https://bel.sputnik.by/20230615/premery-pmef-lada-pavyshanay-prakhodnasts--pazadarozhnk-aurus--vdea-1076630269.html
Прэм’еры ПМЭФ: Lada павышанай праходнасці і пазадарожнік Aurus – відэа
Прэм’еры ПМЭФ: Lada павышанай праходнасці і пазадарожнік Aurus – відэа
Sputnik Беларусь
На выставачнай пляцоўцы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, мабыць, галоўнымі экспанатамі сталі новыя мадэлі расійскага аўтапрама Lada X-Cross 5 і... 15.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-15T11:46+0300
2023-06-15T11:46+0300
2023-06-15T11:46+0300
відэа
відэа
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
санкт-пецярбург
эканоміка
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0f/1076626667_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_8145c74d3890c6a67a6c32c953cc004f.jpg
Як растлумачылі распрацоўшчыкі, навінка тальяцінскага прадпрыемства атрымала такую назву з-за павышанай праходнасці. Пад капотам у яе паўтаралітровы рухавік, у якім 160 конскіх сіл, ён працуе з 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.Канцэптуальна аўтамабіль нагадвае кітайскі красовер FAW Bestune T77, які нядаўна з’явіўся і на беларускім рынку. У вытворчасць новую Lada абяцаюць запусціць ужо хуткім часам, выпускаць яе жадаюць на былым заводзе Nissan у Санкт-Пецярбургу.Што датычыцца "Ауруса", то прэзентаваны на піцерскім форуме красовер Komendant у адрозненне ад раней запушчанага ў вытворчасць седана стаў даўжэй і цяжэй – 5,38 метра ў даўжыню і больш 3,2 тон у масе.Турбіраваны рухавік аб’ёмам 4,4 літра і магутнасцю 598 конскіх сіл у спалучэнні з 9- ступеньчатай аўтаматычнай трансмісіяй дазваляе разганяцца да сотні за 6,5 секунд. Пры гэтым максімальная хуткасць, паводле "завадской настройкі", складае класічныя 220 км/г.Komendant выкананы ў фірменнай стылістыцы Aurus: масіўны перад, вядомая рашотка радыятара з храміраванымі рамкамі. Усярэдзіне салона ўсё "дорага-багата": крэслы павышанай камфортнасці не толькі для кіроўцы, але і ўсіх траіх пасажыраў.На дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415 – 440 тысяч долараў).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0f/1076626667_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_2b3026e44f7d30de493ddb907705b14b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, эканоміка, расія, видео
відэа, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, эканоміка, расія, видео
Прэм’еры ПМЭФ: Lada павышанай праходнасці і пазадарожнік Aurus – відэа
На выставачнай пляцоўцы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, мабыць, галоўнымі экспанатамі сталі новыя мадэлі расійскага аўтапрама Lada X-Cross 5 і прэміяльны красовер Aurus. Глядзіце на відэа Ruptly, як выглядаюць аўтамабілі і што ў іх пад капотам.
Як растлумачылі распрацоўшчыкі, навінка тальяцінскага прадпрыемства атрымала такую назву з-за павышанай праходнасці. Пад капотам у яе паўтаралітровы рухавік, у якім 160 конскіх сіл, ён працуе з 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.
Канцэптуальна аўтамабіль нагадвае кітайскі красовер FAW Bestune T77, які нядаўна з’явіўся і на беларускім рынку. У вытворчасць новую Lada абяцаюць запусціць ужо хуткім часам, выпускаць яе жадаюць на былым заводзе Nissan у Санкт-Пецярбургу.
Што датычыцца "Ауруса", то прэзентаваны на піцерскім форуме красовер Komendant у адрозненне ад раней запушчанага ў вытворчасць седана стаў даўжэй і цяжэй – 5,38 метра ў даўжыню і больш 3,2 тон у масе.
Турбіраваны рухавік аб’ёмам 4,4 літра і магутнасцю 598 конскіх сіл у спалучэнні з 9- ступеньчатай аўтаматычнай трансмісіяй дазваляе разганяцца да сотні за 6,5 секунд. Пры гэтым максімальная хуткасць, паводле "завадской настройкі", складае класічныя 220 км/г.
Komendant выкананы ў фірменнай стылістыцы Aurus: масіўны перад, вядомая рашотка радыятара з храміраванымі рамкамі. Усярэдзіне салона ўсё "дорага-багата": крэслы павышанай камфортнасці не толькі для кіроўцы, але і ўсіх траіх пасажыраў.
На дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415 – 440 тысяч долараў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Фэйкавыя навіны ў эпоху глабалізацыі:
выступленне Захаравай на ПМЭФ - відэа