https://bel.sputnik.by/20230630/belgdramet-raskaza-yakoe-bylo-nadvore--mnsku-3-lpenya-1944-goda-1077127210.html
Белгідрамет расказаў, якое было надвор’е ў Мінску 3 ліпеня 1944 года
Белгідрамет расказаў, якое было надвор’е ў Мінску 3 ліпеня 1944 года
Sputnik Беларусь
У гэты дзень беларуская сталіца была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з сярэдзіны 90-х гадоў гэты дзень у краіне адзначаецца як Дзень Незалежнасці. 30.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-30T17:58+0300
2023-06-30T17:58+0300
2023-06-30T18:14+0300
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
надвор'е
мінск
навіны
белгідрамет
свята
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104187/25/1041872513_0:28:2857:1635_1920x0_80_0_0_3b180ee2238ec64a5cf857edfe9ab04e.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Напярэдадні Дня Незалежнасці беларускія кліматолагі прааналізавалі даныя аб тым, якое надвор’е было 3 ліпеня ў Мінску, пачынаючы з 1944 года.Спецыялісты прывялі даныя па надвор’і ў Мінску на дату 3 ліпеня з 1944 года па 2022 год – сярэднясутачная тэмпература паветра ў гэты дзень складае +17,3°С. Самым спякотным Дзень Незалежнасці быў у 2016 годзе (+32,1°С), а абсалютны мінімум тэмператур 3 ліпеня быў зарэгістраваны ў 1995 годзе – тады ноччу было 6 градусаў цяпла.Па словах кліматолагаў, цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за +20°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 6 гадоў. Адным з самых цёплых за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала 22,7°С, але абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 2016 годзе.Яны таксама расказалі, што халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй за +15°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў."Самым халодным было святкаванне дня вызвалення Мінска ў 1977 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, днём было не больш за 15,4°С, ішоў моцны дождж", - адзначылі ў Белгідрамеце.Там таксама паведамілі, што прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не бывае. Дажджлівае надвор’е 3 ліпеня здараецца прыкладна 1 раз у 5-6 гадоў. Наймацнейшы дождж у гэты дзень ішоў у 1948 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104187/25/1041872513_47:0:2778:2048_1920x0_80_0_0_e8df59ade5864258b23184a0375dacd8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, надвор'е, мінск, навіны , белгідрамет, свята, у беларусі, беларусь
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, надвор'е, мінск, навіны , белгідрамет, свята, у беларусі, беларусь
Белгідрамет расказаў, якое было надвор’е ў Мінску 3 ліпеня 1944 года
17:58 30.06.2023 (абноўлена: 18:14 30.06.2023) У гэты дзень беларуская сталіца была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з сярэдзіны 90-х гадоў гэты дзень у краіне адзначаецца як Дзень Незалежнасці.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Напярэдадні Дня Незалежнасці беларускія кліматолагі прааналізавалі даныя аб тым, якое надвор’е было 3 ліпеня ў Мінску, пачынаючы з 1944 года.
"У дзень вызвалення Мінска, 3 ліпеня 1944, стаяла цёплае сухое надвор’е – максімальная (тэмпература – Sputnik) днём была +25,2°С, а мінімальная ноччу +12,7°С. Ападкаў у гэтыя суткі не адзначалася", - распавялі Sputnik у Белгідрамеце.
Спецыялісты прывялі даныя па надвор’і ў Мінску на дату 3 ліпеня з 1944 года па 2022 год – сярэднясутачная тэмпература паветра ў гэты дзень складае +17,3°С. Самым спякотным Дзень Незалежнасці быў у 2016 годзе (+32,1°С), а абсалютны мінімум тэмператур 3 ліпеня быў зарэгістраваны ў 1995 годзе – тады ноччу было 6 градусаў цяпла.
Па словах кліматолагаў, цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за +20°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 6 гадоў. Адным з самых цёплых за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала 22,7°С, але абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 2016 годзе.
Яны таксама расказалі, што халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй за +15°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў.
"Самым халодным было святкаванне дня вызвалення Мінска ў 1977 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, днём было не больш за 15,4°С, ішоў моцны дождж", - адзначылі ў Белгідрамеце.
Там таксама паведамілі, што прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не бывае. Дажджлівае надвор’е 3 ліпеня здараецца прыкладна 1 раз у 5-6 гадоў. Наймацнейшы дождж у гэты дзень ішоў у 1948 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Фота часоў Вялікай Айчыннай можна ўбачыць у Мінску пад адкрытым небам