https://bel.sputnik.by/20230704/putsn-rasya-vystupae-za-naykhutcheyshae-stuplenne-belarus--shas-1077192469.html
Пуцін: Расія выступае за найхутчэйшае ўступленне Беларусі ў ШАС
Пуцін: Расія выступае за найхутчэйшае ўступленне Беларусі ў ШАС
Sputnik Беларусь
Уступленне Беларусі ў ШАС пазітыўна адаб'ецца на дзейнасці аб'яднання, упэўнены расійскі лідар. 04.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-04T11:39+0300
2023-07-04T11:39+0300
2023-07-04T12:05+0300
уладзімір пуцін
беларусь
расія
у свеце
шас
палітыка
навіны
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0a/1066718386_0:144:2763:1698_1920x0_80_0_0_50384555864b4bb62e480902efeb1de7.jpg
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Расія выступае за найхутчэйшае ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, аб гэтым на саміце ШАС у аўторак заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Многія, паводле слоў расійскага прэзідэнта, імкнуцца да раўнапраўнага дыялогу з ШАС. Гэтай арганізацыі давяраюць, з ёй жадаюць супрацоўнічаць, упэўнены Пуцін. Развіваючы тэму, ён павіншаваў Іран з тым, што гэтая дзяржава стала паўнапраўным членам ШАС.Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што Беларусь – стратэгічны саюзнік партнёр і бліжэйшы саюзнік РФ, і яе ўступленне пазітыўна адаб'ецца на дзейнасці ШАС. Ён зрабіў акцэнт і на тым, што заяўкі ад іншых дзяржаў, якія жадаюць супрацоўнічаць з ШАС, патрабуюць "самых уважлівых і канструктыўных адносін".Беларусь і ШАСПытанне аб уступленні Беларусі ў ШАС у якасці паўнавартаснага члена абмяркоўвалася на саміце кіраўнікоў МЗС арганізацыі ў Індыі ў пачатку мая. Індыя заявіла аб істотным прагрэсе ў гэтым пытанні.Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з'яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статут назіральніка.У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе была пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0a/1066718386_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_e34d41020ecbe251865b63c625a4ccb8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, беларусь, расія, у свеце, шас, палітыка, навіны , саюзная дзяржава
уладзімір пуцін, беларусь, расія, у свеце, шас, палітыка, навіны , саюзная дзяржава
Пуцін: Расія выступае за найхутчэйшае ўступленне Беларусі ў ШАС
11:39 04.07.2023 (абноўлена: 12:05 04.07.2023) Уступленне Беларусі ў ШАС пазітыўна адаб'ецца на дзейнасці аб'яднання, упэўнены расійскі лідар.
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Расія выступае за найхутчэйшае ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, аб гэтым на саміце ШАС у аўторак заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Многія, паводле слоў расійскага прэзідэнта, імкнуцца да раўнапраўнага дыялогу з ШАС. Гэтай арганізацыі давяраюць, з ёй жадаюць супрацоўнічаць, упэўнены Пуцін. Развіваючы тэму, ён павіншаваў Іран з тым, што гэтая дзяржава стала паўнапраўным членам ШАС.
"Расія таксама выступае за найхутчэйшае завяршэнне працэсу ўступлення ў ШАС Рэспублікі Беларусь", - дадаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што Беларусь – стратэгічны саюзнік партнёр і бліжэйшы саюзнік РФ, і яе ўступленне пазітыўна адаб'ецца на дзейнасці ШАС. Ён зрабіў акцэнт і на тым, што заяўкі ад іншых дзяржаў, якія жадаюць супрацоўнічаць з ШАС, патрабуюць "самых уважлівых і канструктыўных адносін".
Пытанне аб уступленні Беларусі ў ШАС у якасці паўнавартаснага члена абмяркоўвалася на саміце кіраўнікоў МЗС арганізацыі ў Індыі ў пачатку мая. Індыя заявіла аб істотным прагрэсе ў гэтым пытанні.
Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з'яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статут назіральніка.
У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе была пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.
Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.
ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Расія робіць крокі для больш
хуткага прыняцця Беларусі ў ШАС – Лаўроў
Генеральны сакратар ШАС расказаў,
як прасоўваецца ўступленне Беларусі ў арганізацыю