https://bel.sputnik.by/20230627/lukashenka-kalnotsy-khatsel-rvanuts-u-belarus-na-fone-padzey-u-rastove-1076992563.html
Лукашэнка: "каліноўцы" хацелі рвануць у Беларусь на фоне падзей у Растове
Лукашэнка: "каліноўцы" хацелі рвануць у Беларусь на фоне падзей у Растове
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу, што "збеглая" апазіцыя паспела апублікаваць заклікі да мяцяжу, калі адбываліся падзеі з ПВК "Вагнер" у РФ. 27.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-27T11:52+0300
2023-06-27T11:52+0300
2023-06-27T11:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
аляксандр лукашэнка
пвк "вагнер"
бяспека
апазіцыя
баевікі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067666205_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_dba89ba835babaf92746231fc9ee3593.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Апазіцыя хоча паказаць, што мае хоць нейкія вынікі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі сілавых структур.Паводле слоў Лукашэнкі, апазіцыя паспела апублікаваць чарговыя заклікі да звяржэння ўлады на фоне сітуацыі з ПВК "Вагнер" у Расіі."Маўляў, таксама гатовы рэалізаваць чарговы сцэнарый "узброенага мяцяжу" – трэба ж даваць справаздачу. Нават такія выпадкі былі. Наколькі ашалелі так званыя каліноўцы. Іх жа на фронт загналі, ваююць. А тут пачулі: у Беларусі ці ледзь не рэвалюцыя. Ірванулі адтуль, а заградатрады: "Назад, хлопцы, не ў час".Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі ўсе падзеі разгортваліся ў Расіі, ён "аддаў усе распараджэнні па прывядзенні арміі ў поўную баявую гатоўнасць".Прычым ён канстатаваў, што ніхто не выказаўся супраць гэтага нідзе. Уся армія і спецпадраздзяленні за паўдня "былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць".Раней у вячэрнім звароце прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў словы падзякі на адрас беларускага калегі за яго ініцыятыву правесці перагаворы па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася вакол ПВК "Вагнер".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067666205_84:0:2815:2048_1920x0_80_0_0_14ac09e88ea34a9ec4851f7a41b3398a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, аляксандр лукашэнка, пвк "вагнер", бяспека, апазіцыя, баевікі, навіны
спецаперацыя, аляксандр лукашэнка, пвк "вагнер", бяспека, апазіцыя, баевікі, навіны
Лукашэнка: "каліноўцы" хацелі рвануць у Беларусь на фоне падзей у Растове
Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу, што "збеглая" апазіцыя паспела апублікаваць заклікі да мяцяжу, калі адбываліся падзеі з ПВК "Вагнер" у РФ.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Апазіцыя хоча паказаць, што мае хоць нейкія вынікі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі сілавых структур.
"...Збеглыя нашы замітусіліся. Праўда, фальстарт адбыўся. Імкнуцца прадэманстраваць сваім куратарам наяўнасць хоць нейкіх вынікаў. 250 мільёнаў трэба ж атрымаць. Толькі там яны падзеляць, а гэтыя нашы вар’яты, якіх яшчэ некалькі тут засталося, не вычысцілі мы, – яны ж нічога не атрымаюць. Зноў гарматным мясам будуць", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэзідэнцкая прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, апазіцыя паспела апублікаваць чарговыя заклікі да звяржэння ўлады на фоне сітуацыі з ПВК "Вагнер" у Расіі.
"Маўляў, таксама гатовы рэалізаваць чарговы сцэнарый "узброенага мяцяжу" – трэба ж даваць справаздачу. Нават такія выпадкі былі. Наколькі ашалелі так званыя каліноўцы. Іх жа на фронт загналі, ваююць. А тут пачулі: у Беларусі ці ледзь не рэвалюцыя. Ірванулі адтуль, а заградатрады: "Назад, хлопцы, не ў час".
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі ўсе падзеі разгортваліся ў Расіі, ён "аддаў усе распараджэнні па прывядзенні арміі ў поўную баявую гатоўнасць".
Прычым ён канстатаваў, што ніхто не выказаўся супраць гэтага нідзе. Уся армія і спецпадраздзяленні за паўдня "былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць".
Раней у вячэрнім звароце прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў словы падзякі на адрас беларускага калегі за яго ініцыятыву правесці перагаворы па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася вакол ПВК "Вагнер".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"