https://bel.sputnik.by/20230628/belarus-uzbudzla-spravu--dachynenn-da-ltvy-za-zhorstkae-abykhodzhanne-z-bezhantsam-1077036482.html
Беларусь узбудзіла справу ў дачыненні да Літвы за жорсткае абыходжанне з бежанцамі
Беларусь узбудзіла справу ў дачыненні да Літвы за жорсткае абыходжанне з бежанцамі
Sputnik Беларусь
Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа Генпракуратурай накіравана ў Следчы камітэт Беларусі. 28.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-28T15:05+0300
2023-06-28T15:05+0300
2023-06-28T15:05+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
літва
у беларусі
беларусь
крымінальная справа
генпракуратура
ск рб
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101579/88/1015798865_0:206:2048:1358_1920x0_80_0_0_080b82e5cb4c0967be6f8cdb29cb64cb.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Літвы за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва з-за жорсткага абыходжання з мігрантамі, паведаміла Sputnik у сераду афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Анжаліка Курчак.Паводле яе слоў, матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў Следчы камітэт Беларусі, які будзе праводзіць папярэдняе расследаванне.Размова ў крымінальнай справе ідзе аб неабгрунтаваным прымяненні да мігрантаў фізічнай сілы, спецсродкаў, аб наўмысным неаказанні ім медыцынскай дапамогі, што прывяло да наступлення цяжкіх наступстваў, у тым ліку смерці бежанцаў.Санкцыя 128 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва" прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да 25 гадоў, або пажыццёвага пазбаўлення волі, або ў выглядзе смяротнага пакарання.Праблемы мігрантаў"Міграцыйны крызіс" у адносінах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза доўжыцца больш за два гады – сілавыя структуры гэтых дзяржаў рэгулярна выцясняюць за свае межы мігрантаў, а таксама пакідаюць целы загінулых бежанцаў.Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, толькі ў мінулым, 2022 годзе, беларускія пагранічнікі спынілі больш як 3,8 тысячы спроб незаконнага выцяснення на тэрыторыю краіны груп іншаземцаў з сумежных дзяржаў ЕС. ДПК Беларусі прыводзіць даныя – больш за 31 тыс бежанцаў былі выцеснены з тэрыторыі Літвы, Польшчы і Латвіі.Як раней паведамлялася, беларускія следчыя ўжо распачалі крымінальныя справы па фактах выкарыстання польскімі сілавікамі спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў, якія фізічна знаходзіліся каля мяжы на беларускай тэрыторыі. Справа ўзбуджана таксама па 128 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101579/88/1015798865_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_c6444e8596a5dd0018be2ce9095609e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, літва, у беларусі, беларусь, крымінальная справа, генпракуратура, ск рб, навіны , грамадства, савет бяспекі аан, бяспека
нелегальныя мігранты, літва, у беларусі, беларусь, крымінальная справа, генпракуратура, ск рб, навіны , грамадства, савет бяспекі аан, бяспека
Беларусь узбудзіла справу ў дачыненні да Літвы за жорсткае абыходжанне з бежанцамі
Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа Генпракуратурай накіравана ў Следчы камітэт Беларусі.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Літвы за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва з-за жорсткага абыходжання з мігрантамі, паведаміла Sputnik у сераду афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Анжаліка Курчак.
"Генпракуратурай Беларусі па фактах грубага парушэння літоўскім бокам патрабаванняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, (…) узбуджана крымінальная справа аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва па арт.128 Крымінальнага кодэкса", - паведаміла Курчак.
Паводле яе слоў, матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў Следчы камітэт Беларусі, які будзе праводзіць папярэдняе расследаванне.
Размова ў крымінальнай справе ідзе аб неабгрунтаваным прымяненні да мігрантаў фізічнай сілы, спецсродкаў, аб наўмысным неаказанні ім медыцынскай дапамогі, што прывяло да наступлення цяжкіх наступстваў, у тым ліку смерці бежанцаў.
Санкцыя 128 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва" прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да 25 гадоў, або пажыццёвага пазбаўлення волі, або ў выглядзе смяротнага пакарання.
"Міграцыйны крызіс" у адносінах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза доўжыцца больш за два гады – сілавыя структуры гэтых дзяржаў рэгулярна выцясняюць за свае межы мігрантаў, а таксама пакідаюць целы загінулых бежанцаў.
Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, толькі ў мінулым, 2022 годзе, беларускія пагранічнікі спынілі больш як 3,8 тысячы спроб незаконнага выцяснення на тэрыторыю краіны груп іншаземцаў з сумежных дзяржаў ЕС. ДПК Беларусі прыводзіць даныя – больш за 31 тыс бежанцаў былі выцеснены з тэрыторыі Літвы, Польшчы і Латвіі.
Як раней паведамлялася, беларускія следчыя ўжо распачалі крымінальныя справы па фактах выкарыстання польскімі сілавікамі спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў, якія фізічна знаходзіліся каля мяжы на беларускай тэрыторыі. Справа ўзбуджана таксама па 128 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У ААН абвінавацілі Польшчу ў прымусовым вяртанні мігрантаў у Беларусь