https://bel.sputnik.by/20230626/germanya-adkazala-na-zapyt-belarus-pa-sprave-ab-genatsydze-1076953730.html
Германія адказала на запыт Беларусі па справе аб генацыдзе
Германія адказала на запыт Беларусі па справе аб генацыдзе
Sputnik Беларусь
Усяго Генпракуратура даслала 97 запытаў у дзесяткі краін, шэраг дзяржаў актыўна супрацоўнічае з беларускім бокам. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T10:16+0300
2023-06-26T10:16+0300
2024-05-06T14:26+0300
генацыд
андрэй швед
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
германія
навіны
у свеце
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073745288_74:216:1207:853_1920x0_80_0_0_ef5a2d41d04587bbc9a9b3c3c2fcc470.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Беларуская пракуратура цесна супрацоўнічае з калегамі з Расійскай Федэрацыі па справе аб генацыдзе беларускага народа, заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед."Створаны сумесная рабочая група з Генеральнай пракуратурай Расіі, а таксама сумесная следчая група са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі. Абмен інфармацыяй адбываецца практычна кожны дзень. У архіўных установах Расіі знаходзіцца значны аб’ём дакументаў, пры аналізе якіх мы таксама ўстанаўліваем новыя факты злачынстваў акупантаў", - расказаў Швед у інтэрв’ю "Беларусь Сегодня".Напрыклад, у расійскіх архівах знайшлі дакумент, які даказвае, што гітлераўцы выкарыстоўвалі супраць насельніцтва Віцебскай вобласці атрутныя рэчывы, якія скідаліся з самалётаў.У цэлым Генпракуратура адправіла ў дзесяткі краін 97 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.Беларускія пракуроры вывучаюць зараз прыгаворы ў дачыненні да шэрага нацыстаў за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі БССР. Гэтыя матэрыялы атрыманы ад нямецкіх калег.У той самы час Украіна, Польшча і балтыйскія краіны на запыты не адказваюць.Па словах Шведа, падчас расследаванняў распытаны 17 тысяч чалавек, з якіх амаль 8 тысяч былі вязнямі акупантаў. Да следства былі даныя, што ў БССР было 186 вёсак, якія былі знішчаны такім жа чынам, як Хатынь. Цяпер ужо вядома аб 270 населеных пунктах.Справа аб генацыдзеРаней генпракурор заяўляў, што справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны была ўзбуджана па слядах падзей 2020 года. Паводле слоў Шведа, часткай "ударнай сілы" спробы перавароту былі неанацысты, "вырашчаныя на Захадзе, ва Украіне, у краінах Прыбалтыкі".Ён дадаў, што ў СССР праблема калабарацыянізму замоўчвалася, каб не было міжнацыянальнай варожасці. Швед таксама анансаваў завочныя суды па гэтай справе. Чакаецца, што яны могуць пачацца ў канцы 2023 года.Акрамя таго, у Беларусі быў прыняты закон аб крымінальнай адказнасці за адмаўленне генацыду беларускага народа ў гады гітлераўскай акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Пры гэтым пад беларускім народам маюцца на ўвазе не толькі этнічныя беларусы, але і ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у той час.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073745288_203:202:1071:853_1920x0_80_0_0_d693bd4e7e45206160fc4455b56e3ff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, андрэй швед, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, германія, навіны , у свеце
генацыд, андрэй швед, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, германія, навіны , у свеце
Германія адказала на запыт Беларусі па справе аб генацыдзе
10:16 26.06.2023 (абноўлена: 14:26 06.05.2024) Усяго Генпракуратура даслала 97 запытаў у дзесяткі краін, шэраг дзяржаў актыўна супрацоўнічае з беларускім бокам.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Беларуская пракуратура цесна супрацоўнічае з калегамі з Расійскай Федэрацыі па справе аб генацыдзе беларускага народа, заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
"Створаны сумесная рабочая група з Генеральнай пракуратурай Расіі, а таксама сумесная следчая група са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі. Абмен інфармацыяй адбываецца практычна кожны дзень. У архіўных установах Расіі знаходзіцца значны аб’ём дакументаў, пры аналізе якіх мы таксама ўстанаўліваем новыя факты злачынстваў акупантаў", - расказаў Швед у інтэрв’ю "
Беларусь Сегодня".
Напрыклад, у расійскіх архівах знайшлі дакумент, які даказвае, што гітлераўцы выкарыстоўвалі супраць насельніцтва Віцебскай вобласці атрутныя рэчывы, якія скідаліся з самалётаў.
У цэлым Генпракуратура адправіла ў дзесяткі краін 97 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.
"Нядаўна на наш запыт аб прадастаўленні дакументаў, якія маюць дачыненне да расследавання крымінальнай справы, адгукнулася Германія", - паведаміў Швед.
Беларускія пракуроры вывучаюць зараз прыгаворы ў дачыненні да шэрага нацыстаў за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі БССР. Гэтыя матэрыялы атрыманы ад нямецкіх калег.
У той самы час Украіна, Польшча і балтыйскія краіны на запыты не адказваюць.
Па словах Шведа, падчас расследаванняў распытаны 17 тысяч чалавек, з якіх амаль 8 тысяч былі вязнямі акупантаў. Да следства былі даныя, што ў БССР было 186 вёсак, якія былі знішчаны такім жа чынам, як Хатынь. Цяпер ужо вядома аб 270 населеных пунктах.
Раней генпракурор заяўляў, што справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны была ўзбуджана па слядах падзей 2020 года. Паводле слоў Шведа, часткай "ударнай сілы" спробы перавароту былі неанацысты, "вырашчаныя на Захадзе, ва Украіне, у краінах Прыбалтыкі".
Ён дадаў, што ў СССР праблема калабарацыянізму замоўчвалася, каб не было міжнацыянальнай варожасці. Швед таксама анансаваў завочныя суды па гэтай справе. Чакаецца, што яны могуць пачацца ў канцы 2023 года.
Акрамя таго, у Беларусі быў прыняты закон аб крымінальнай адказнасці за адмаўленне генацыду беларускага народа ў гады гітлераўскай акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Пры гэтым пад беларускім народам маюцца на ўвазе не толькі этнічныя беларусы, але і ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у той час.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"