Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Чэлябінская вобласць хоча запусціць прамыя авіязносіны з Мінскам

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцюардэса
Сцюардэса - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2023
Падпісацца
Прамы рэйс плануецца запусціць па маршруце Чэлябінск – Мінск, адлегласць паміж гарадамі, калі дабірацца па паветры, складае 2 166 кіламетраў.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Чэлябінская вобласць цяпер прапрацоўвае пытанне запуску прамых рэгулярных авіязносін з Мінскам.
Пра гэта ішла размова на сустрэчы чэлябінскага губернатара Аляксея Тэкслера з кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, паведамілі ў прэс-службе ўрада гэтага расійскага рэгіёна.
У прыватнасці, бакі дэталёва абмеркавалі планы па арганізацыі прамых рэгулярных паветраных зносін па маршруце Чэлябінск – Мінск.
Акрамя таго, кіраўнік расійскага рэгіёна і беларускі пасол абмеркавалі канкрэтныя пытанні кааперацыі чэлябінскіх і беларускіх прадпрыемстваў, сярод іх супрацоўніцтва Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання і ПАТ "ММК", "БелАЗ-Холдынга" і прадпрыемства "Кемма", Барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік" і расійскага ААТ Белкард".
Што датычыцца іншых сумесных праектаў, то міністэрства сельскай гаспадаркі Чэлябінскай вобласці разам з Мінскім трактарным заводам і Паўднёва-Уральскім дзяржаўным аграрным універсітэтам займаюцца адкрыццём навучальнага класа "Беларус", які хутчэй за ўсё з’явіцца ўжо ў кастрычніку.

Супрацоўніцтва ў сферы культуры

Акрамя таго, Тэкслер асобна спыніўся на культурным узаемадзеянні рэгіёна з Беларуссю. Ён паведаміў, што на "Славянскі базар" у гэтым годзе адправіцца вядомы чэлябінскі калектыў – дзяржансамбль танца "Урал".
"Да нас нядаўна прыязджаў Вялікі тэатр Беларусі. Спадзяюся таксама, што з дэлегацыяй Беларусі мы актыўна папрацуем і на пляцоўцы "Иннопрома" ў ліпені", - сказаў губернатар.

Вынікі працы

Паводле звестак расійскага боку, тавараабарот Чэлябінскай вобласці з Беларуссю за першыя тры месяцы 2023 года склаў 127,7 млн долараў. Гэта на 32,7% больш, чым было ў першым квартале мінулага года.
Ва ўрадзе Чэлябінскай вобласці адзначылі, што для павелічэння тавараабароту было арганізавана інфармаванне дзелавых колаў аб магчымасцях прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама сферы паслуг Чэлябінскай вобласці і Беларусі.
Акрамя таго, у Мінску з красавіка 2023 года на пастаяннай аснове дзейнічае выставачны павільён прадукцыі Чэлябінскай вобласці. На яго базе размешчаны ўзоры прадукцыі і інфармацыя аб вытворцах, праводзяцца прэзентацыі для наведвальнікаў і дэгустацыя прадукцыі. Цяпер у павільёне прадстаўлены 25 паўднёваўральскіх прадпрыемстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусы хутка змогуць лятаць прамым рэйсам у Пскоў
Танцоры з Крыма выступяць на "Славянскім базары" гэтым летам
Расія і Беларусь падрыхтуюць агульны антысанкцыйны план
Стужка навiн
0