https://bel.sputnik.by/20230614/lukashenka-u-myane-zho-nyama-neykay-azloblenasts-da-zyalenskaga--vdea-1076596971.html
Лукашэнка: у мяне ўжо няма нейкай азлобленасці да Зяленскага – відэа
Лукашэнка: у мяне ўжо няма нейкай азлобленасці да Зяленскага – відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі "не разумее, што ён робіць па многіх пытаннях", але адказаць за тое, што адбываецца ва ўкраінскім канфлікце, яму... 14.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-14T11:55+0300
2023-06-14T11:55+0300
2023-06-14T11:55+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
відэа
аляксандр лукашэнка
палітыка
бяспека
ядзерная зброя
саюзная дзяржава
уладзімір зяленскі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0e/1076592892_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_3b38782c1475eaebc7c3d0abee4a7512.jpg
Беларусь атрымала ад Расіі зброю з ядзерным зарадам у тры разы больш магутную, чым бомбы, выкарыстаныя ў Хірасіме і Нагасакі, заявіў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ў інтэрв’ю каналу "Россия 1". Відэафрагмент інтэрв’ю апублікаваў блізкі да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул першага".Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і ён асабіста з’яўляюцца цэллю і зараз, але пры наяўнасці ядзернай зброі на тэрыторыі краіны будзе чым адэкватна адказаць на магчымую агрэсію.Беларускі лідар адзначыў, што тактычная ядзерная зброя ад Расіі пачала ўжо паступаць у Беларусь, пляцоўкі для яе размяшчэння ўжо часткова адноўлены, іх у Беларусі, паводле слоў Лукашэнкі, "як сабак у вёсцы".Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, якім чынам будзе прымацца рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі, і як яно будзе ўзгадняцца лідарамі дзвюх краін.Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб тым, што ў яго "няма нейкай узлаванасці" да Уладзіміра Зяленскага на фоне канфлікту ў суседняй краіне."Калі б на яго месцы Пуцін быў, я на яго быў бы злы, таму што чалавек разумее, што ён робіць. Ён ведае, што такое вайна. Ён ваенны чалавек. Але Валодзя Зяленскі, ён не спецыяліст, не прафесіянал. Хоць ён вырас. Ён паспытаў гэтай пасады да СВА. Таму ён павінен быў разумець. І калі ты ў гэты воз упрогся, то, дарагі мой, дык ты ўжо адказвай", - лічыць Лукашэнка.На думку беларускага лідара, Зяленскі "не разумее, што ён сам робіць яшчэ па многіх пытаннях". Нешта ён ужо асвоіў, таму і спытаць з яго неабходна, падкрэсліў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0e/1076592892_46:0:946:675_1920x0_80_0_0_76c2a38390a05a6eb7ae754c7bddf2d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, відэа, аляксандр лукашэнка, палітыка, бяспека, ядзерная зброя, саюзная дзяржава, уладзімір зяленскі, беларусь, у беларусі, видео
спецаперацыя, відэа, аляксандр лукашэнка, палітыка, бяспека, ядзерная зброя, саюзная дзяржава, уладзімір зяленскі, беларусь, у беларусі, видео
Лукашэнка: у мяне ўжо няма нейкай азлобленасці да Зяленскага – відэа
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі "не разумее, што ён робіць па многіх пытаннях", але адказаць за тое, што адбываецца ва ўкраінскім канфлікце, яму неабходна, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай журналістцы Вользе Скабеевай.
Беларусь атрымала ад Расіі зброю з ядзерным зарадам у тры разы больш магутную, чым бомбы, выкарыстаныя ў Хірасіме і Нагасакі, заявіў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ў інтэрв’ю каналу "Россия 1". Відэафрагмент інтэрв’ю апублікаваў блізкі да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул першага".
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і ён асабіста з’яўляюцца цэллю і зараз, але пры наяўнасці ядзернай зброі на тэрыторыі краіны будзе чым адэкватна адказаць на магчымую агрэсію.
"Я яму (Пуціну – Sputnik) кажу: калі ў цябе з тактычнымі боезарадамі праблема, ты мне вось сюды, у "Паланэз", упіхні ядзерны зарад. Ён мне кажа: "Нам лягчэй паставіць". Тады я кажу: трэба пастаўляць, таму што мы бачым сітуацыю", - растлумачыў беларускі лідар.
Беларускі лідар адзначыў, што тактычная ядзерная зброя ад Расіі пачала ўжо паступаць у Беларусь, пляцоўкі для яе размяшчэння ўжо часткова адноўлены, іх у Беларусі, паводле слоў Лукашэнкі, "як сабак у вёсцы".
Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, якім чынам будзе прымацца рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі, і як яно будзе ўзгадняцца лідарамі дзвюх краін.
"Слухайце, калі пачнецца вайна, я што – буду глядзець па баках? Так, не. Зняў трубку, дзе б ён ні быў, ён зняў; ён патэлефанаваў – я зняў; у любы момант! Таму, ну, што тут за праблема: узгадніць нанясенне нейкага там удару? Гэта не пытанне", - адзначыў Лукашэнка.
Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб тым, што ў яго "няма нейкай узлаванасці" да Уладзіміра Зяленскага на фоне канфлікту ў суседняй краіне.
"Калі б на яго месцы Пуцін быў, я на яго быў бы злы, таму што чалавек разумее, што ён робіць. Ён ведае, што такое вайна. Ён ваенны чалавек. Але Валодзя Зяленскі, ён не спецыяліст, не прафесіянал. Хоць ён вырас. Ён паспытаў гэтай пасады да СВА. Таму ён павінен быў разумець. І калі ты ў гэты воз упрогся, то, дарагі мой, дык ты ўжо адказвай", - лічыць Лукашэнка.
На думку беларускага лідара, Зяленскі "не разумее, што ён сам робіць яшчэ па многіх пытаннях". Нешта ён ужо асвоіў, таму і спытаць з яго неабходна, падкрэсліў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Асад: Захад развязаў трэцюю сусветную рукамі нацыстаў і тэрарыстаў – відэа