https://bel.sputnik.by/20230626/krutoy-mnsk-znaysho-zamenu-zakhodnm-bankam-yakya-knul-praekty--belarus-1076963963.html
Крутой: Мінск знайшоў замену заходнім банкам, якія кінулі праекты ў Беларусі
Крутой: Мінск знайшоў замену заходнім банкам, якія кінулі праекты ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларусь трапіла пад санкцыйны націск Захаду пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020, новы віток абмежаванняў краіна атрымала ў 2022-м з пачатку спецаперацыі РФ ва... 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T14:44+0300
2023-06-26T14:44+0300
2023-06-26T14:44+0300
дзмітрый крутой
пасол
беларусь
навіны
эканоміка
санкцыі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_de2ee1ae8587baa4e9ecaadb1dc395ae.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Заходнія банкі развіцця кінулі праекты ў Беларусі, але ў рэспубліцы знайшлі ім замену і працягнулі рэалізоўваць інвестпраграмы, пра гэта заявіў пасол рэспублікі ў РФ Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю агенцтву РІА Навіны.Дыпламат удакладніў, што праектамі перасталі займацца Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі – у прыватнасці, яны спынілі фінансаванне дарожных праектаў, сацыяльныя праграмы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі беларускіх школ. Аднак работа ў гэтых сферах не спынена.Ён дадаў, што ўлады рэспублікі сутыкнуліся з выклікам – замясціць фінансаванне сваім бюджэтным каналам, прыцягнуць рэсурсы банкаў Расіі і інстытутаў развіцця.Пасол Беларусі паведаміў, што ў 2022-м у рэспубліцы было паспяхова рэалізавана 175 інвестпраектаў на агульную суму, эквівалентную 3,5 млрд долараў.Таксама дыпламат ацаніў экспартныя страты рэспублікі з-за рэстрыкцый і падзей ва Украіне – паводле яго слоў, гэта 10,5 млрд долараў у год. Тым не менш, у Беларусі змаглі кампенсаваць гэты аб’ём."У мінулым годзе доля ЕС знізілася да 14%, а за пяць месяцаў гэтага года – да 5%. Па зразумелых прычынах Украіны цяпер няма наогул. Страта рынкаў Еўропы і Украіны ў выніку склала для беларускай эканомікі 10,5 млрд долараў", - удакладніў Крутой.Прадукцыю перанакіравалі ў дружалюбныя краіны – Кітай і іншыя дзяржавы Азіі (на суму ў 6,5 млрд долараў), часткова ў Афрыку і Лацінскую Амерыку (яшчэ 2,2 млрд долараў).Пасол растлумачыў, што асаблівасцю беларускай эканомікі з’яўляецца адкрытасць.Ён таксама ўдакладніў, што 53% ВУП займае знешні гандаль, у Расіі, напрыклад, гэта 26%."Традыцыйна ў нас за апошнія, напэўна, пяць-сем гадоў доля рынкаў Украіны і Еўрасаюза займала прыкладна 40% у аб’ёме экспарту. Перанакіраванне патокаў праходзіць паспяхова, і гэта адзін з краевугольных камянёў поспеху ў барацьбе з санкцыйнай істэрыяй Захаду", - сказаў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_1bd1368ba26137b0e48cdec61382c7f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый крутой, пасол, беларусь, навіны , эканоміка, санкцыі, палітыка
дзмітрый крутой, пасол, беларусь, навіны , эканоміка, санкцыі, палітыка
Крутой: Мінск знайшоў замену заходнім банкам, якія кінулі праекты ў Беларусі
Беларусь трапіла пад санкцыйны націск Захаду пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020, новы віток абмежаванняў краіна атрымала ў 2022-м з пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Заходнія банкі развіцця кінулі праекты ў Беларусі, але ў рэспубліцы знайшлі ім замену і працягнулі рэалізоўваць інвестпраграмы, пра гэта заявіў пасол рэспублікі ў РФ Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю агенцтву
РІА Навіны.
Дыпламат удакладніў, што праектамі перасталі займацца Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі – у прыватнасці, яны спынілі фінансаванне дарожных праектаў, сацыяльныя праграмы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі беларускіх школ. Аднак работа ў гэтых сферах не спынена.
"Інвестыцыйныя праекты, як буйныя, так і малыя, прадаўжаюцца. Ні адна інвестыцыйная праграма, будаўніцтва ці то інфраструктуры, (ці то - Sputnik) нейкіх класічных прамысловых аб’ектаў, не спынена", - падкрэсліў Крутой.
Ён дадаў, што ўлады рэспублікі сутыкнуліся з выклікам – замясціць фінансаванне сваім бюджэтным каналам, прыцягнуць рэсурсы банкаў Расіі і інстытутаў развіцця.
Пасол Беларусі паведаміў, што ў 2022-м у рэспубліцы было паспяхова рэалізавана 175 інвестпраектаў на агульную суму, эквівалентную 3,5 млрд долараў.
Таксама дыпламат ацаніў экспартныя страты рэспублікі з-за рэстрыкцый і падзей ва Украіне – паводле яго слоў, гэта 10,5 млрд долараў у год. Тым не менш, у Беларусі змаглі кампенсаваць гэты аб’ём.
"У мінулым годзе доля ЕС знізілася да 14%, а за пяць месяцаў гэтага года – да 5%. Па зразумелых прычынах Украіны цяпер няма наогул. Страта рынкаў Еўропы і Украіны ў выніку склала для беларускай эканомікі 10,5 млрд долараў", - удакладніў Крутой.
Прадукцыю перанакіравалі ў дружалюбныя краіны – Кітай і іншыя дзяржавы Азіі (на суму ў 6,5 млрд долараў), часткова ў Афрыку і Лацінскую Амерыку (яшчэ 2,2 млрд долараў).
Пасол растлумачыў, што асаблівасцю беларускай эканомікі з’яўляецца адкрытасць.
Ён таксама ўдакладніў, што 53% ВУП займае знешні гандаль, у Расіі, напрыклад, гэта 26%.
"Традыцыйна ў нас за апошнія, напэўна, пяць-сем гадоў доля рынкаў Украіны і Еўрасаюза займала прыкладна 40% у аб’ёме экспарту. Перанакіраванне патокаў праходзіць паспяхова, і гэта адзін з краевугольных камянёў поспеху ў барацьбе з санкцыйнай істэрыяй Захаду", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"