https://bel.sputnik.by/20230630/krany-adkb-pravyaduts-u-mnsku-vuchenn-pa-reagavann-na-radyyatsyynyya-avary-1077117971.html
Краіны АДКБ правядуць у Мінску вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі
Краіны АДКБ правядуць у Мінску вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі МНС Беларусі і Расіі сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу і абмеркавалі будучыя вучэнні, а таксама іншыя напрамкі супрацоўніцтва. 30.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-30T16:24+0300
2023-06-30T16:24+0300
2023-06-30T16:24+0300
адкб
мнс беларусі
мнс рф
сумесныя вучэнні
навіны
беларусь
бяспека
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104225/79/1042257995_0:0:3042:1711_1920x0_80_0_0_19de17a82989d0dc62b6a128aabf6bc4.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Беларускія і расійскія ратавальнікі цесна ўзаемадзейнічаюць па абмене вопытам і навучанні спецыялістаў, паведамілі ў МНС Беларусі.Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Расіі Вадзіма Сіняўскага і Аляксандра Куранкова 30 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. На бягучы год ведамствы дзвюх краін запланавалі 18 сумесных мерапрыемстваў.Напрыклад, у Маскве ўжо прайшлі семінары па рабоце прэс-службаў, тушэнні пажараў на прадпрыемствах, а ў Мінску – па маніторынгу і прагназіраванні НС.Таксама з расійскім бокам абмяркоўваюцца стажыроўкі для супрацоўнікаў МНС Беларусі ў розных падраздзяленнях МНС РФ для павышэння. Расійскія калегі выступяць і ў якасці ментараў для падрыхтоўкі да пераатэстацыі па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і выратаванні (ІНСАРАГ).Вучэнні АДКБНа сустрэчы міністры абмеркавалі і будучыя вучэнні ратавальнікаў са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Скала-2023". На іх адпрацуюць рэагаванне на радыяцыйныя аварыі і аварыйна-выратавальныя работы ў разбураных будынках і збудаваннях."Актыўная фаза адбудзецца на базе філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у Мінскай вобласці, адпрацаваны сцэнарый, вызначаны ўдзельнікі. У аснову вучэнняў закладзена максімальна эфектыўная адпрацоўка як элементаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, так і прыняцця кіраўнічых рашэнняў", - сказаў на сустрэчы з расійскім калегам кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі.З Расіі на гэтыя вучэнні плануюць адправіць спецыялістаў Цэнтра па правядзенні выратавальных аперацый асаблівай рызыкі "Лидер". Таксама расійскі міністр прапанаваў МНС Беларусі сумесна правесці ў 2024 годзе ў Маскве пры падтрымцы дзяржаў-членаў АДКБ адкрытыя міжнародныя спаборніцтвы звенняў газадымаахоўнай службы ведамстваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104225/79/1042257995_77:0:2808:2048_1920x0_80_0_0_c29bb74ad8710e8ed87704a962f79a9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, мнс беларусі, мнс рф, сумесныя вучэнні, навіны , беларусь, бяспека, мінск
адкб, мнс беларусі, мнс рф, сумесныя вучэнні, навіны , беларусь, бяспека, мінск
Краіны АДКБ правядуць у Мінску вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі
Кіраўнікі МНС Беларусі і Расіі сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу і абмеркавалі будучыя вучэнні, а таксама іншыя напрамкі супрацоўніцтва.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Беларускія і расійскія ратавальнікі цесна ўзаемадзейнічаюць па абмене вопытам і навучанні спецыялістаў, паведамілі ў МНС Беларусі.
Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Расіі Вадзіма Сіняўскага і Аляксандра Куранкова 30 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. На бягучы год ведамствы дзвюх краін запланавалі 18 сумесных мерапрыемстваў.
Напрыклад, у Маскве ўжо прайшлі семінары па рабоце прэс-службаў, тушэнні пажараў на прадпрыемствах, а ў Мінску – па маніторынгу і прагназіраванні НС.
"На мінулым тыдні вадалазныя спецыялісты трэніраваліся на возеры Байкал, а пажарныя адпрацоўвалі навыкі ліквідацыі прыродных пажараў у Алтайскім краі. Беларускія калегі ў Паўночнай сталіцы вывучалі расійскі вопыт па рэагаванні на здарэнні ў метрапалітэне", - расказалі ў МНС Беларусі.
Таксама з расійскім бокам абмяркоўваюцца стажыроўкі для супрацоўнікаў МНС Беларусі ў розных падраздзяленнях МНС РФ для павышэння. Расійскія калегі выступяць і ў якасці ментараў для падрыхтоўкі да пераатэстацыі па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і выратаванні (ІНСАРАГ).
На сустрэчы міністры абмеркавалі і будучыя вучэнні ратавальнікаў са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Скала-2023". На іх адпрацуюць рэагаванне на радыяцыйныя аварыі і аварыйна-выратавальныя работы ў разбураных будынках і збудаваннях.
"Актыўная фаза адбудзецца на базе філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у Мінскай вобласці, адпрацаваны сцэнарый, вызначаны ўдзельнікі. У аснову вучэнняў закладзена максімальна эфектыўная адпрацоўка як элементаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, так і прыняцця кіраўнічых рашэнняў", - сказаў на сустрэчы з расійскім калегам кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі.
З Расіі на гэтыя вучэнні плануюць адправіць спецыялістаў Цэнтра па правядзенні выратавальных аперацый асаблівай рызыкі "Лидер". Таксама расійскі міністр прапанаваў МНС Беларусі сумесна правесці ў 2024 годзе ў Маскве пры падтрымцы дзяржаў-членаў АДКБ адкрытыя міжнародныя спаборніцтвы звенняў газадымаахоўнай службы ведамстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пашыняна трывожыць, што
АДКБ сыходзіць з Арменіі