Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў не сумняваецца, што мяцеж будзе падаўлены

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2023
Падпісацца
На думку расійскага пасла, трэба згуртавацца вакол прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Любыя падобныя дзеянні дрэнна заканчваюцца для ініцыятараў, заявіў наконт мяцяжу ПВК "Вагнер" пасол Расіі Барыс Грызлоў.
"Узброены мяцеж байцоў ПВК "Вагнер", без сумненняў, будзе падаўлены", - упэўнены Грызлоў.
Ён падкрэсліў, што любыя такія змовы дрэнна заканчваюцца для іх ініцыятараў.
"Гісторыя пацвердзіць, хто аказаўся сапраўднымі патрыётамі краіны, а хто – здраднікамі", - падкрэсліў пасол.
Ён зрабіў таксама акцэнт на тым, што трэба згуртавацца вакол прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
"Несумненна, канстытуцыйны парадак будзе адноўлены", - рэзюміраваў Грызлоў.
Раней у МЗС Расіі заявілі, што расійскае грамадства негатыўна ўспрыняла спробу ПВК "Вагнер" узняць узброены мяцеж. Таксама вядома, што ў Расіі перакрыта федэральная траса "Дон" – М-4. Яна вядзе з паўднёвых рэгіёнаў РФ да Масквы.

Што адбываецца ў РФ

Напярэдадні ноччу ў сацсетках з’явіліся звесткі ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі ваеннымі ўдарах па тылавых частках ваеннай кампаніі. Гэтую інфармацыю ў ФСБ Расіі і ў расійскім Мінабароны назвалі правакацыяй і падкрэслілі, што заяўленае не адпавядае рэчаіснасці.
У дачыненні да Прыгожына расійскай Генпракуратурай распачата крымінальная справа ў сувязі са спробай узброенага мяцяжу. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае да 20 гадоў.
Уладзімір Пуцін у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца, раніцай звярнуўся да нацыі, адзначыўшы, што ўсіх, хто стаў на шлях здрадніцтва, чакае пакаранне, а спрэчкі ўнутры краіны могуць быць на руку знешнім ворагам, якія спрабуюць расхістаць становішча.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка правёў дзве нарады з сілавікамі на фоне падзей у РФ
МЗС РФ: спроба мяцяжу іграе на руку знешнім ворагам Расіі
Савет бяспекі Беларусі падтрымлівае Расію ў сітуацыі, якая склалася
Стужка навiн
0