https://bel.sputnik.by/20230624/putsn-pagavary-pa-telefone-z-erdaganam-1076927336.html
Пуцін пагаварыў па тэлефоне з Эрдаганам
Пуцін пагаварыў па тэлефоне з Эрдаганам
Sputnik Беларусь
Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве турэцкага боку ў сувязі з апошнімі падзеямі ў РФ і сітуацыяй вакол ПВК "Вагнер". 24.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-24T17:19+0300
2023-06-24T17:19+0300
2023-06-24T17:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
рэджэп таіп эрдаган
уладзімір пуцін
расія
турцыя
бяспека
палітыка
навіны
пвк "вагнер"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/03/1066467945_0:0:2986:1680_1920x0_80_0_0_f1afa878a96151f02ee76af51e8b74bb.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў поўную падтрымку крокам расійскага кіраўніцтва ў сітуацыі з ПВК "Вагнер". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага прэзідэнта па выніках тэлефоннай размовы з турэцкім калегам.Тэлефонны званок адбыўся па ініцыятыве турэцкага лідара, адзначылі ў прэс-службе Крамля.Там дадалі, што Эрдаган выказаўся ў падтрымку дзеянняў расійскіх улад у сувязі з сітуацыяй, якая склалася.Раней у суботу адбыліся яшчэ некалькі тэлефонных размоў расійскага лідара з калегамі з іншых краін. Раніцай Пуцін патэлефанаваў беларускаму прэзідэнту Лукашэнке, а затым паразмаўляў па тэлефоне з лідарамі Казахстана і Узбекістана.Што адбываецца ў РФНапярэдадні ноччу ў сацсетках з’явіліся звесткі ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі ваеннымі ўдарах па тылавых частках ваеннай кампаніі. Гэтую інфармацыю ў ФСБ Расіі і ў расійскім Мінабароны назвалі правакацыяй і падкрэслілі, што заяўленае не адпавядае рэчаіснасці.У дачыненні да Прыгожына расійскай Генпракуратурай распачата крымінальная справа ў сувязі са спробай узброенага мяцяжу. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае да 20 гадоў.Уладзімір Пуцін у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца, раніцай звярнуўся да нацыі, адзначыўшы, што ўсіх, хто стаў на шлях здрадніцтва, чакае пакаранне, а спрэчкі ўнутры краіны могуць быць на руку знешнім ворагам, якія спрабуюць разхістаць становішча.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/03/1066467945_331:0:2986:1991_1920x0_80_0_0_7dc9247913b3af404c2299930019f94f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, рэджэп таіп эрдаган, уладзімір пуцін, расія, турцыя, бяспека, палітыка, навіны , пвк "вагнер"
спецаперацыя, рэджэп таіп эрдаган, уладзімір пуцін, расія, турцыя, бяспека, палітыка, навіны , пвк "вагнер"
Пуцін пагаварыў па тэлефоне з Эрдаганам
Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве турэцкага боку ў сувязі з апошнімі падзеямі ў РФ і сітуацыяй вакол ПВК "Вагнер".
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў поўную падтрымку крокам расійскага кіраўніцтва ў сітуацыі з ПВК "Вагнер". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага прэзідэнта па выніках тэлефоннай размовы з турэцкім калегам.
Тэлефонны званок адбыўся па ініцыятыве турэцкага лідара, адзначылі ў прэс-службе Крамля.
"Уладзімір Пуцін праінфармаваў аб абстаноўцы ў краіне ў сувязі са спробай узброенага мяцяжу", - распавялі ў Крамлі.
Там дадалі, што Эрдаган выказаўся ў падтрымку дзеянняў расійскіх улад у сувязі з сітуацыяй, якая склалася.
Раней у суботу адбыліся яшчэ некалькі тэлефонных размоў расійскага лідара з калегамі з іншых краін. Раніцай Пуцін патэлефанаваў беларускаму прэзідэнту Лукашэнке, а затым паразмаўляў па тэлефоне з лідарамі Казахстана і Узбекістана.
Напярэдадні ноччу ў сацсетках з’явіліся звесткі ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі ваеннымі ўдарах па тылавых частках ваеннай кампаніі. Гэтую інфармацыю ў ФСБ Расіі і ў расійскім Мінабароны назвалі правакацыяй і падкрэслілі, што заяўленае не адпавядае рэчаіснасці.
У дачыненні да Прыгожына расійскай Генпракуратурай распачата крымінальная справа ў сувязі са спробай узброенага мяцяжу. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае да 20 гадоў.
Уладзімір Пуцін у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца, раніцай звярнуўся да нацыі, адзначыўшы, што ўсіх, хто стаў на шлях здрадніцтва, чакае пакаранне, а спрэчкі ўнутры краіны могуць быць на руку знешнім ворагам, якія спрабуюць разхістаць становішча.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"