https://bel.sputnik.by/20230706/u-mnsku-nazval-pa-abse-ruparam-ashalelay-prapagandy-1077266221.html
У Мінску назвалі ПА АБСЕ рупарам ашалелай прапаганды
У Мінску назвалі ПА АБСЕ рупарам ашалелай прапаганды
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка парламенцкай камісіі, гэтая міжнародная структура канчаткова страчвае свае пазіцыі як парламенцкі форум. 06.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-06T13:04+0300
2023-07-06T13:04+0300
2023-07-06T13:04+0300
андрэй савіных
нацыянальны сход рб
па абсе
палітыка
у свеце
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058404465_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_6b6f2aa6fb1bec5ace9c30cfc135e587.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Рэзалюцыі ПА АБСЕ паступова ператвараюцца ў інструменты хлусні і шантажу, заявіў журналістам у чацвер старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Савіных. Гэтую заяву ён зрабіў па выніках летняй сесіі ПА АБСЕ ў Ванкуверы.Па выніках сесіі была прынята дэкларацыя, якая ўтрымлівае галаслоўныя абвінавачанні ў адрас беларускіх улад, заявіў старшыня камісіі.Ён таксама адзначыў, што ў Мінску ўжо разумеюць, што ПА АБСЕ канчаткова страчвае свае пазіцыі як парламенцкі форум, на пляцоўцы якога можна свабодна і паважліва абменьвацца думкамі.Паводле яго слоў, "істэрычная атмасфера", якая склалася на пляцоўках ПА АБСЕ, накіравана на тое, каб выключыць абвяшчэнне іншых пунктаў гледжання.Савіных таксама асобна спыніўся на тэме, калі Беларусь абвінавачваюць у выкраданні дзяцей Данбаса.Паводле яго слоў, Беларусь, прымаючы на адпачынак дзяцей з гэтых рэгіёнаў Расіі, імкнецца аблегчыць гэтым юным людзям, якія толькі пачынаюць жыць, страшныя нягоды вайны, падтрымаць іх псіхічнае і фізічнае здароўе.Паводле яго слоў, ператварыўшыся "ў рупар ашалелай прапаганды", ПА АБСЕ не звяртае ўвагу на рэальны стан спраў, мабыць кіруецца меркаваннем Йозэфа Гебельса, які казаў: "Калі вы вымавіце дастаткова вялікую хлусню і будзеце яе паўтараць, то людзі ў выніку ў яе павераць", сказаў Савіных.На сесіі ПА АБСЕ ў Ванкуверы была прынята дэкларацыя, у якой Беларусі былі вылучаны абвінавачанні ў "нелегітымнасці" рэжыму, падтрымцы "агрэсіі Расіі супраць Украіны", размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў краіне, выкраданні ўкраінцаў, у тым ліку дзяцей, падтрымцы групы Вагнера, выкарыстанні незаконнай міграцыі супраць суседніх краін.У дэкларацыі таксама змяшчаюцца патрабаванні неадкладна вызваліць і рэабілітаваць "палітзняволеных", адмяніць прыгаворы Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушке, заклік да дзяржаў-членаў АБСЕ падтрымліваць дэструктыўныя апазіцыйныя сілы ў іх барацьбе супраць беларускага рэжыму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058404465_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_d804fa2d95b6ee6a42c488894915d77b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй савіных, нацыянальны сход рб, па абсе, палітыка, у свеце, навіны , беларусь
андрэй савіных, нацыянальны сход рб, па абсе, палітыка, у свеце, навіны , беларусь
У Мінску назвалі ПА АБСЕ рупарам ашалелай прапаганды
Па словах кіраўніка парламенцкай камісіі, гэтая міжнародная структура канчаткова страчвае свае пазіцыі як парламенцкі форум.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Рэзалюцыі ПА АБСЕ паступова ператвараюцца ў інструменты хлусні і шантажу, заявіў журналістам у чацвер старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Савіных. Гэтую заяву ён зрабіў па выніках летняй сесіі ПА АБСЕ ў Ванкуверы.
Па выніках сесіі была прынята дэкларацыя, якая ўтрымлівае галаслоўныя абвінавачанні ў адрас беларускіх улад, заявіў старшыня камісіі.
"Яны (прынятыя рэзалюцыі ПА АБСЕ - Sputnik) канчаткова ператварыліся ў інструменты хлусні, націску і шантажу", - сказаў Савіных журналістам у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён таксама адзначыў, што ў Мінску ўжо разумеюць, што ПА АБСЕ канчаткова страчвае свае пазіцыі як парламенцкі форум, на пляцоўцы якога можна свабодна і паважліва абменьвацца думкамі.
Паводле яго слоў, "істэрычная атмасфера", якая склалася на пляцоўках ПА АБСЕ, накіравана на тое, каб выключыць абвяшчэнне іншых пунктаў гледжання.
Савіных таксама асобна спыніўся на тэме, калі Беларусь абвінавачваюць у выкраданні дзяцей Данбаса.
"(…) не складае ніякай цяжкасці праверыць, што ўкраінскія дзеці прыязджаюць у Беларусь на непрацяглы адпачынак са згоды іх бацькоў і потым вяртаюцца назад", - падкрэсліў Савіных.
Паводле яго слоў, Беларусь, прымаючы на адпачынак дзяцей з гэтых рэгіёнаў Расіі, імкнецца аблегчыць гэтым юным людзям, якія толькі пачынаюць жыць, страшныя нягоды вайны, падтрымаць іх псіхічнае і фізічнае здароўе.
Паводле яго слоў, ператварыўшыся "ў рупар ашалелай прапаганды", ПА АБСЕ не звяртае ўвагу на рэальны стан спраў, мабыць кіруецца меркаваннем Йозэфа Гебельса, які казаў: "Калі вы вымавіце дастаткова вялікую хлусню і будзеце яе паўтараць, то людзі ў выніку ў яе павераць", сказаў Савіных.
На сесіі ПА АБСЕ ў Ванкуверы была прынята дэкларацыя, у якой Беларусі былі вылучаны абвінавачанні ў "нелегітымнасці" рэжыму, падтрымцы "агрэсіі Расіі супраць Украіны", размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў краіне, выкраданні ўкраінцаў, у тым ліку дзяцей, падтрымцы групы Вагнера, выкарыстанні незаконнай міграцыі супраць суседніх краін.
У дэкларацыі таксама змяшчаюцца патрабаванні неадкладна вызваліць і рэабілітаваць "палітзняволеных", адмяніць прыгаворы Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушке, заклік да дзяржаў-членаў АБСЕ падтрымліваць дэструктыўныя апазіцыйныя сілы ў іх барацьбе супраць беларускага рэжыму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Масква і Мінск лічаць, што
АБСЭ дэградзіруе