Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС будуць перапрацоўваць у РФ і вяртаць

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПаліўныя таблеткі дыяксіду ўрану
Паліўныя таблеткі дыяксіду ўрану - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2023
Падпісацца
Ядзернае паліва, якое адпрацавала на БелЭАС, 10 гадоў будзе захоўвацца ў басейнах вытрымкі на пляцоўцы станцыі, першую партыю для вывазу на перапрацоўку сфарміруюць у 2032 годзе.
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС будуць перапрацоўваць у РФ і вяртаць у Беларусь, расказала начальнік упраўлення тэхсуправаджэння АЭС ДВА "Белэнерга" Надзея Зданевіч.
"Зыходзячы з вынікаў праведзеных даследаванняў і ацэнак, пераважным варыянтам абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам быў прыняты варыянт яго перапрацоўкі ў Расійскай Федэрацыі з вяртаннем у Беларусь адходаў перапрацоўкі, уключаных у шклопадобную матрыцу, якія змяшчаюць радыенукліды цэзіевай і стронцыевай фракцыі з выключэннем доўгажывучых радыенуклідаў", - паведаміла яна.
Зданевіч звярнула ўвагу на тое, што гэты падыход РФ і рэспубліка паклалі ў аснову міжурадавага пагаднення аб абыходжанні з ядзерным палівам. Цяпер бакі вядуць працу па рэалізацыі палажэнняў дакумента.
"Распрацаваны праект пастановы Савета Міністраў, якім прадугледжваецца ўстанаўленне ўпаўнаважаных арганізацый у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, якія мы будзем атрымліваць пасля перапрацоўкі ў Расіі, і парадак прыняцця рашэнняў Міністэрства энергетыкі аб вывазе адпрацаванага ядзернага паліва на перапрацоўку ў Расію", - рэзюміравала начальнік упраўлення.
Беларусь і Расія ў лістападзе мінулага года ў Сочы падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і парадку яго вяртання ў РФ на перапрацоўку.
Прымаць рашэнне аб вывазе кожнай партыі з наступным вяртаннем у Беларусь будзе Мінэнерга, з расійскага боку курыраваць працэс будзе "Росатом".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Кіраўнік "Росатома": Беларуская АЭС – самая перадавая станцыя
Калі другі блок БелАЭС пачне працаваць на поўную магутнасць, расказаў Каранкевіч
Мінск і Масква абмеркавалі пытанні стварэння аб’яднанага рынку электраэнергіі
Стужка навiн
0