https://bel.sputnik.by/20230706/lukashenka-zyalensk-kanchatkova-zrazume-shto-ne-peramozha-1077261995.html
Лукашэнка: Зяленскі канчаткова зразумеў, што не пераможа
Лукашэнка: Зяленскі канчаткова зразумеў, што не пераможа
Sputnik Беларусь
На думку беларускага прэзідэнта, яго ўкраінскі калега робіць крокі, каб выйсці з сітуацыі, якая склалася. 06.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-06T11:26+0300
2023-07-06T11:26+0300
2023-07-06T11:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
навіны
спецаперацыя
украіна
уладзімір зяленскі
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067915868_0:0:2000:1125_1920x0_80_0_0_efc9c9af5620ae92e1353f6441cea8a7.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Спачатку ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага "з’явіліся крылы", ён "паляцеў", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі і замежным журналістамі.Таксама, на думку прэзідэнта Беларусі, Зяленскі зразумеў і тое, што "контрнаступленне нічым для яго не скончыцца, акрамя гібелі тысяч і тысяч людзей". Менавіта з гэтай прычыны, як лічыць Лукашэнка, украінскі прэзідэнт паступова пачаў прад’яўляць прэтэнзіі да тых, хто штурхаў Украіну да цяперашняга канфлікту."У першую чаргу, прэтэнзіі ў выглядзе грошай і новай зброі", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.Лукашэнка прагназіруе, што "схватка ва Украіне будзе нарастаць", бо ў гэтай краіны ёсць яшчэ немалыя стратэгічныя рэзервы."Да 11 ліпеня (да саміту НАТА - Sputnik) яны павінны нешта прадэманстраваць. Яны паспрабавалі Расію на зуб, наступаючы ў лоб. Не ўдалося. І не ўдасца. Калі яны, ваеннае кіраўніцтва Украіны, кінуць зараз лепшыя падраздзяленні ў бой, яны канчаткова пахаваюць украінскую баяздольнасць", - мяркуе Лукашэнка.З Украінай можна размаўляцьУкраіна не разумее, што пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка."Сёння з Украінай можна размаўляць і дасягаць мірных пагадненняў. Я маю на ўвазе Расію. Яна будзе размаўляць. Пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца. І ці захочуць з табой размаўляць? Украіна гэтага не бачыць і не разумее", - цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул Першага".На думку Лукашэнкі, "сёння трэба абдумацца"."Пакуль што на стале пакет перагавораў, цэлы пакет пытанняў, па якіх можна дамовіцца. Заўтра гэта будзе немагчыма", - цытуе прэзідэнта БелТА.Паводле інфармацыі Лукашэнкі, у Зяленскага сур'ёзны канфлікт з ваенным кіраўніцтвам краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067915868_254:0:1953:1274_1920x0_80_0_0_2fe1bd8fb75f51b4ec43956bb109c8b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , спецаперацыя, украіна, уладзімір зяленскі, палітыка, бяспека
аляксандр лукашэнка, навіны , спецаперацыя, украіна, уладзімір зяленскі, палітыка, бяспека
Лукашэнка: Зяленскі канчаткова зразумеў, што не пераможа
11:26 06.07.2023 (абноўлена: 11:53 06.07.2023) На думку беларускага прэзідэнта, яго ўкраінскі калега робіць крокі, каб выйсці з сітуацыі, якая склалася.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Спачатку ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага "з’явіліся крылы", ён "паляцеў", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі і замежным журналістамі.
"…А што зараз? Ён канчаткова зразумеў, што не пераможа ў гэтай вайне. Ён ужо робіць крокі, каб выйсці з гэтага становішча", - сказаў Лукашэнка.
Таксама, на думку прэзідэнта Беларусі, Зяленскі зразумеў і тое, што "контрнаступленне нічым для яго не скончыцца, акрамя гібелі тысяч і тысяч людзей". Менавіта з гэтай прычыны, як лічыць Лукашэнка, украінскі прэзідэнт паступова пачаў прад’яўляць прэтэнзіі да тых, хто штурхаў Украіну да цяперашняга канфлікту.
"У першую чаргу, прэтэнзіі ў выглядзе грошай і новай зброі", - цытуе Лукашэнку агенцтва
БелТА.
Лукашэнка прагназіруе, што "схватка ва Украіне будзе нарастаць", бо ў гэтай краіны ёсць яшчэ немалыя стратэгічныя рэзервы.
"Да 11 ліпеня (да саміту НАТА - Sputnik) яны павінны нешта прадэманстраваць. Яны паспрабавалі Расію на зуб, наступаючы ў лоб. Не ўдалося. І не ўдасца. Калі яны, ваеннае кіраўніцтва Украіны, кінуць зараз лепшыя падраздзяленні ў бой, яны канчаткова пахаваюць украінскую баяздольнасць", - мяркуе Лукашэнка.
З Украінай можна размаўляць
Украіна не разумее, што пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Сёння з Украінай можна размаўляць і дасягаць мірных пагадненняў. Я маю на ўвазе Расію. Яна будзе размаўляць. Пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца. І ці захочуць з табой размаўляць? Украіна гэтага не бачыць і не разумее", - цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул Першага".
На думку Лукашэнкі, "сёння трэба абдумацца".
"Пакуль што на стале пакет перагавораў, цэлы пакет пытанняў, па якіх можна дамовіцца. Заўтра гэта будзе немагчыма", - цытуе прэзідэнта
БелТА.
Паводле інфармацыі Лукашэнкі, у Зяленскага сур'ёзны канфлікт з ваенным кіраўніцтвам краіны.
"Трэба зараз спыніцца. Ужо шмат дрэннага зрабілі. Але можа ж быць горш. Таму трэба спыніцца зараз, сесці за стол перагавораў. Без папярэдніх умоў. Усё мы павінны вырашыць за сталом перагавораў", - адзначыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Перадумоў для
дыялогу па Украіне няма – Пяскоў