https://bel.sputnik.by/20230619/naryshkn-na-zakhadze-mnogya-lchats-nedasyagalnym-mety-kontrnastuplennya-keva-1076736436.html
Нарышкін: на Захадзе многія лічаць недасягальнымі мэты контрнаступлення Кіева
Нарышкін: на Захадзе многія лічаць недасягальнымі мэты контрнаступлення Кіева
Sputnik Беларусь
У выніку контрнаступлення УСУ пад пагрозай можа апынуцца сама ўкраінская дзяржаўнасць, не выключаюць заходнія аналітыкі. 19.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-19T16:17+0300
2023-06-19T16:17+0300
2023-06-19T16:30+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей нарышкін
навіны
бяспека
украіна
расія
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076733338_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_08269823168ad16b3b97be2661096c20.jpg
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Сярод заходніх аналітыкаў шмат такіх, хто моцна сумняваецца ў поспеху ўкраінскага контрнаступлення, паведаміў кіраўнік СЗР Сяргей Нарышкін у інтэрв’ю "Российской газете".Такой жа думкі прытрымліваецца і шэраг аўтарытэтных прадстаўнікоў спецслужбаў краін Захаду, на думку якіх контрнаступленне Кіева можа "прывесці да прама супрацьлеглых вынікаў", дадаў кіраўнік СЗР.Ён упэўнены, што гібель значнай колькасці ўкраінскіх ваенных, якія прайшлі падрыхтоўку ў НАТА, і знішчэнне тэхнікі падарвуць баяздольнасць арміі, і гэта негатыўна адаб’ецца на ўстойлівасці рэжыму Зяленскага."Чорная дзірка" ЕўропыПаводле слоў Нарышкіна, каб не дапусціць збліжэння Украіны з Расіяй, ЗША і Вялікабрытанія гатовы ператварыць украінскую тэрыторыю ў "чорную дзірку" Еўропы. А галоўнай іх мэтай з’яўляецца нанясенне стратэгічнага паражэння РФ.Пры гэтым кіраўнік СЗР падкрэсліў, што Вашынгтон і Лондан дзесяцігоддзямі ўзрошчвалі ўкраінскі нацыяналізм, каб у гадзіну "Н" нацкаваць яго на Расію.Украінцы "скончацца" – прыйдуць палякі і немцыСтратэгічныя і цынічныя задумы ЗША і Вялікабрытаніі ў тым, каб замяніць украінскіх вайскоўцаў, якія "скончацца" на полі бою, польскімі і, верагодна, нямецкімі салдатамі, працягнуў Нарышкін."Калі ўкраінцы, што называецца, скончацца, на іх месца прыйдуць палякі, а потым, верагодна, немцы", - сказаў ён.Як бы гэта цынічна не гучала, адзначыў кіраўнік СЗР, але менавіта такая логіка стратэгічных задум ЗША і Вялікабрытаніі. Пра гэта можна меркаваць, у тым ліку, і з дакументальных матэрыялаўШансаў нямаВа ўзброеных сіл Украіны няма шансаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 16 чэрвеня на пленарнай сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.Ён адзначыў, што Кіеў нясе вялізныя страты падчас контрнаступлення і хутка застанецца без сваёй ваеннай тэхнікі. Пры гэтым абаронная прамысловасць Расіі "раскручваецца з дня ў дзень"."Мы ў 2,7 раза павялічылі выпуск ваеннай прадукцыі за апошні год. А па найбольш запатрабаваных узорах павелічэнне ў 10 разоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Ва УСУ няма поспехаў ні на адным з напрамкаў, заявіў Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076733338_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_329088801e429fd2f0c2fb75c5218f48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей нарышкін, навіны , бяспека, украіна, расія, захад
спецаперацыя, сяргей нарышкін, навіны , бяспека, украіна, расія, захад
Нарышкін: на Захадзе многія лічаць недасягальнымі мэты контрнаступлення Кіева
16:17 19.06.2023 (абноўлена: 16:30 19.06.2023) У выніку контрнаступлення УСУ пад пагрозай можа апынуцца сама ўкраінская дзяржаўнасць, не выключаюць заходнія аналітыкі.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Сярод заходніх аналітыкаў шмат такіх, хто моцна сумняваецца ў поспеху ўкраінскага контрнаступлення, паведаміў кіраўнік СЗР Сяргей Нарышкін у інтэрв’ю "
Российской газете".
"У кулуарах многія заходнія ваенныя аналітыкі выказваюць сур’ёзныя сумненні ў поспеху ўкраінскай авантуры… Не ўдаючыся ў дэталі, скажу, што задачы, аб якіх заяўляе кіеўскі рэжым, ацэньваюцца як недасягальныя", - сказаў Нарышкін.
Такой жа думкі прытрымліваецца і шэраг аўтарытэтных прадстаўнікоў спецслужбаў краін Захаду, на думку якіх контрнаступленне Кіева можа "прывесці да прама супрацьлеглых вынікаў", дадаў кіраўнік СЗР.
Ён упэўнены, што гібель значнай колькасці ўкраінскіх ваенных, якія прайшлі падрыхтоўку ў НАТА, і знішчэнне тэхнікі падарвуць баяздольнасць арміі, і гэта негатыўна адаб’ецца на ўстойлівасці рэжыму Зяленскага.
Паводле слоў Нарышкіна, каб не дапусціць збліжэння Украіны з Расіяй, ЗША і Вялікабрытанія гатовы ператварыць украінскую тэрыторыю ў "чорную дзірку" Еўропы. А галоўнай іх мэтай з’яўляецца нанясенне стратэгічнага паражэння РФ.
Пры гэтым кіраўнік СЗР падкрэсліў, што Вашынгтон і Лондан дзесяцігоддзямі ўзрошчвалі ўкраінскі нацыяналізм, каб у гадзіну "Н" нацкаваць яго на Расію.
"Яны нават згодны на ператварэнне Украіны ў "чорную дзірку" Еўропы, абы не дапусціць яе збліжэння з Расіяй. У оптыцы англасакскай эліты ўкраінцы з’яўляюцца "гарматным мясам", якое не шкада выкарыстоўваць, каб зберагчы каштоўныя жыцці амерыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў", - сказаў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ.
Украінцы "скончацца" – прыйдуць палякі і немцы
Стратэгічныя і цынічныя задумы ЗША і Вялікабрытаніі ў тым, каб замяніць украінскіх вайскоўцаў, якія "скончацца" на полі бою, польскімі і, верагодна, нямецкімі салдатамі, працягнуў Нарышкін.
"Калі ўкраінцы, што называецца, скончацца, на іх месца прыйдуць палякі, а потым, верагодна, немцы", - сказаў ён.
Як бы гэта цынічна не гучала, адзначыў кіраўнік СЗР, але менавіта такая логіка стратэгічных задум ЗША і Вялікабрытаніі. Пра гэта можна меркаваць, у тым ліку, і з дакументальных матэрыялаў
Ва ўзброеных сіл Украіны няма шансаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 16 чэрвеня на пленарнай сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Ён адзначыў, што Кіеў нясе вялізныя страты падчас контрнаступлення і хутка застанецца без сваёй ваеннай тэхнікі. Пры гэтым абаронная прамысловасць Расіі "раскручваецца з дня ў дзень".
"Мы ў 2,7 раза павялічылі выпуск ваеннай прадукцыі за апошні год. А па найбольш запатрабаваных узорах павелічэнне ў 10 разоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ва УСУ няма поспехаў ні на адным з напрамкаў, заявіў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"