Інфляцыя ў Беларусі зноў будзе расці – прагноз экспертаў

© Sputnik / Ольга ДеменчукМалочная прадукцыя і яйкі на Камароўскім рынку
Малочная прадукцыя і яйкі на Камароўскім рынку - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2023
Падпісацца
Як мяркуюць у Еўразійскім банку развіцця, індэкс спажывецкіх цэн пойдзе ўверх з-за "эфектаў стымулюючай грашова-крэдытнай палітыкі".
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Адна з прычын росту рэальнай сярэдняй зарплаты ў Беларусі – гэта запаволенне інфляцыі, гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Эксперты банка нагадалі, што ў маі рэальная зарплата вырасла на 14,2% у гадавым выражэнні. Інфляцыя адначасова з гэтым упала: у маі яна склала 3,7% супраць 4,7% у красавіку.
"Павелічэнне заработнай платы станоўча адбіваецца на дынаміцы рознічнага тавараабароту, які вырас на 5,1% (у гадавым выражэнні - Sputnik) у маі, пасля скарачэння на 0,4% у красавіку. Пашырэнне спажывецкага попыту будзе фарміраваць інфляцыйны націск у другой палове года", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.

Прагноз

У ЕАБР прагназіруюць, што рост цэн зноў узмоцніцца пасля вясенне-летняга падзення інфляцыі, і па выніках года яна можа скласці 7,8%, што ўкладваецца ў планы беларускіх улад (7-8%). Інфляцыя, як чакаюць аналітыкі, і надалей будзе расці, дайшоўшы да 8,2% у 2024 годзе. Але ў 2025 годзе яна зноў апусціцца да 7,2%.
Курс рубля да долара будзе расці і на канец бягучага года можа ў сярэднім скласці 2,9; на канец 2024-га – 3,05; а ў 2025-м – 3,17. Стаўка рэфінансавання, як чакаецца, будзе і надалей паніжацца (цяпер яна складае 9,5%).
Рост ВУП у гэтым годзе прагназіруецца да 2,2%; у 2024 годзе – да 1,1%; у 2025-м – да 1%.

Спад прайшоў

У той жа час эксперты канстатуюць аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў Беларусі, і гэта звязана з аднаўленнем попыту на ключавым рынку – у Расіі. Таксама шматлікія кампаніі адаптаваліся да ўмоў, што змяніліся.
Эканамічная актыўнасць стрымлівалася раней за кошт IT-сектара, дзе стала менш занятых з-за рэлакацыі супрацоўнікаў. Адмоўны ўклад унёс транспарт, дзе падзенне аб’ёму перавозак адбылося пасля ўвядзення заходніх санкцый, а таксама зніжэння аб’ёмаў транзіту энергарэсурсаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларускі экспарт у Расію перавысіў імпарт з яе
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі
Топ-3 асноўных інвестараў у Беларусь назвала Мінэканомікі
Стужка навiн
0