https://bel.sputnik.by/20230710/rf-razlchvae-na-tlumachenn-ad-turtsy-pa-peradachy-ukrane-verkhavoda-azova-1077386942.html
РФ разлічвае на тлумачэнні ад Турцыі па перадачы Украіне верхаводаў "Азова"*
РФ разлічвае на тлумачэнні ад Турцыі па перадачы Украіне верхаводаў "Азова"*
Sputnik Беларусь
Расія пачала абмяркоўваць з Турцыяй вяртанне "азаўцаў"* на Украіну ў парушэнне наяўных дамоўленасцей. 10.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-10T16:40+0300
2023-07-10T16:40+0300
2023-07-10T16:40+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
расія
украіна
турцыя
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067640188_0:0:3102:1745_1920x0_80_0_0_f88f8027e0847a51de32b330af8d2b77.jpg
МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Расійскі бок разлічвае атрымаць ад Турцыі тлумачэнні па сітуацыі з перадачай Кіеву камандзіраў нацбатальёна "Азоў"*, якія знаходзіліся на турэцкай тэрыторыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Нагадаем, 8 ліпеня стала вядома, што азаўцы* былі перададзеныя Украіне. Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расію аб такім рашэнні ніхто не папярэдзіў - паводле дамоўленасцяў, верхаводы батальёна павінны былі заставацца ў Турцыі да заканчэння канфлікту.У панядзелак афіцыйны прадстаўнік Крамля паведаміў, што абмеркаванне гэтага пытання з турэцкім бокам ужо вядзецца."Безумоўна, падчас нашага дыялогу мы разлічваем атрымаць і тлумачэнні турэцкага боку наконт здарэння і будзем гэта прымаць да ўвагі, яшчэ раз паўтараю, пры наступных дамоўленасцях", – сказаў Пяскоў.Адказваючы на пытанне, ці не можа з-за гэтай перадачы быць замарожаны праект стварэння газавага хаба ў Турцыі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ сказаў, што Расія мае намер працягваць адносіны з Турэцкай Рэспублікай, у прыватнасці, выгаднае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і згаданы праект.Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што Турцыя мае абсалютнае права развіваць адносіны з Украінай, але Расія спадзяецца, што гэта не будзе накіравана супраць Масквы;Што да даты паездкі Пуціна ў Турцыю, то пакуль такой інфармацыі няма. Тэлефоннай размовы лідэраў дзвюх краін у графіку расійскага лідэра таксама не значыцца, але лідэры пры неабходнасці могуць вельмі хутка яго ўзгадніць, адзначыў Дзмітрый Пяскоў.*забаронены ў РФ і прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
украіна
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067640188_289:0:3020:2048_1920x0_80_0_0_0997d3836a96c210b68d2f99fb8ada74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, украіна, турцыя, у свеце
расія, украіна, турцыя, у свеце
РФ разлічвае на тлумачэнні ад Турцыі па перадачы Украіне верхаводаў "Азова"*
Расія пачала абмяркоўваць з Турцыяй вяртанне "азаўцаў"* на Украіну ў парушэнне наяўных дамоўленасцей.
МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Расійскі бок разлічвае атрымаць ад Турцыі тлумачэнні па сітуацыі з перадачай Кіеву камандзіраў нацбатальёна "Азоў"*, якія знаходзіліся на турэцкай тэрыторыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Нагадаем, 8 ліпеня стала вядома, што азаўцы* былі перададзеныя Украіне. Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расію аб такім рашэнні ніхто не папярэдзіў - паводле дамоўленасцяў, верхаводы батальёна павінны былі заставацца ў Турцыі да заканчэння канфлікту.
У панядзелак афіцыйны прадстаўнік Крамля паведаміў, што абмеркаванне гэтага пытання з турэцкім бокам ужо вядзецца.
"Безумоўна, падчас нашага дыялогу мы разлічваем атрымаць і тлумачэнні турэцкага боку наконт здарэння і будзем гэта прымаць да ўвагі, яшчэ раз паўтараю, пры наступных дамоўленасцях", – сказаў Пяскоў.
Адказваючы на пытанне, ці не можа з-за гэтай перадачы быць замарожаны праект стварэння газавага хаба ў Турцыі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ сказаў, што Расія мае намер працягваць адносіны з Турэцкай Рэспублікай, у прыватнасці, выгаднае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і згаданы праект.
Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што Турцыя мае абсалютнае права развіваць адносіны з Украінай, але Расія спадзяецца, што гэта не будзе накіравана супраць Масквы;
Што да даты паездкі Пуціна ў Турцыю, то пакуль такой інфармацыі няма. Тэлефоннай размовы лідэраў дзвюх краін у графіку расійскага лідэра таксама не значыцца, але лідэры пры неабходнасці могуць вельмі хутка яго ўзгадніць, адзначыў Дзмітрый Пяскоў.
*забаронены ў РФ і прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"