https://bel.sputnik.by/20230618/belarusam-nagadal-yak-pravlna-sts--vodpusk-1076569959.html
Беларусам нагадалі, як правільна ісці ў водпуск
Беларусам нагадалі, як правільна ісці ў водпуск
Sputnik Беларусь
Графік працоўных водпускаў павінен зацвярджацца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года, аднак наймальніку лепш заняцца гэтым пытаннем загадзя. 18.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-18T14:57+0300
2023-06-18T14:57+0300
2023-06-18T14:57+0300
водпуск
адпачынак
грамадства
праца
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/18/1066094224_0:0:1801:1014_1920x0_80_0_0_57585f75e0ca267f21311b89f5e2a2a9.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Калі трэба зацвярджаць графік водпускаў і што рабіць, калі ў работніка засталіся нявыкарыстаныя дні водпуску за мінулы год, расказаў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.Графік працоўных водпускаў зацвярджаецца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года. Аднак лепш за ўсё з датамі вызначыцца загадзя. Калі ў арганізацыі ёсць прафсаюз, графік трэба ўзгадніць яшчэ і з ім.Ці можна змяніць даты водпуску, калі ён ужо ўзгоднены?Прытрымлівацца загадзя запланаваных дат павінны як работнікі, так і наймальнік. Аднак закон не забараняе па пагадненні бакоў змяніць даты водпуску, калі гэта не супярэчыць унутранаму рабочаму распарадку. Для гэтага работнік павінен напісаць заяву і атрымаць згоду ад начальніка.Дарэчы, некаторыя супрацоўнікі водпуск могуць узяць па жаданні і ў любы зручны для іх час. Сярод іх:Гэтае ж права ёсць і у грамадзян, якія пасля аварыі на ЧАЭС былі эвакуіраваны, адселены, або самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення.Дарэчы, канкрэтная дата пачатку водпуску можа не ўказвацца ў заяве. Днём пачатку адпачынку можа быць практычна любы дзень, акрамя святочных, якія лічацца непрацоўнымі і не ўключаюцца ў лік дзён водпуску.Як быць з леташнім водпускам, калі ён не скарыстаны?У выпадку, калі работнік не да канца скарыстаў свой водпуск за мінулы год, ён можа яго ўзяць як асобна, так і сумясціць з водпускам за новы працоўны год.Ці трэба дзяліць водпуск на часткі?У большасці арганізацый краіны рэкамендаваны падзел водпуску на дзве часткі, пры гэтым адна з іх павінна быць не менш за 14 дзён.Аднак, калі работнік і наймальнік не знаходзяць кампраміс у гэтым пытанні, водпуск павінен быць дадзены цалкам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/18/1066094224_4:0:1604:1200_1920x0_80_0_0_a117178f82876cddcd1a3b730fd61996.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
водпуск, адпачынак, грамадства, праца, беларусь, у беларусі, навіны
водпуск, адпачынак, грамадства, праца, беларусь, у беларусі, навіны
Беларусам нагадалі, як правільна ісці ў водпуск
Графік працоўных водпускаў павінен зацвярджацца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года, аднак наймальніку лепш заняцца гэтым пытаннем загадзя.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Калі трэба зацвярджаць графік водпускаў і што рабіць, калі ў работніка засталіся нявыкарыстаныя дні водпуску за мінулы год, расказаў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.
Графік працоўных водпускаў зацвярджаецца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года. Аднак лепш за ўсё з датамі вызначыцца загадзя. Калі ў арганізацыі ёсць прафсаюз, графік трэба ўзгадніць яшчэ і з ім.
Ці можна змяніць даты водпуску, калі ён ужо ўзгоднены?
Прытрымлівацца загадзя запланаваных дат павінны як работнікі, так і наймальнік. Аднак закон не забараняе па пагадненні бакоў змяніць даты водпуску, калі гэта не супярэчыць унутранаму рабочаму распарадку. Для гэтага работнік павінен напісаць заяву і атрымаць згоду ад начальніка.
Дарэчы, некаторыя супрацоўнікі водпуск могуць узяць па жаданні і ў любы зручны для іх час. Сярод іх:
тыя, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў;
адзін з бацькоў дзіцяці-інваліда;
Гэтае ж права ёсць і у грамадзян, якія пасля аварыі на ЧАЭС былі эвакуіраваны, адселены, або самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення.
Дарэчы, канкрэтная дата пачатку водпуску можа не ўказвацца ў заяве. Днём пачатку адпачынку можа быць практычна любы дзень, акрамя святочных, якія лічацца непрацоўнымі і не ўключаюцца ў лік дзён водпуску.
Як быць з леташнім водпускам, калі ён не скарыстаны?
У выпадку, калі работнік не да канца скарыстаў свой водпуск за мінулы год, ён можа яго ўзяць як асобна, так і сумясціць з водпускам за новы працоўны год.
Ці трэба дзяліць водпуск на часткі?
У большасці арганізацый краіны рэкамендаваны падзел водпуску на дзве часткі, пры гэтым адна з іх павінна быць не менш за 14 дзён.
Аднак, калі работнік і наймальнік не знаходзяць кампраміс у гэтым пытанні, водпуск павінен быць дадзены цалкам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"