Лукашэнка растлумачыў рост коштаў на паслугі ЖКГ і назваў долар варожай валютай

© Sputnik / Виктор ТолочкоОплата коммунальных услуг
Оплата коммунальных услуг - Sputnik Беларусь, 1920, 10.07.2023
Падпісацца
Беларускія ўлады адвязалі рост паслуг ЖКГ ад паказчыка ў 5 долараў і ўзялі за арыенцір палову базавай велічыні, якая на дадзены момант складае 18,5 рубля.
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Беларусь будзе пераходзіць на разлікі ў юанях і расійскіх рублях, заявіў кіраўнік дзяржавы ў час размовы з працоўным калектывам "Магілёўліфтмаша".
Раней стала вядома, што рост тарыфаў на жыльлёвыя і камунальныя паслугі прывязалі да базавай велічыні. Раней паслугі на ЖКГ у год не маглі вырасці больш, чым на 5 долараў (каля 15 рублёў па курсе на 10 ліпеня) - Sputnik). Цяпер гэты крок роўны 0,5 базавай велічыні, ці 18,5 рубля).
На думку беларускага лідэра, розніца ў гэтым выпадку атрымліваецца неістотная. Працадаўца зможа павялічыць заробак на гэтую лічбу.
"Усё зводзіцца да таго, як будзем працаваць, так і будзем жыць. Жывем нядрэнна ў параўнанні з тым, што вакол адбываецца. Таму не хвалюйцеся, калі будзе цяжка, плячо падставім", - цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ўлады павінны кампенсаваць рост паслуг ЖКГ праз заробак. Таму будуць прыкладацца намаганні, каб падвышаць яе. Кіраўнік дзяржавы расказаў работнікам магілёўскага прадпрыемства, што людзі не поўнасцю плацяць за цеплазабеспячэнне: 20-30 працэнтаў, а астатняе пакрывае дзяржава.
Пры гэтым беларускі лідэр падкрэсліў, што "долар для нас - варожая валюта. Вось яны пайшлі, разлікі ў доларах перакрылі нам, таму мы пераходзім на юані, расійскія рублі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0