https://bel.sputnik.by/20230626/rasyskya-vayskotsy-znshchyl-kranskya-sklady-artboeprypasa--mnabarony-1076976759.html
Расійскія вайскоўцы знішчылі ўкраінскія склады артбоепрыпасаў – Мінабароны
Расійскія вайскоўцы знішчылі ўкраінскія склады артбоепрыпасаў – Мінабароны
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі наносяць удары артылерыяй, авіяцыяй і ракетамі па жывой сіле, тэхніцы і складах УСУ. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T18:23+0300
2023-06-26T18:23+0300
2023-06-26T18:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
расія
украіна
міністэрства абароны рф
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076481169_0:257:3183:2047_1920x0_80_0_0_f9b62d85f507951a303ec94c329f5736.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Групавы ўдар высокадакладнай зброяй быў нанесены Узброенымі сіламі РФ ноччу ў панядзелак па складах артбоепрыпасаў, у тым ліку дастаўленых ва Украіну з краін Захаду, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.Цэлі дасягнуты, а ўсе назначаныя аб’екты знішчаны, падкрэслілі ў Мінабароны.Па даных міністэрства, УСУ працягнулі наступаць на трох напрамках – Данецкім, Красналіманскім і Паўднёва-Данецкім.Што тычыцца Данецкага кірунку, то ў раёне Спорнага ДНР дзякуючы мужным дзеянням расійскіх вайскоўцаў атрымалася паспяхова адбіць дзве атакі УСУ. У выніку ўкраінскія нацыяналісты страцілі да 195 вайскоўцаў, дзве БМП, шэсць аўто, дзве самаходкі Paladin.Расійская групоўка войскаў "Цэнтр" наносіла паражэнне праціўніку артылерыяй, цяжкімі агнямётнымі сістэмамі і авіяцыяй на Красналіманскім напрамку. Агонь прыйшоўся па 21 і 63 мехбрыгадах УСУ ў раёнах Неўскага ЛНР, Тэрэн і Торскага ДНР. Акрамя таго, у раёне Кузьміна ЛНР была спынена праца двух дыверсійна-разведвальных група УСУ. Тут праціўнік за мінулыя 24 гадзіны страціў больш за 90 ваеннаслужачых, тры БМП, пяць пікапаў, самаходку "Акацыя" і гаўбіцу Д-30.Чатыры атакі расійскія ваенныя адбілі на Паўднёва-Данецкім напрамку ў раёне Врэмеўскага выступу. Наносіліся таксама ўдары артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм у раёне Роўнаполя ДНР.Ваенныя РФ на Запарожскім кірунку ў раёне Работіна адбілі атаку падраздзяленняў 47 мехбрыгады УСУ. А ў раёне Мірнага Запарожскай вобласці была спынена дзейнасць дыверсантаў.Украінскія нацыяналісты на гэтых напрамках за суткі страцілі больш як 150 ваеннаслужачых, тры баявыя бронемашыны, два пікапы, гаўбіцы "Мста-Б" і Д-20.Расійскае СПА збіла за 24 гадзіны дзевятнаццаць украінскіх беспілотнікаў, гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
данбас
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076481169_451:0:3180:2047_1920x0_80_0_0_a51d574609367d3ae26cfb474ee6e29c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, расія, украіна, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека
спецаперацыя, данбас, расія, украіна, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека
Расійскія вайскоўцы знішчылі ўкраінскія склады артбоепрыпасаў – Мінабароны
Узброеныя сілы Расіі наносяць удары артылерыяй, авіяцыяй і ракетамі па жывой сіле, тэхніцы і складах УСУ.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Групавы ўдар высокадакладнай зброяй быў нанесены Узброенымі сіламі РФ ноччу ў панядзелак па складах артбоепрыпасаў, у тым ліку дастаўленых ва Украіну з краін Захаду, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Цэлі дасягнуты, а ўсе назначаныя аб’екты знішчаны, падкрэслілі ў Мінабароны.
Па даных міністэрства, УСУ працягнулі наступаць на трох напрамках – Данецкім, Красналіманскім і Паўднёва-Данецкім.
Што тычыцца Данецкага кірунку, то ў раёне Спорнага ДНР дзякуючы мужным дзеянням расійскіх вайскоўцаў атрымалася паспяхова адбіць дзве атакі УСУ. У выніку ўкраінскія нацыяналісты страцілі да 195 вайскоўцаў, дзве БМП, шэсць аўто, дзве самаходкі Paladin.
Расійская групоўка войскаў "Цэнтр" наносіла паражэнне праціўніку артылерыяй, цяжкімі агнямётнымі сістэмамі і авіяцыяй на Красналіманскім напрамку. Агонь прыйшоўся па 21 і 63 мехбрыгадах УСУ ў раёнах Неўскага ЛНР, Тэрэн і Торскага ДНР. Акрамя таго, у раёне Кузьміна ЛНР была спынена праца двух дыверсійна-разведвальных група УСУ. Тут праціўнік за мінулыя 24 гадзіны страціў больш за 90 ваеннаслужачых, тры БМП, пяць пікапаў, самаходку "Акацыя" і гаўбіцу Д-30.
Чатыры атакі расійскія ваенныя адбілі на Паўднёва-Данецкім напрамку ў раёне Врэмеўскага выступу. Наносіліся таксама ўдары артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм у раёне Роўнаполя ДНР.
Ваенныя РФ на Запарожскім кірунку ў раёне Работіна адбілі атаку падраздзяленняў 47 мехбрыгады УСУ. А ў раёне Мірнага Запарожскай вобласці была спынена дзейнасць дыверсантаў.
Украінскія нацыяналісты на гэтых напрамках за суткі страцілі больш як 150 ваеннаслужачых, тры баявыя бронемашыны, два пікапы, гаўбіцы "Мста-Б" і Д-20.
Расійскае СПА збіла за 24 гадзіны дзевятнаццаць украінскіх беспілотнікаў, гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"