https://bel.sputnik.by/20230626/laro-patsverdz-shto-lukashenka-v-peragavory-z-pvk-vagner-1076970453.html
Лаўроў пацвердзіў, што Лукашэнка вёў перагаворы з ПВК "Вагнер"
Лаўроў пацвердзіў, што Лукашэнка вёў перагаворы з ПВК "Вагнер"
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага міністра, беларускі прэзідэнт прапанаваў Уладзіміру Пуціну вырашыць мірам сітуацыю са спробай мяцяжу. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T16:25+0300
2023-06-26T16:25+0300
2023-06-26T16:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей лаўроў
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
пвк "вагнер"
бяспека
палітыка
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/17/1074772296_0:0:3005:1691_1920x0_80_0_0_6170b37068eb93f0306f6a1d5b33497b.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Кровапраліцце непазбежна адбылося б, калі б атрады мяцежнікаў працягнулі рухацца на Маскву, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.Паводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну "дапамагчы вырашыць мірам сітуацыю са спробай мяцяжу".Таксама кіраўнік МЗС РФ запэўніў, што тое, што адбылося вакол Прыгожына, не паўплывае на адносіны Расіі з партнёрамі і сябрамі. Больш за тое, паводле яго слоў, пасол ЗША ў Маскве Лін Трэйсі "перадавала сігналы" аб тым, што Вашынгтон не меў дачынення да спробы мяцяжу.Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, як лічыць Лаўроў, убачыў у сітуацыі са спробай мяцяжу магчымасць "рэалізаваць пагрозу аб стратэгічным паражэнні Расіі".Дапамога ЛукашэнкіУ суботу 24 чэрвеня, калі ў Расіі была спроба ўзброенага мяцяжу з боку ПВК "Вагнер" і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына, Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Пуціным. Пасля чаго беларускі прэзідэнт паразмаўляў з Прыгожыным.Прэс-служба беларускага лідара паведаміла, што Прыгожын прыняў прапанову Лукашэнкі, а сілы ПВК "Вагнер" былі спынены. Байцам падалі гарантыі бяспекі."Ён (Прыгожын - Sputnik) сыдзе ў Беларусь", - заявіў пазней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.Што адбылосяПрыгожын у ноч з 23 на 24 чэрвеня заявіў, што расійская армія ўдарыла ў тыл ПВК "Вагнер". Мінабароны Расіі ў адказ паведаміла, што гэта інфармацыйная правакацыя, і ніякага ўдару не было. Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Прыгожына за спробу ўзброенага мяцяжу.Пры гэтым байцы "Вагнера" з’явіліся ў Растове-на-Доне і некаторых іншых рэгіёнах Расіі. У прыватнасці, у Растове яны блакіравалі штаб Паўднёвай ваеннай акругі. У горадзе былі заўважаны групы ўзброеных людзей.Прэзідэнт РФ звярнуўся да расіян і заклікаў адкінуць усе спрэчкі, якімі могуць скарыстацца знешнія ворагі краіны. Ён запэўніў, што ўсіх здраднікаў чакае пакаранне.На гэтым фоне перакрывалася федэральная траса "Дон" (М-4), якая вядзе з поўдня Расіі да сталіцы. Пасля перагавораў з удзелам Лукашэнкі сітуацыя была вырашана, і "вагнераўцы" з’ехалі ў свае тылавыя лагеры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/17/1074772296_274:0:3005:2048_1920x0_80_0_0_0e2e64a6964709cd6e0d9f830b22e549.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей лаўроў, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, пвк "вагнер", бяспека, палітыка, расія, навіны
спецаперацыя, сяргей лаўроў, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, пвк "вагнер", бяспека, палітыка, расія, навіны
Лаўроў пацвердзіў, што Лукашэнка вёў перагаворы з ПВК "Вагнер"
Па словах расійскага міністра, беларускі прэзідэнт прапанаваў Уладзіміру Пуціну вырашыць мірам сітуацыю са спробай мяцяжу.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Кровапраліцце непазбежна адбылося б, калі б атрады мяцежнікаў працягнулі рухацца на Маскву, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну "дапамагчы вырашыць мірам сітуацыю са спробай мяцяжу".
"Прапанова была падтрымана прэзідэнтам Пуціным, і вынік вам вядомы", - адзначыў Лаўроў у інтэрв’ю RT.
Таксама кіраўнік МЗС РФ запэўніў, што тое, што адбылося вакол Прыгожына, не паўплывае на адносіны Расіі з партнёрамі і сябрамі. Больш за тое, паводле яго слоў, пасол ЗША ў Маскве Лін Трэйсі "перадавала сігналы" аб тым, што Вашынгтон не меў дачынення да спробы мяцяжу.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, як лічыць Лаўроў, убачыў у сітуацыі са спробай мяцяжу магчымасць "рэалізаваць пагрозу аб стратэгічным паражэнні Расіі".
У суботу 24 чэрвеня, калі ў Расіі была спроба ўзброенага мяцяжу з боку ПВК "Вагнер" і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына, Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Пуціным. Пасля чаго беларускі прэзідэнт паразмаўляў з Прыгожыным.
Прэс-служба беларускага лідара паведаміла, што Прыгожын прыняў прапанову Лукашэнкі, а сілы ПВК "Вагнер" былі спынены. Байцам падалі гарантыі бяспекі.
"На дадзены момант на стале – абсалютна выгадны і прымальны варыянт развязкі сітуацыі, з гарантыямі бяспекі для байцоў ПВК "Вагнер", - адзначалі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта 24 чэрвеня.
"Ён (Прыгожын - Sputnik) сыдзе ў Беларусь", - заявіў пазней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Прыгожын у ноч з 23 на 24 чэрвеня заявіў, што расійская армія ўдарыла ў тыл ПВК "Вагнер". Мінабароны Расіі ў адказ паведаміла, што гэта інфармацыйная правакацыя, і ніякага ўдару не было. Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Прыгожына за спробу ўзброенага мяцяжу.
Пры гэтым байцы "Вагнера" з’явіліся ў Растове-на-Доне і некаторых іншых рэгіёнах Расіі. У прыватнасці, у Растове яны блакіравалі штаб Паўднёвай ваеннай акругі. У горадзе былі заўважаны групы ўзброеных людзей.
Прэзідэнт РФ звярнуўся да расіян і заклікаў адкінуць усе спрэчкі, якімі могуць скарыстацца знешнія ворагі краіны. Ён запэўніў, што ўсіх здраднікаў чакае пакаранне.
На гэтым фоне перакрывалася федэральная траса "Дон" (М-4), якая вядзе з поўдня Расіі да сталіцы. Пасля перагавораў з удзелам Лукашэнкі сітуацыя была вырашана, і "вагнераўцы" з’ехалі ў свае тылавыя лагеры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Рэжым
КТА адменены ў Маскве і Маскоўскай вобласці