https://bel.sputnik.by/20230628/putsn-belarus-pershy-gandlvy-partnr-rf-u-snd--chatsvrty--svetse-1077026738.html
Пуцін: Беларусь першы гандлёвы партнёр РФ у СНД і чацвёрты ў свеце
Пуцін: Беларусь першы гандлёвы партнёр РФ у СНД і чацвёрты ў свеце
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Расіі, тавараабарот дзвюх краін павялічыўся на 12% у мінулым годзе, і цяпер тэндэнцыя захоўваецца: за студзень – красавік яшчэ плюс... 28.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-28T11:49+0300
2023-06-28T11:49+0300
2023-06-28T11:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
форум рэгіёнаў беларусі і расіі
эканоміка
расія
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102040/27/1020402773_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_183089b3eeece3c13db2b3f363a70a52.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Узаемавыгадныя шматпланавыя кантакты падтрымліваюць паміж сабой практычна ўсе суб’екты РФ і ўсе вобласці Беларусі, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у відэазвароце да ўдзельнікаў X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.Ён звярнуў увагу, што экспарт у Расію з Беларусі павялічыўся больш як на 70 млрд расійскіх рублёў (каля 2,5 млрд беларускіх). Гэта адбылося за кошт росту паставак машын і абсталявання, прадуктаў харчавання, хімічнай, тэкстыльнай і іншай прадукцыі, якая раней ішла на Захад.Паводле яго слоў, зараз больш актыўна выбудоўваюць партнёрства з беларускімі калегамі Далёкі Усход, Сібір, Рэспубліка Крым і Севастопаль."Зацікаўленасць у падключэнні да міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння праяўляюць і новыя рэгіёны Расіі", - падкрэсліў прэзідэнт РФ.Ён дадаў, што на Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі прайшлі карысныя і ажыўленыя дыскусіі. У тым ліку абмяркоўваліся такія тэмы, як паглыбленне прамысловай кааперацыі, рэалізацыя аграрных праектаў, укараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій, пашырэнне гуманітарных сувязей і турыстычных абменаў і іншае.На форуме падпісана больш за сто пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў.Імпарт і санкцыіЁн запэўніў, што Расія і Беларусь зробяць усё для забеспячэння ўстойлівасці сваіх эканомік, іх імунітэту да негатыўнага ўздзеяння санкцый. Пры неспрыяльных знешніх умовах, на фоне закрыцця рынкаў недружалюбных дзяржаў рэгіёны Беларусі Расіі інтэнсіўна развіваюць сустрэчны гандаль."І гэта дапамагае захаваць вытворчасці, пераарыентавацца на пастаўкі спажыўцам дзвюх нашых краін", - падкрэсліў расійскі лідар.Таксама ў Беларусі пры падтрымцы РФ стартавалі новыя праекты па замяшчэнні імпарту на агульную суму 80 мільярдаў расійскіх рублёў (прыкладна 2,8 млрд беларускіх). Размова ідзе аб такіх галінах, як машынабудаванне, станкабудаванне, мікраэлектроніка і іншых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102040/27/1020402773_169:0:2853:2013_1920x0_80_0_0_b04a1f8004d8c4ccb88a65d65c562919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, эканоміка, расія, беларусь, навіны
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, эканоміка, расія, беларусь, навіны
Пуцін: Беларусь першы гандлёвы партнёр РФ у СНД і чацвёрты ў свеце
11:49 28.06.2023 (абноўлена: 11:53 28.06.2023) Паводле слоў прэзідэнта Расіі, тавараабарот дзвюх краін павялічыўся на 12% у мінулым годзе, і цяпер тэндэнцыя захоўваецца: за студзень – красавік яшчэ плюс 11%.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Узаемавыгадныя шматпланавыя кантакты падтрымліваюць паміж сабой практычна ўсе суб’екты РФ і ўсе вобласці Беларусі, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у відэазвароце да ўдзельнікаў X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
"Беларусь з’яўляецца першым па аб’ёме гандлю партнёрам Расіі сярод удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і чацвёртым – ва ўсім свеце. У мінулым годзе тавараабарот павялічыўся на 12% і перавысіў 3 трлн рублёў. Такая пазітыўная тэндэнцыя ўмацоўваецца: за студзень – красавік узаемны гандаль дадаў яшчэ 11%", - адзначыў Пуцін.
Ён звярнуў увагу, што экспарт у Расію з Беларусі павялічыўся больш як на 70 млрд расійскіх рублёў (каля 2,5 млрд беларускіх). Гэта адбылося за кошт росту паставак машын і абсталявання, прадуктаў харчавання, хімічнай, тэкстыльнай і іншай прадукцыі, якая раней ішла на Захад.
Паводле яго слоў, зараз больш актыўна выбудоўваюць партнёрства з беларускімі калегамі Далёкі Усход, Сібір, Рэспубліка Крым і Севастопаль.
"Зацікаўленасць у падключэнні да міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння праяўляюць і новыя рэгіёны Расіі", - падкрэсліў прэзідэнт РФ.
Ён дадаў, што на Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі прайшлі карысныя і ажыўленыя дыскусіі. У тым ліку абмяркоўваліся такія тэмы, як паглыбленне прамысловай кааперацыі, рэалізацыя аграрных праектаў, укараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій, пашырэнне гуманітарных сувязей і турыстычных абменаў і іншае.
На форуме падпісана больш за сто пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў.
"Гэта ўражальны вынік, які, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму эканамічнаму развіццю Расіі і Беларусь і ўмацаванню ўзаемазвязанасці эканомік дзвюх краін", - лічыць Пуцін.
Ён запэўніў, што Расія і Беларусь зробяць усё для забеспячэння ўстойлівасці сваіх эканомік, іх імунітэту да негатыўнага ўздзеяння санкцый. Пры неспрыяльных знешніх умовах, на фоне закрыцця рынкаў недружалюбных дзяржаў рэгіёны Беларусі Расіі інтэнсіўна развіваюць сустрэчны гандаль.
"І гэта дапамагае захаваць вытворчасці, пераарыентавацца на пастаўкі спажыўцам дзвюх нашых краін", - падкрэсліў расійскі лідар.
Таксама ў Беларусі пры падтрымцы РФ стартавалі новыя праекты па замяшчэнні імпарту на агульную суму 80 мільярдаў расійскіх рублёў (прыкладна 2,8 млрд беларускіх). Размова ідзе аб такіх галінах, як машынабудаванне, станкабудаванне, мікраэлектроніка і іншых.
"Ствараецца поўны цыкл канкурэнтных высокатэхналагічных вытворчасцей", - падкрэсліў прэзідэнт РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Кантакты рэгіёнаў Беларусі і Расіі
дапамагаюць трымаць удар Захаду – Лукашэнка