https://bel.sputnik.by/20230621/mablzatsyynae-vuchenne-pachnetstsa--mnskay-voblasts-1076798029.html
Мабілізацыйнае вучэнне пачнецца ў Мінскай вобласці
Мабілізацыйнае вучэнне пачнецца ў Мінскай вобласці
Sputnik Беларусь
На вучэннях плануецца ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі. 21.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-21T09:44+0300
2023-06-21T09:44+0300
2023-06-21T09:44+0300
бяспека
у беларусі
беларусь
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045289370_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ea0c701be1270189833692aef5cb3eff.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Мінскай вобласці пачнецца ў сераду, 21 чэрвеня, паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства на афіцыйным Telegram-канале.Яно працягнецца да 30 чэрвеня.Як адзначылі ў Мінабароны, галоўная мэта гэтых вучэнняў – ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі.У ходзе вучэння плануецца разгарнуць неабходныя аб’екты інфраструктуры, прыцягнуць ваеннаабавязаных і задзейнічаць аўтамабільную тэхніку. Як дадалі ў міністэрстве, робіцца гэта "ў тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў".Вучэнні і зборыВучэнні і зборы ваеннаабавязаных у Беларусі праводзяцца дастаткова часта. Як адзначаюць у беларускім абаронным ведамстве, усе яны маюць планавы характар.Так, з 8 па 29 чэрвеня навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск праходзіць у Лунінецкім раёне. У ходзе гэтага збору ваеннаабавязаныя рыхтуюцца выконваць задачы ў адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і іх службовым прызначэннем. Гэты навучальны збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння.Да гэтага вучэнні тэраабароны праводзіліся і ў Ленінскім раёне беларускай сталіцы. Ваеннаабавязаныя аднаўлялі навыкі стральбы з розных відаў зброі і вучыліся арганізоўваць абарону важных аб’ектаў ад дыверсантаў. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Чэрнікава, вучэнні прайшлі без эксцэсаў і без збояў.Акрамя таго, у пачатку чэрвеня ў Беларусі завяршыліся спецыяльныя ваенныя вучэнні.У красавіку гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў рэспубліцы трэба праверыць боегатоўнасць Узброеных сіл. Агульнае кіраўніцтва праверкай было ўскладзена на дзяржсакратарыят Савета бяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045289370_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_7388ecb79ec0822a35549de7a0a50ab3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, у беларусі, беларусь, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, навіны , грамадства
бяспека, у беларусі, беларусь, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, навіны , грамадства
Мабілізацыйнае вучэнне пачнецца ў Мінскай вобласці
На вучэннях плануецца ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Мінскай вобласці пачнецца ў сераду, 21 чэрвеня, паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства на афіцыйным Telegram-канале.
Яно працягнецца да 30 чэрвеня.
Як адзначылі ў Мінабароны, галоўная мэта гэтых вучэнняў – ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі.
У ходзе вучэння плануецца разгарнуць неабходныя аб’екты інфраструктуры, прыцягнуць ваеннаабавязаных і задзейнічаць аўтамабільную тэхніку. Як дадалі ў міністэрстве, робіцца гэта "ў тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў".
"Гэтыя вучэнні праводзяцца штогод згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі", - падкрэслілі ў Мінабароны.
Вучэнні і зборы ваеннаабавязаных у Беларусі праводзяцца дастаткова часта. Як адзначаюць у беларускім абаронным ведамстве, усе яны маюць планавы характар.
Так, з 8 па 29 чэрвеня навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск праходзіць у Лунінецкім раёне. У ходзе гэтага збору ваеннаабавязаныя рыхтуюцца выконваць задачы ў адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і іх службовым прызначэннем. Гэты навучальны збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння.
Да гэтага вучэнні тэраабароны праводзіліся і ў Ленінскім раёне беларускай сталіцы. Ваеннаабавязаныя аднаўлялі навыкі стральбы з розных відаў зброі і вучыліся арганізоўваць абарону важных аб’ектаў ад дыверсантаў. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Чэрнікава, вучэнні прайшлі без эксцэсаў і без збояў.
Акрамя таго, у пачатку чэрвеня ў Беларусі завяршыліся спецыяльныя ваенныя вучэнні.
У красавіку гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў рэспубліцы трэба праверыць боегатоўнасць Узброеных сіл. Агульнае кіраўніцтва праверкай было ўскладзена на дзяржсакратарыят Савета бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У Беларусі арганізавалі работу па
вытворчасці боепрыпасаў