https://bel.sputnik.by/20230704/stoltenberg-zastanetstsa-na-pasadze-gensakratara-nata-yashche-na-god-1077204616.html
Столтэнберг застанецца на пасадзе генсакратара НАТА яшчэ на год
Столтэнберг застанецца на пасадзе генсакратара НАТА яшчэ на год
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу раней заяўляў, што мае намер падаць у адстаўку восенню 2023-га, аднак яго паўнамоцтвы прадаўжаюцца ў чарговы раз. 04.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-04T16:22+0300
2023-07-04T16:22+0300
2023-07-04T16:22+0300
йенс столтэнберг
ната
у свеце
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/04/1077196992_0:171:3336:2048_1920x0_80_0_0_ed8bfc15b72e5b7d02e6f4f29722a2e2.jpg
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг заявіў, што прабудзе на сваёй пасадзе яшчэ адзін год, да 1 кастрычніка 2024 года, пра гэта ён паведаміў у сваіх сацсетках.Паўнамоцтвы Столтэнберга, які кіруе альянсам з кастрычніка 2014 года, такім чынам прадаўжаюцца чацвёрты раз. Нарвежац павінен быў пакінуць крэсла генеральнага сакратара яшчэ ў кастрычніку 2022-га, аднак лідары краін НАТА прынялі рашэнне прадоўжыць яго паўнамоцтвы да 30 верасня 2023 года на фоне сітуацыі ва Украіне.У лютым гэтага года Столтэнберг пацвердзіў, што сыдзе з пасады восенню 2023-га, аднак альянс не змог знайсці яму дастойнага пераемніка. У якасці новага кіраўніка ваенна-палітычнага блока разглядаліся старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэм’ер-міністры Эстоніі і Літвы Кая Калас і Інгрыда Шыманітэ. Новага генсакратара планавалі прадставіць на ліпеньскім саміце НАТА ў Вільнюсе.Даўжэй за ўсё на пасадзе генсакратара НАТА за ўсю гісторыю альянсу знаходзіўся нідэрландзец Йозэф Лунс, ён прабыў на пасадзе 13 гадоў з 1971 года. На другім месцы – Йенс Столтэнберг, які знаходзіцца ў крэсле генсакратара ўжо дзевяць гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/04/1077196992_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_0a52fb8cb7ad5ec26a3c610d8f157503.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
йенс столтэнберг, ната, у свеце, бяспека, палітыка, навіны
йенс столтэнберг, ната, у свеце, бяспека, палітыка, навіны
Столтэнберг застанецца на пасадзе генсакратара НАТА яшчэ на год
Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу раней заяўляў, што мае намер падаць у адстаўку восенню 2023-га, аднак яго паўнамоцтвы прадаўжаюцца ў чарговы раз.
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг заявіў, што прабудзе на сваёй пасадзе яшчэ адзін год, да 1 кастрычніка 2024 года, пра гэта ён паведаміў у сваіх сацсетках.
"Высока цаню рашэнне саюзнікаў па НАТА прадоўжыць мае паўнамоцтвы на пасадзе генсакратара да 1 кастрычніка 2024 года", - паведаміў ён.
Паўнамоцтвы Столтэнберга, які кіруе альянсам з кастрычніка 2014 года, такім чынам прадаўжаюцца чацвёрты раз. Нарвежац павінен быў пакінуць крэсла генеральнага сакратара яшчэ ў кастрычніку 2022-га, аднак лідары краін НАТА прынялі рашэнне прадоўжыць яго паўнамоцтвы да 30 верасня 2023 года на фоне
сітуацыі ва Украіне.
У лютым гэтага года Столтэнберг пацвердзіў, што сыдзе з пасады восенню 2023-га, аднак альянс не змог знайсці яму дастойнага пераемніка. У якасці новага кіраўніка ваенна-палітычнага блока разглядаліся старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэм’ер-міністры Эстоніі і Літвы Кая Калас і Інгрыда Шыманітэ. Новага генсакратара планавалі прадставіць на ліпеньскім саміце НАТА ў Вільнюсе.
Даўжэй за ўсё на пасадзе генсакратара НАТА за ўсю гісторыю альянсу знаходзіўся нідэрландзец Йозэф Лунс, ён прабыў на пасадзе 13 гадоў з 1971 года. На другім месцы – Йенс Столтэнберг, які знаходзіцца ў крэсле генсакратара ўжо дзевяць гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Уцягванне Украіны ў НАТА вядзе да эскалацыі канфлікту – МЗС РФ