Лукашэнка: ВАВ навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2023
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўшаноўваюць і памятаюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў памятаць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не забывацца на яе ўрокі.
"Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Мы сустракаем яго каля падножжа велічнага помніка. Помніка, узведзенага ў гонар герояў, якія вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - заявіў Лукашэнка каля Кургана Славы, прымаючы ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці.

Не дзялілі зямлю

Паводле яго слоў, у Беларусі шануюць і памятаюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"Вялікая Айчынная навучыла беларусаў цаніць жыццё, мір і свабоду. Таму сёння, 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска, мы адзначаем Дзень Незалежнасці нашай Беларусі", - сказаў ён.
Лукашэнка адзначыў, што Курган Славы – гэта святое месца, дзе падчас Вялікай Айчыннай грымелі бязлітасныя баі.
"Тысячы салдат і афіцэраў аддавалі свае жыцці, каб жылі мы. Тут крывёй змацавалася брацкая сувязь вялікай шматнацыянальнай краіны. Байцы не дзялілі сябе на беларусаў і рускіх, украінцаў і казахаў, армян і грузін, таджыкаў і кіргізаў, азербайджанцаў, узбекаў і іншыя народы. Не дзялілі зямлю на сваю і чужую", - сказаў Лукашэнка.

Адно з найбуйных паражэнняў

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Курган Славы – гэта тое месца, дзе самкнуўся "Мінскі кацёл", а аперацыю "Баграціён" па праве называюць трыумфам савецкага ваеннага мастацтва. Яна ўвайшла ў гісторыю як адно з найбуйнейшых паражэнняў фашысцкіх войск у Другой сусветнай вайне.
Паводле яго слоў, каля 400 тысяч салдат, афіцэраў і генералаў вермахта і СС былі знішчаны ці ўзяты ў палон.
"Іх паказалі па ўсім свеце, правялі ганебным машам па Краснай Плошчы, адразу змываючы сляды нямецкіх ботаў вадой. Наваяўленым нацыстам не перашкаджала б перагледзець гэтыя кадры кінахронікі", - сказаў беларускі прэзідэнт.

Подзвіг савецкага народа

Пры гэтым ён падкрэсліў, што нельга дазволіць забыць злачынствы, учыненыя нацыстамі ў гады ВАВ.
"Яны хочуць забыць (гэтыя падзеі - Sputnik), але мы не павінны гэтага дазволіць. Гэта ніхто не павінен забыць. Не павінны забыць, каб не паўтарылася зноў", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі ўшаноўваюць подзвіг савецкага народа.
"Сёння ўсе мемарыялы – у кветках. У кожным кутку Беларусі, самы маленькі помнічак, магілка савецкіх воінаў – у кветках", - сказаў беларускі прэзідэнт.
Паводле яго слоў, прыходзячы да гэтых магіл і помнікаў, мы схіляем галовы перад сваімі суайчыннікамі, дзякуем воінам брацкіх рэспублік, якія загінулі на беларускай зямлі, іх імёны носяць многія вуліцы беларускіх гарадоў.
"Яны будуць вечна жыць у сэрцах. Нізкі паклон і вечная памяць пераможцам", - сказаў Лукашэнка і заклікаў ушанаваць памяць загінулых герояў і па-зверску забітых мірных жыхароў у гады ВАВ хвілінай маўчання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выступленне Лукашэнкі ў Дзень Незалежнасці на Кургане Славы – поўная версія
МЗС запусціла флэшмоб у розных краінах з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Днём Незалежнасці
Вызваленне Мінска ад акупацыі 3 ліпеня 1944 года – гісторыя ў відэа
Упэўнена глядзець у будучыню: Лукашэнка павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці
Стужка навiн
0