https://bel.sputnik.by/20230616/shto-treba-zrabts-dlya-stvarennya-pradfondu-eaes-rastlumachyl--eek-1076666972.html
Што трэба зрабіць для стварэння прадфонду ЕАЭС, растлумачылі ў ЕЭК
Што трэба зрабіць для стварэння прадфонду ЕАЭС, растлумачылі ў ЕЭК
Sputnik Беларусь
Стварыць надзвычайны харчовы фонд прапанаваў прэм’ер-міністр Расіі, дэталі павінны абмеркаваць эксперты. 16.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-16T12:17+0300
2023-06-16T12:17+0300
2023-06-16T12:17+0300
еаэс
харчаванне
прадукты харчавання
фонд
еэк
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
эканоміка
грамадства
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069751877_0:96:1189:765_1920x0_80_0_0_9a4ad6c3c18bcd35d9e95a22e8692569.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Для стварэння агульнага прадфонду ЕАЭС спачатку будуць праведзены кансультацыі з экспертамі краін Саюза, паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Айна Кусаінава падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Паводле слоў Кусаінавай, трэба будзе вырашыць такія пытанні, як механізм фінансавання фонду, цэнаўтварэнне, транспарціроўка і іншыя. Будзе вывучацца вопыт іншых краін, а таксама дзяржаў ЕАЭС.Пакуль што не вырашана, якія менавіта прадукты будуць рэзерваваць для фонду. Хутчэй за ўсё, гэта будуць тавары працяглага захоўвання, у тым ліку збожжавыя і алейныя.Што да Беларусі, то яна магла б выдзеліць прадукты глыбокай перапрацоўкі: напрыклад, сухое малако і сметанковае масла.Стварыць надзвычайны харчовы фонд ЕАЭС не так даўно прапанаваў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін."Мы лічым неабходным стварыць паўнавартасную сістэму аператыўнага маніторынгу харчовай забяспечанасці ўсіх краін ЕАЭС", - заявіў Мішусцін на нядаўнім саміце ў Сочы.Раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) адзначаў, што Беларусь забяспечана бульбай на 100% ад патрэбнасцей. У Казахстане ўзровень яшчэ вышэйшы – 104%, а ў Арменіі – 101%.Аднак у некаторых краінах ЕАЭС, а таксама ва Узбекістане і Таджыкістане, не збалансаваны рацыён харчавання сярэднестатыстычнага жыхара. У штодзённым меню дамінуюць таннейшыя прадукты расліннага паходжання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069751877_25:0:1116:818_1920x0_80_0_0_bae217d00b1dee89004ba16b0ee2acf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, харчаванне, прадукты харчавання, фонд, еэк, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, эканоміка, грамадства, меркаванне
еаэс, харчаванне, прадукты харчавання, фонд, еэк, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, эканоміка, грамадства, меркаванне
Што трэба зрабіць для стварэння прадфонду ЕАЭС, растлумачылі ў ЕЭК
Стварыць надзвычайны харчовы фонд прапанаваў прэм’ер-міністр Расіі, дэталі павінны абмеркаваць эксперты.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Для стварэння агульнага прадфонду ЕАЭС спачатку будуць праведзены кансультацыі з экспертамі краін Саюза, паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Айна Кусаінава падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Паводле слоў Кусаінавай, трэба будзе вырашыць такія пытанні, як механізм фінансавання фонду, цэнаўтварэнне, транспарціроўка і іншыя. Будзе вывучацца вопыт іншых краін, а таксама дзяржаў ЕАЭС.
"Падобныя механізмы (харчовыя фонды - Sputnik) цяпер шырока рэалізуюцца ў Расійскай Федэрацыі, у Рэспубліцы Казахстан", - сказала Кусаінава.
Пакуль што не вырашана, якія менавіта прадукты будуць рэзерваваць для фонду. Хутчэй за ўсё, гэта будуць тавары працяглага захоўвання, у тым ліку збожжавыя і алейныя.
Што да Беларусі, то яна магла б выдзеліць прадукты глыбокай перапрацоўкі: напрыклад, сухое малако і сметанковае масла.
Стварыць надзвычайны харчовы фонд ЕАЭС не так даўно прапанаваў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
"Мы лічым неабходным стварыць паўнавартасную сістэму аператыўнага маніторынгу харчовай забяспечанасці ўсіх краін ЕАЭС", - заявіў Мішусцін на нядаўнім саміце ў Сочы.
Раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) адзначаў, што Беларусь забяспечана бульбай на 100% ад патрэбнасцей. У Казахстане ўзровень яшчэ вышэйшы – 104%, а ў Арменіі – 101%.
Аднак у некаторых краінах ЕАЭС, а таксама ва Узбекістане і Таджыкістане, не збалансаваны рацыён харчавання сярэднестатыстычнага жыхара. У штодзённым меню дамінуюць таннейшыя прадукты расліннага паходжання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"