ўжо было 113 прозвішчаў. Але бацькі ўпэўнены: жадаючых падаць дакументы ў першы клас адзінай школы ў мікрараёне будзе яшчэ вельмі шмат. Прыём дакументаў у гэтай школе пачаўся ў панядзелак, 12 чэрвеня, у 8 раніцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102897/68/1028976838_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_2e7895b5d3a5e65d52f53ee14f3bc138.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, школы, школьнікі, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
адукацыя, школы, школьнікі, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Прымаць дакументы ў першыя класы пачынаюць школы ў Беларусі
Спачатку дакументы прымуць у тых дзяцей, якія па месцы рэгістрацыі адносяцца да ўстановы адукацыі.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. У панядзелак, 12 чэрвеня, у Беларусі стартуе прыём школамі дакументаў у першыя класы, паведамляе Sputnik.
Школы будуць прымаць дакументы будучых першакласнікаў, якія па месцы рэгістрацыі адносяцца да гэтай установы адукацыі, аж да 15 жніўня.
Калі ж пасля асноўнага набору застануцца вольныя месцы, то з 16 па 28 жніўня будзе магчымасць падаць дакументы ў школу і ў тых дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне гэтай установы адукацыі, гэта значыць не па месцы рэгістрацыі будучага школьніка.
Будучаму школьніку на момант пачатку навучальнага года ўжо павінна споўніцца шэсць гадоў, інакш у прыёме дакументаў і залічэнні ў першы клас могуць адмовіць. Хаця шанс трапіць у школу ў пяцігодкі ўсё ж ёсць – для гэтага бацькі павінны напісаць заяву і мець адпаведнае рашэнне педагагічнага савета. Для гэтага ёсць яшчэ адна ўмова – шэсць гадоў дзіцяці павінна споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.
Што да дзяцей старэйшых за шэсць гадоў, то іх па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў змогуць без праблем залічыць у першакласнікі.
Якія дакументы трэба прадставіць у школу
Для запісу дзіцяці ў першы клас бацькам неабходна падаць у школу заяву на імя дырэктара, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб яго здароўі, заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
Залічваць "першаклашак" у школу будуць да 31 жніўня.
У першы клас па "жывой" чарзе
У некаторых мікрараёнах не складае ніякай цяжкасці запісаць дзіця ў першы клас, нават калі дакументы пададзены не ў першы дзень пачатку іх прыёму. Месцаў усім хапае, але так бывае не заўсёды і не ўсюды.
Так, напрыклад, каля школы ў мікрараёне Мінска Новай Баравой, што хутка расце, бацькі ўжо суткі стаяць у чарзе, каб падаць дакументы на будучы навучальны год. Фарміравацца чарга пачала з суботы 10 чэрвеня.
Па словах бацькоў, колькасць месцаў у школе абмежавана: у першы клас возьмуць 150 дзяцей, з якіх сфарміруюць 5 класаў па 30 чалавек, а ў прадоўжанку – 84 дзіцяці.
Па стане на 15:00 нядзелі, 11 чэрвеня, у спіску ўжо было 113 прозвішчаў. Але бацькі ўпэўнены: жадаючых падаць дакументы ў першы клас адзінай школы ў мікрараёне будзе яшчэ вельмі шмат. Прыём дакументаў у гэтай школе пачаўся ў панядзелак, 12 чэрвеня, у 8 раніцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Новы факультатыў ствараюць у школах – ён звязаны з працай на чыгунцы
Авіяцыйныя класы адкрыюць у некаторых школах Беларусі