https://bel.sputnik.by/20230630/laro-nazva-sprobu-myatsyazhu-prygozhyna-ne-bolsh-chym-perapltam-1077107513.html
Лаўроў назваў спробу мяцяжу Прыгожына не больш чым "пераплётам"
Лаўроў назваў спробу мяцяжу Прыгожына не больш чым "пераплётам"
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС адзначыў, што Расія нікому не абавязана даваць тлумачэнні наконт спробы мяцяжу. 30.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-30T12:46+0300
2023-06-30T12:46+0300
2023-06-30T12:46+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
пвк "вагнер"
сяргей лаўроў
расія
мзс рф
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071775956_0:154:3095:1895_1920x0_80_0_0_76c3e0db469f47ba90f42dbf6177bc35.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што спробу мяцяжу Яўгена Прыгожына складана назваць гучней, чым "пераплётам".Тлумачыць не абавязаныМіністр адзначыў, што Расія нікому не абавязана нічога тлумачыць наконт спробы мяцяжу і магчымага яго ўплыву на ўнутраныя працэсы дзяржавы."Мы дзейнічаем транспарэнтна, на гэтую тэму выказваўся прэзідэнт, на гэтую тэму выказаліся ўсе палітычныя сілы нашай краіны. Калі ў кагосьці на Захадзе ёсць нейкія сумненні, ну, гэта вашы праблемы", - падкрэсліў Лаўроў.Мяцеж "Вагнера"У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў сацсетках з’явіліся паведамленні ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб тым, што нібыта расійская армія нанесла ўдары па лагерах "вагнераўцаў", і што ёсць страты з боку ПВК.Мінабароны Расіі абвергла гэта і назвала заяву інфармацыйнай правакацыяй. Генеральная пракуратура РФ узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка ПВК "Вагнер" за спробу арганізацыі ўзброенага мяцяжу.Раніцай 24 чэрвеня да грамадзян звярнуўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У прыватнасці, ён заклікаў адкінуць усе спрэчкі, якімі могуць скарыстацца знешнія ворагі краіны. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсіх здраднікаў чакае пакаранне.Тым часам, у Растове-на-Доне ПВК "Вагнер" захапіла штаб Паўднёвай ваеннай акругі. У горадзе з’явіліся групы ўзброеных людзей, на ўездах і выездах былі ўстаноўлены блокпасты. У Растове-на-Доне, як і ў Маскве, а таксама ў шэрагу іншых гарадоў адмяняліся масавыя мерапрыемствы, уводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.Таксама перакрывалася федэральная траса М-4 "Дон", якая вядзе з поўдня Расіі ў сталіцу. Па ёй да Масквы рухалася калона ПВК. Да канца дня з Прыгожыным дамовіліся аб тым, каб ён развярнуў свае сілы назад у тылавыя лагеры.Перагаворы, як высветлілася, вёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пазней, 26 чэрвеня, Пуцін зноў выступіў са зваротам і растлумачыў, што ў "вагнераўцаў" ёсць тры варыянты: прадоўжыць службу ў арміі ці іншай сілавой структуры РФ, вярнуцца дадому або адправіцца ў Беларусь."Мы ім прапанавалі адну з закінутых частак. Калі ласка – плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль вызначацца, чым ім займацца", - растлумачыў Лукашэнка 27 чэрвеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071775956_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_7947e07da2f33b42bff4c709cf4b6d7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, пвк "вагнер", сяргей лаўроў, расія, мзс рф, бяспека, палітыка, навіны
спецаперацыя, пвк "вагнер", сяргей лаўроў, расія, мзс рф, бяспека, палітыка, навіны
Лаўроў назваў спробу мяцяжу Прыгожына не больш чым "пераплётам"
Кіраўнік МЗС адзначыў, што Расія нікому не абавязана даваць тлумачэнні наконт спробы мяцяжу.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што спробу мяцяжу Яўгена Прыгожына складана назваць гучней, чым "пераплётам".
"Расія заўсёды з любых пераплётаў, а гэта гучней, чым пераплётам, цяжка назваць, выходзіла больш моцнай", - заявіў Лаўроў на брыфінгу ў пятніцу, каментуючы спробу мяцяжу.
Міністр адзначыў, што Расія нікому не абавязана нічога тлумачыць наконт спробы мяцяжу і магчымага яго ўплыву на ўнутраныя працэсы дзяржавы.
"Мы дзейнічаем транспарэнтна, на гэтую тэму выказваўся прэзідэнт, на гэтую тэму выказаліся ўсе палітычныя сілы нашай краіны. Калі ў кагосьці на Захадзе ёсць нейкія сумненні, ну, гэта вашы праблемы", - падкрэсліў Лаўроў.
У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў сацсетках з’явіліся паведамленні ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб тым, што нібыта расійская армія нанесла ўдары па лагерах "вагнераўцаў", і што ёсць страты з боку ПВК.
Мінабароны Расіі абвергла гэта і назвала заяву інфармацыйнай правакацыяй. Генеральная пракуратура РФ узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка ПВК "Вагнер" за спробу арганізацыі ўзброенага мяцяжу.
Раніцай 24 чэрвеня да грамадзян звярнуўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У прыватнасці, ён заклікаў адкінуць усе спрэчкі, якімі могуць скарыстацца знешнія ворагі краіны. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсіх здраднікаў чакае пакаранне.
Тым часам, у Растове-на-Доне ПВК "Вагнер" захапіла штаб Паўднёвай ваеннай акругі. У горадзе з’явіліся групы ўзброеных людзей, на ўездах і выездах былі ўстаноўлены блокпасты. У Растове-на-Доне, як і ў Маскве, а таксама ў шэрагу іншых гарадоў адмяняліся масавыя мерапрыемствы, уводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Таксама перакрывалася федэральная траса М-4 "Дон", якая вядзе з поўдня Расіі ў сталіцу. Па ёй да Масквы рухалася калона ПВК. Да канца дня з Прыгожыным дамовіліся аб тым, каб ён развярнуў свае сілы назад у тылавыя лагеры.
Перагаворы, як высветлілася, вёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пазней, 26 чэрвеня, Пуцін зноў выступіў са зваротам і растлумачыў, што ў "вагнераўцаў" ёсць тры варыянты: прадоўжыць службу ў арміі ці іншай сілавой структуры РФ, вярнуцца дадому або адправіцца ў Беларусь.
"Мы ім прапанавалі адну з закінутых частак. Калі ласка – плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль вызначацца, чым ім займацца", - растлумачыў Лукашэнка 27 чэрвеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"